Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  3. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  4. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  5. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  6. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  7. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  8. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  9. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  10. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  11. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  12. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  13. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  14. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  15. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  16. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
Читать по-русски


Тэлеграм-канал russia no context апублікаваў відэа допыту добраахвотніка 242-га мотастралковага палка УС РФ, 42-гадовага ўраджэнца Новакузнецка Юрыя Пушкарова. У роліку мужчына з гематомамі на твары і целе і ранамі на распухлых руках з цяжкасцю расказвае, як нібыта супрацоўнічаў з украінскімі вайскоўцамі — перадаваў ім інфармацыю пра падрыхтоўку штурмаў свайго падраздзялення за аплату сумай 50 тысяч даляраў за квартал, звярнулі ўвагу «Важные истории».

Юрий Пушкарев. Коллаж «Важных историй»
Юрый Пушкароў. Калаж «Важных историй»

Мужчына кажа, што падпісаў кантракт з УС РФ пасля таго, як «завербаваўся да ўкраінцаў» і атрымаў тысячу даляраў ад УСУ за сам факт паступлення на службу ў 242-і мотастралковы полк. Усяго, кажа баец, адказваючы на пытанні таго, хто вядзе допыт, ён атрымаў ад УСУ 50 тысяч даляраў наяўнымі праз сябра ў Маскве, прабыўшы на вайне два месяцы. Пры гэтым раней Пушкароў заяўляў, што аплата мусіла праводзіцца раз на тры месяцы.

Асцярожна, відэа можа шакаваць чуллівых людзей.

19 ліпеня той самы ролік з’явіўся ў прарасійскім тэлеграм-канале «Спецназ Новороссии». У подпісе да яго гаворыцца, што «здрадніка» вылічылі байцы 242-га палка. Як сцвярджае канал russia no context, мужчыну «пакаралі смерцю свае ж».

«Наконт гэтага відэа: ён вярнуўся з баявога задання, быў паранены, яго мусілі адправіць у шпіталь, а адправілі на катаванні і прымусілі сказаць тое, што сказаў. Ён бы і пад катаваннямі такога не сказаў, ён не баяўся смерці. Яму прыгразілі, што заб’юць яго сясцёр ці пляменнікаў, ведалі іх адрасы. У яго, акрамя іх, нікога не было», — расказала «Важным историям» блізкая знаёмая Пушкарова.

Паводле яе словаў, крымінальнай справай пра смерць вайскоўца займаецца следства. Яго падрабязнасці невядомыя.

У пачатку красавіка афіцыйны паблік Усцьянскай муніцыпальнай акругі ва «ВКонтакте» апублікаваў некралог, прысвечаны Пушкарову. У ім сцвярджаецца, што вайсковец памёр 24 сакавіка ў шпіталі ад раненняў, атрыманых падчас выканання задання ў шэрагах штурмавой роты ваеннай разведкі.

Паводле публікацыі, мужчына ў 2002 годзе пасля тэрміновай службы пайшоў як кантрактнік на другую чачэнскую вайну. Яго прызналі ветэранам баявых дзеянняў. У 2022 годзе завербаваўся добраахвотнікам у ПВК Вагнера, удзельнічаў у захопе Бахмута, дзе атрымаў раненне, пасля чаго быў узнагароджаны медалём мужнасці, а таксама спецыяльнай узнагародай ад самаабвешчанай ДНР. Пасля выздараўлення ў снежні 2023 года зноў вярнуўся ва Украіну.

«Калегі па ПВК Вагнера і 242-і полк штурмавога атрада ваеннай разведкі прыносяць свае спачуванні сям'і ў сувязі са стратай годнага брата і дзядзькі», — гаварылася ў некралогу.