Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  2. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  3. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  4. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  5. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — девять погибших и десятки пострадавших
  6. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  7. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  8. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  9. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  10. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  11. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  12. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  13. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  14. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  15. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  16. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  17. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  18. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
Читать по-русски


Важные истории

«Важные истории» пагаварылі з былым камандзірам групы разведкі, які 10 гадоў служыў у расійскім войску, удзельнічаў ва ўварванні ва Украіну, але адмовіўся ваяваць далей. На ўмовах ананімнасці ён падзяліўся сваімі думкамі пра прарыў УСУ ў Курскай вобласці.

Украинские военнослужащие едут на бронетранспортере недалеко от российской границы в Сумской области, Украина, 11 августа 2024 года. Фото: Reuters
Украінскія вайскоўцы едуць на бронетранспарцёры недалёка ад расійскай мяжы ў Сумскай вобласці, Украіна, 11 жніўня 2024 года. Фота: Reuters

Падрыхтоўка бакоў

«Для чаго ўсе гэтыя РДК, Легіён рабілі свае вылазкі? Для таго, каб правесці даразведку [мясцовасці]. Яны ж не проста так хадзілі, выкладвалі ўсе гэтыя відэа; [піяр] для СМІ — гэта другараднае. Найперш любая ваенная х*рня робіцца з ваеннымі мэтамі. Мы займаліся тым самым у свой час [з 2014 года]. Зайшлі, паглядзелі рэакцыю — як хутка рэагуюць на вашае прыбыццё, колькі сіл, дзе, што, як — і выйшлі. Потым так яшчэ раз і яшчэ раз. Адпаведна, потым [УСУ] ужо падрыхтавалі план, падцягнулі трошкі войскаў маленькімі групамі, каб не заўважалася вялікага перамяшчэння, і проста ламануліся.

Больш за паўгода яны так праводзілі разведку (першы рэйд РДК на тэрыторыю Курскай вобласці прайшоў у сакавіку 2024 года. — Заўв. рэд.). Заходзілі раз-пораз: нейкія невялікія сутычкі былі, то іх заб’юць, то не. Але галоўнае — даразведку правялі, карту мясцовасці склалі, сілы праверылі. А што з нашага боку змянілася [на мяжы] за паўгода? Ні*уя. І вось калі пачаліся ўсе гэтыя вылазкі на Курскім напрамку, тады яшчэ ў пагранцоў толькі лёгкая стралковая зброя была, ніякай цяжкай тэхнікі, і мяжа, па сутнасці, пастаянна адкрытая. Але за паўгода нічога не памянялася. Затое вылучылі грошы на ўмацаванне мяжы: зубы цмока, акопы нібыта выкапалі — але ў асноўным бабкі, як звычайна, пра*балі. І што ўкраінцы [вар'яты], ці што, гэтым не скарыстацца, раз раён яны ўжо вывучылі, а ён так і застаецца слабым па абароне?

Для тых, хто на перадавой, гэты прарыў наогул не нечаканасць. Яны даўно ведалі, што рана ці позна нешта такое стартане, пытанне было ў часе. На ўсе запыты наверх — як звычайна: „У нас усё пад кантролем, разведка дакладвае, што нічога не заўважана“. Прычым паводле самай стандартнай практыкі — узмацніліся абстрэлы перад нападам. Напрыклад, класічная амерыканская тактыка: авіяцыяй зачышчаюць максімальна, потым ідуць войскі. А ў гэтым выпадку авіяцыі не выкарыстоўвалі, дронамі ўзмацнілі абстрэлы. Тут жорсткі пра*б і разведкі, і Мінабароны, і „цікток-войскаў“ на мяжы (гаворка пра чачэнскі батальён „Ахмат“, які адправілі абараняць мяжу. Пасля ўварвання УСУ ў Курскую вобласць яго байцы прымусілі на відэа папрасіць прабачэння рускага тэрмінавіка за тое, што той сказаў, што чачэнцы хаваюцца за спінамі тэрмінавікоў. — Заўв. „Важные истории“.).

Тактыка бакоў

УСУшнікі пісьменна ўсё спланавалі, усё як па падручніку: праводзіш даразведку, пракладваеш маршрут і, галоўнае, хутка ўсё гэта робіш. Вось яны заляцелі групамі і проста пачалі ляцець наперад, не замацоўваючыся на пунктах. А проста далей, далей — адным рыўком. Бо калі яны будуць замацоўвацца на пунктах, гэта будзе даваць больш часу і магчымасці нам падцягнуць войскі, каб іх спыніць. Таму яны проста ляцяць наперад максімальна хутка, як яны могуць прарвацца, пакуль нашыя папі*дзяць, па*руцца, прыедуць, здымуць рэпартажы. Як кажуць у войску, „хочаш перамагчы Расію — абвясці вайну, яна сама сябе аглядамі за*бе“. Вось гэтак жа і тут. Пакуль яны ўсе збяруцца, каб прыехаць, УСУ ўжо максімальна глыбока прарываюцца ўнутр, што іх ужо немагчыма лакальна дзесьці фіксаваць, каб спыніць. Напрыклад, зайшлі яны, груба кажучы, на 15 км — пры гэтым ДРГ праходзяць яшчэ далей — і ўжо пачынаюць абкопвацца. А калі расійскія войскі нарэшце падцягваюцца, ДРГ пачынаюць працаваць па іх.

Медики оказывают помощь в передвижном медицинском пункте, который был открыт волонтерами для лечения раненых российских военнослужащих и местных жителей после вторжения украинских войск в Курскую область, Россия, 11 августа 2024 года. Фото: Reuters
Медыкі аказваюць дапамогу ў перасоўным медыцынскім пункце, які быў адкрыты валанцёрамі для лячэння параненых расійскіх вайскоўцаў і мясцовых жыхароў пасля ўварвання ўкраінскіх войскаў у Курскую вобласць, Расія, 11 жніўня 2024 года. Фота: Reuters

А нашыя ў гэтай сітуацыі не проста позна адрэагавалі — яны наогул не адрэагавалі [належным чынам]. Асабліва вось гэтая любімая тэма пачалася, што „ўсё пад кантролем, мы ўсё кантралюем“. Затое вось палонных злавілі, і яны па факце кажуць, што тут толькі тэрмінавікі і памежнікі, і ў іх нічога няма. Таму і здаюцца пачкамі цэлымі, бо, па-першае, тэрмінавікі не ўмеюць ваяваць, а па-другое, у іх няма ўзбраення, каб адбіваць такія атакі. Добра, калі б яны [вайскоўцы УСУ] ішлі без тэхнікі або з двума танкамі, яшчэ можна было б паспрабаваць пасекчы. Але калі дзясяткі адзінак тэхнікі, то нічога яны ўжо зрабіць не маглі. Што ты зробіш з кулямётам супраць танка? Таму яны і прапусцілі іх усіх, бо ў іх проста не было магчымасці іх затрымаць. Плюс абарончыя пазіцыі не былі падрыхтаваныя, бо вылучаныя на гэта бабкі відавочна раскралі. Ніякіх перашкодаў няма — проста бяры і едзь наперад.

А калі расійская армія ўсё ж пачала падцягваць рэзервы — так дзяўбаныя СМІ гэта здымаюць усё. Адправілі калону — у [праваенных] СМІ тут жа: „Вось едзе калона, зараз мы наваюем кузькіну маці!“ Ну і, вядома, яе цалкам разбілі ўсю HIMARS.

І сам факт, што яны паехалі калонай! На фронце хаця б праз нейкі час і велізарную колькасць стратаў даперлі, што ездзіць калонай — самагубства. А тыя, хто тут сядзіць, дагэтуль ездзяць калонамі і думаюць, што яны на парад паехалі. Ва УСУ ёсць дроны, ёсць ракеты — ну які даўба*б будзе весці ў такім выпадку калону, якую яшчэ і здымаюць у навінах. Таму пацаны палеглі, проста нават не даехаўшы.

Што далей

Магчыма, гэты наступ праводзяць, каб адцягнуць войскі з Данбаса, дзе нашыя нарасцілі апошнім часам тэмпы. А можа, хочуць захапіць Курскую АЭС і прасіць потым у абмен Запарожскую. Але ў любым выпадку небяспека для УСУшнікаў заключаецца ў тым, што калі яны моцна працягнуць фронт наперад ад мяжы, то іх могуць проста ўзяць у кацёл. Таму ім нявыгадна ўцягвацца далёка — лінія прарыву невялікая. Як толькі нашыя пачнуць нешта рабіць нармальна і падцягнуць рэзервы, то яны могуць перакрыць [УСУ] подступы з боку Украіны. Замкнуць іх у кола, рэсурсы ім перастануць прыходзіць, а расійскія вайскоўцы проста далей будуць сціскаць кальцо і знішчаць усіх.

Бо гэта Расія, то нам будзе по*уй на мірняк, які там застаўся. Ужо цяпер відаць, што мясцовых [жыхароў] кінулі — людзі там самі па сабе. Будуць раўняць з зямлёй усё артылерыяй, авіяцыяй: бо што такое Курская вобласць у параўнанні з Расіяй?»

Меркаванні суразмоўцы супадаюць з каментарамі Z-блогераў, якія пасля прарыву УСУ ў Курскай вобласці зноў пачалі актыўна крытыкаваць вайсковае камандаванне. Так, ВЧК-ОГПУ і «Рыбарь» расказвалі пра тое, што Генштабу УС РФ дакладвалі пра будучую аперацыю УСУ: у адказ Валерый Герасімаў абвінаваціў разведку ў панікёрстве і запатрабаваў «не весціся на дэзінфармацыю праціўніка». Z-блогеры «Два майора» і «Живов Z» раскрытыкавалі журналістаў, якія транслявалі перакідванне войскаў практычна ў жывым эфіры. «Я не ведаю, можа, праўда ўжо загадам Вярхоўнага забараніць рух у калонах у зоне баявых дзеянняў», — наракаў аўтар праваеннага тэлеграм-канала «Старше Эдды» і прапанаваў жорстка збіваць старшага калоны.

Група «Аіда» са спецназа «Ахмат» адзначыла тактыку УСУ: «Пасля прамацвання слабай часткі пазіцыі апанента адбываецца вокамгненны прарыў на вузкім участку, куды ў максімальна кароткія тэрміны дастаўляецца тэхніка, жывая сіла, прыкрыццё артай». А ў тэлеграм-канале «На ПередоVой» апісалі актыўную працу ўкраінскай ДРГ у тыле: «Праціўнік рассмоктваецца па занятых НП і лясах».

Чытайце таксама