Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён актыўна спрабуе пакласці канец вайне ва Украіне, але не можа даць поўных гарантый таго, што яна неўзабаве завершыцца. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.
«Я актыўна стараюся пакласці канец вайне», — сказаў ён, дадаўшы, што зробіць гэта, калі «зможа».
Пры гэтым ён адзначыў, што Украіна, імаверна, больш не будзе атрымліваць столькі ж ваеннай дапамогі ад ЗША, колькі атрымлівала раней, калі ён вернецца да ўлады.
Раней Трамп заявіў пра неабходнасць неадкладнага спынення агню і правядзення перамоваў паміж Украінай і Расіяй.
Падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі Трамп неаднаразова абяцаў завяршыць вайну цягам 24 гадзін пасля сваёй інаўгурацыі.