Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  2. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  3. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  4. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  5. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  6. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  7. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  8. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  9. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  10. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  11. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  14. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  15. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  16. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  17. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
Читать по-русски


/

Расія 21 лістапада нанесла ўдар па горадзе Днепр, выкарыстаўшы балістычную ракету, імаверна, са складу ракетнага комплексу «Кедр». Пра гэта заявілі ў Галоўным упраўленні разведкі (ГУР) Украіны. Варта адзначыць, што інфармацыя, агучаная ГУР, супярэчыць учорашнім заявам Крамля.

Тактическое ядерное оружие России. Фото: Министерство обороны РФ
Тактычная ядзерная зброя Расіі. Фота: Міністэрства абароны РФ выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

«Падлётны час гэтай расійскай ракеты з моманту запуску ў Астраханскай вобласці да трапляння ў горадзе Днепр склаў 15 хвілін. На ракеце стаяла шэсць баявых частак: кожная абсталяваная шасцю суббоепрыпасамі. Хуткасць на канчатковым участку траекторыі — больш за 11 Махаў», — расказалі падрабязнасці пра «Кедр» у ГУР.

Паводле звестак разведкі Украіны, да распрацоўкі гэтага мабільнага ракетнага комплексу прыцягнутыя некалькі прадпрыемстваў расійскага ВПК з Масквы, Валгаграда і Варонежа.

«Выпрабаванні ракетнага комплексу „Кедр“ праходзілі на 4-м дзяржаўным цэнтральным міжвідавым палігоне РФ (г. Капусцін Яр, Астраханская вобл.) у кастрычніку 2023 і чэрвені 2024 года», — сцвярджаюць у ГУР.

Пра новы расійскі ракетны комплекс вядома няшмат. У 2021 годзе ТАСС са спасылкай на крыніцы ў ВПК пісаў, што ў дзяржпраграму ўзбраенняў да 2027 года закладзенае фінансаванне стварэння новага сямейства міжкантынентальных балістычных ракет (МБР) «Кедр». Пры гэтым крыніца заявіла, што доследна-канструктарская праца (ДКП) па стварэнні гэтай ракеты пачнецца на мяжы 2023−2024 гадоў.

Калі інфармацыя ГУР дакладная, то Расія нанесла ўдар па Украіне міжкантынентальнай балістычнай ракетай, а не ракетай сярэдняй далёкасці, як напярэдадні заявіў Уладзімір Пуцін. Гэтым тлумачыцца і тое, што Расія папярэдзіла ЗША пра планаваны ўдар, хоць у выпадку з ракетамі сярэдняй далёкасці не абавязаная была гэта рабіць.

Ад «Рубяжа» да «Арэшніка»

Нагадаем, паводле заявы камандавання Паветраных сіл Украіны, Расія раніцай 21 лістапада нанесла ўдар міжкантынентальнай балістычнай ракетай па горадзе Днепр. У гэтым горадзе знаходзіцца завод «Южмаш» — буйное ўкраінскае прадпрыемства па вытворчасці ракетна-касмічнай тэхнікі і іншай навукаёмістай прадукцыі.

Мінабароны Расіі афіцыйна інфармацыю пра нанясенне ўдару па Украіне міжкантынентальнай ракетай «Рубеж» не каментавала. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў цягам адной гадзіны даў супярэчлівыя адзін аднаму каментары, адказваючы на пытанне, ці папярэджвала Масква Вашынгтон пра планы выкарыстаць новую зброю супраць Украіны.

Спачатку Пяскоў сказаў, што папярэджання не было, «бо ў Расіі няма такога абавязання ў дачыненні да ракет сярэдняй далёкасці». Аднак пасля з’яўлення на Reuters нататкі, дзе са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў гаварылася, што папярэджанне было, Пяскоў перастаў гэта адмаўляць.

«Папярэджанне было скіраванае ў явачным аўтаматычным рэжыме за 30 хвілін да пуску», — удакладніў ён.

Паказальная і сітуацыя, якая адбылася на брыфінгу МЗС РФ, калі Марыі Захаравай паступіў званок, каб яна не каментавала інфармацыю пра нанясенне ўдару міжкантынентальнай балістычнай ракетай.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што войска РФ ударыла па Украіне адной з найноўшых ракетных сістэм сярэдняй далёкасці — балістычнай ракетай у бяз’ядзерным абсталяванні пад назвай «Арэшнік».

«Ракеты „Арэшнік“ атакуюць цэлі з хуткасцю дзесяць Махаў, гэта 2,5−3 кіламетры за секунду», — расказаў Пуцін.

Паводле яго словаў, гэта стала адказам на атаку на Бранскую вобласць 19 лістапада з боку УСУ шасцю амерыканскімі ракетамі ATACMS — гэта быў першы выпадак выкарыстання Украінай ракет заходняй вытворчасці за межамі акупаваных рэгіёнаў і анексаванага Крыма. 21 лістапада былі выкарыстаныя брытанскія Storm Shadow на тэрыторыі Курскай вобласці.