Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін канстатаваў, што ўкраінскае контрнаступленне пачалося, пра што сведчыць выкарыстанне стратэгічных рэзерваў, піша ТАСС.
«Цалкам дакладна можна канстатаваць, што гэтае ўкраінскае наступленне пачалося, і пра гэта кажа выкарыстанне стратэгічных рэзерваў», — сказаў Пуцін журналістам.
Ён дадаў, што ўсе прынятыя УСУ спробы контрнаступлення праваліліся, але наступальны патэнцыял існуе.
Напярэдадні сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў абверг заявы расійскіх афіцыйных асобаў пра тое, што контрнаступленне ўжо пачалося.
«Усё гэта няпраўда. Калі ўсё гэта пачнецца, вырашаць нашыя вайскоўцы. Калі мы пачнём контрнаступленне, усе пра гэта даведаюцца, усе гэта ўбачаць», — сказаў ён.