Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  2. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  3. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  4. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  5. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  6. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  7. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  8. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  9. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  10. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  11. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  12. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  13. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  14. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  15. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
Читать по-русски


Алесь Мінаў

Адным з асноўных кірункаў леташняга расійскага ўварвання ва Украіну быў паўднёвы: ужо 3 сакавіка акупанты занялі Херсон і калонамі рушылі на Мікалаеў, падышоўшы да самога горада і спрабуючы яго акружыць. Велізарнымі намаганнямі ўкраінскія войскі спынілі наступ, але Мікалаеўшчына на восем месяцаў стала зонай бесперапынных баёў. Часам лінія фронту літаральна раздзялала суседнія вёскі. Спецыяльна для «Люстэрка» журналіст Алесь Мінаў патрапіў у дзве такія, што на доўгі час раздзяліла вайна.

Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новарыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

У Мікалаеўскую вобласць еду разам з валанцёрамі ініцыятывы «Незламні люди», сярод якіх ёсць і мясцовыя беларусы. Мы стартуем з Адэсы і наш сённяшні маршрут — вёскі Новагрыгораўка і Тэрновыя Поды, што ў трыццаці кіламетрах ад Мікалаева. Валанцёры вязуць мясцовым гуманітарную дапамогу — ежу, лекі і нават звычайны посуд (каструлі, патэльні, талеркі), бо ў многіх не засталося нават гэтага.

Хоць Мікалаеўшчына і была вызваленая яшчэ ў мінулым лістападзе, паўнавартаснае жыццё сюды не вярнулася дагэтуль. Практычна няма інтэрнэту, большасць тэрыторый замініраваная: уздоўж дарогі і зараз працуюць атрады сапёраў, пазначаючы «знаходкі» белымі стужкамі. Адносна бяспечныя зоны пакуль у меншасці.

Сяргей — кіраўнік праекту "Незламні Люди". Украіна, красавік 2023 года. Фота Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Сяргей — кіраўнік праекту «Незламні люди». Украіна, красавік 2023 года. Фота Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Па дарозе праязджаем праз сяло Шаўчэнкава, тое самае, дзе знаходзіцца завод перапрацоўкі таматаў для фірмаў «Чумак» і «Сандора», прадукцыя якіх была на ўсіх беларускіх прылаўках. Зараз завод аднаўляецца, ён быў часткова разбураны падчас баявых дзеянняў.

— У першыя тыдні на абласны цэнтр ішлі калоны расійскай тэхнікі да 900 адзінак у кожнай, — расказвае па дарозе кіраўнік ініцыятывы Сяргей. —  Але яны былі разбітыя, і тут замацаваліся ўкраінскія войскі, што трымалі абарону з боку ўжо Чарнабаеўкі.

Скрыншот з мапы баявых дзеянняў, з красавіка па лістапад 2022 года лінія фронтк праходзіла па зялёнай паласе між Новагрыгор’еўкай і Тэрновымі Подамі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Скрыншот мапы баявых дзеянняў, з красавіка па лістапад 2022 года лінія фронту праходзіла па зялёнай паласе між Новагрыгораўкай і Тэрновымі Подамі

«Я даіла карову, а ў небе выбухі, суседнія будынкі гараць»

Новагрыгораўка — наш асноўны пункт прызначэння. Адэскія актывісты ўжо некалькі тыдняў дапамагаюць мясцовым аднавіць царкву, якая і служыць месцам агульнага збору, бо ад будынка сельскай рады нічога не засталося.

Новарыгораўка, што восем месяцаў была каля лініі фронту. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Новагрыгораўка, што восем месяцаў была каля лініі фронту. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Валанцёры вось у жо каторы месяц дапамагаюць адаўляць царкву ў Новарыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў "Люстэрка"
Валанцёры ужо каторы месяц дапамагаюць адаўляць царкву ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Царква ў Новарыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка
Царква ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Царква ў Новарыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка
Царква ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Царква ў Новарыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка
Царква ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Царква ў Новарыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка
Царква ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Мясцовыя расказваюць, што да вайны ў вёсцы жыло каля 450 чалавек, было 125 двароў. Зараз жа тут не засталося аніводнага цэлага будынка. Царкоўны звон падае сігнал, што прыбыла гуманітарная дапамога. І каля царквы пакрысе пачынаюць збірацца людзі.

Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новарыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новарыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новарыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу да царквы ў Новарыгораўцы. Красавік 2023 года. Фота Алесь Мінаў Люстэрка
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу да царквы ў Новагрыгораўцы. Красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новарыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Людзі, што прыйшлі па гуманітарную дапамогу ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Вёска прабыла пад акупацыяй усяго два тыдні, пазней расіян выціснулі далей на 500 метраў. Там лінія фронту заставалася восем месяцаў.

— Як акупанты зайшлі ў наша сяло па палявой дарозе, было зразумела, што міма маёй хаты паедуць, — расказвае Ірына. Да вайны яна працавала поварам у Новагрыгораўскай школе.

—  Пранеслася амаль тысяча адзінак тэхнікі, мы лічылі, потым паведамлялі ўжо нашым. У мяне крайняя вуліца, крайні дом. Баялася, што пойдуць па хатах, як прагаладаюцца, — фрагментарна ўспамінае жанчына. — Акупанты атачылі сяло, не давалі выязджаць. У мяне было двое ўнукаў: на той момант адной амаль 4 месяцы, іншай 4 гадочкі. Да вайны захварэлі на каронавірус, нельга была карміць грудзьмі. А потым не было ўжо дзе кашку ўзяць, сумесь, было вельмі цяжка…13 сакавіка недалёка ад майго будынку, літаральна ў дзесяці метрах, быў прылёт… Я была ў хаце, дзяцей апусцілі ў падвал з люлькамі. Я падымалася ваду кіпяціць, каб было, чым карміць. І вось гэты прылёт — ледзь на нагах утрымалася, думала ўвогуле дом паваліцца, але толькі вокны павыляталі.

Да вайны Ірына працавала поварам у Новарыгораўскай школе. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў "Люстэрка"
Да вайны Ірына працавала поварам у Новагрыгораўскай школе. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў «Люстэрка»

Дзеці і ўнукі Ірыны выехалі з сяла 14 сакавіка: адправіліся, а 8 раніцы, а ўжо праз дзве гадзіны ў Новагрыгораўку зайшлі ўкраінскія войскі.

— Мы шчаслівыя былі, кармілі іх, сустракалі, усё расказвалі, паказвалі. Акупанты адышлі ў бок Мікалаева. Яны беглі літаральна, як пацукі. Адна машына ў іх не завялася. Дык нашыя, як увайшлі, пазабіралі з яе зброю сабе. Ворага адагналі спачатку на 500 метраў, потым на 800. І амаль восем з паловай месяцаў яны былі на тым месцы, — расказвае жанчына, якая заставалася ў вёсцы да 8 сакавіка. — У каго не было гаспадаркі, выязджалі ў канцы лютага — пачатку сакавіка. А ў нас каровы, свінні, мы не маглі, было шкада. Жыла я, муж, суседка Раіса — глядзелі за худобай на нашай вуліцы. У мяне было дзве цельныя каровы, вось яны далі 4 цяля. Я даіла, а ў небе выбухі, суседнія будынкі гараць.

У выніку гаспадарку давялося распусціць. Ірына кажа, што адпусцілі ўсіх кароў і іншую жывёлу.

— Так яны і пайшлі. Загінулі амаль усе каровы, каго забіла снарадамі, хто проста згубіўся, працягвае жанчына. — Потым я ўгаварыла мужа паехаць адсюль. А мы засталіся з Раяй і худобай. Ужо прынялі, што не выжывем. Ваенныя нашы казалі: «Выязджайце», — а нам было ўсё адно. Думалі ўжо і магілкі сабе капаць побач, каб нас прасцей было пахаваць, у яму тую кінуць.

Вуліцы Новарыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Вуліцы Новагрыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Разбураныя дамы Новарыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Разбураныя дамы Новагрыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Вуліцы Новарыгораўкі, што восем месяцаў была каля лініі фронту. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
У Новагрыгораўцы жыхары займаліся ў асноўным фермерствам. Гэта пашкоджаная вайной тэхніка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Чаму не хацелі выязджаць? Ужо нават не праз кароў. Было такое адчуванне «хто каго?». Прыб’юць нас, не прыб’юць — усё роўна, вось такая была злосць на тых кацапаў. А яны нібыта здзекваліся з нас: прачнешся, здаецца, ціха, а, а сёмай гадзіне выбух: «Добрай раніцы вам!» Потым апоўдні выбух: «Добры дзень!», і фінальны, а восьмай вечара. І так кожны дзень. Зараз, як узгадваю, дык увогуле не разумею, як мы тут жывыя засталіся…

У выніку Ірына ды яе суседка таксама эвакуіраваліся. Кажа, вёску яны пакідалі літаральна з адным пакетам:

— Потым нехта хацеў паспрабаваць вярнуцца, нешта яшчэ прыхапіць з рэчаў. Так былі паехалі людзі — пенсіянеры, у іх падчас эвакуацыі машына з усімі рэчамі не завялася, трэба было акумулятар памяняць, вось яны хацелі вярнуцца і забраць машыну. І пакуль яны акумулятар той перастаўлялі, з танка быў прыход — мужчыну забіла.

Згарэлая тэхніка на вуліцах Новарыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Згарэлая тэхніка на вуліцах Новагрыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Дом Ірыны разбіты: вокны і дзіры ў сценах яна заклеіла цэлафанам. Гаспадарыць сама — муж на фронце. Выехаўшы з вёскі, ён толькі некалькі дзён пасядзеў без працы, а далей сказаў, што не можа так, пакуль навокал людзі гінуць, запісаўся ва УСУ.

— Зараз ён у Данецкай вобласці, пад Мар'інкай. Дзеці ж пакуль не вярнуліся, бо тут немагчыма жыць з малымі. Мы столькі не бачыліся, столькі часу ўпусцілі… Праз гэтых долбаных кацапаў, атрымліваецца, [плача] не бачыла, як унукі мае раслі…Спадзяемся толькі на перамогу. Спадзяваліся яшчэ вясною: вось думалі, што проста сто працэнтаў будзе. Цяпер жа пакуль няма контрнаступу, але я ўпэўненая, што хоць да маразоў будзе наша перамога, абсалютна ўпэўненая! Вядома, так, як раней, канешне, не будзе. Бо мы ўжо ў такім узросце пяцьдзясят плюс, то няма такой энергіі, што раней. Я перад новым 2022 годам зрабіла была рамонт, бо нявестка ж нарадзіла. І што цяпер з таго рамонту… Да вайны наша сяло называлі Гарнізон, бо тут заўжды былі вайсковыя. А цяпер называюць Нязломная сцяна — бо мы трымалі абарону Мікалаева. Таму мы нязломныя!

Вуліцы Новарыгораўкі, што восем месяцаў была каля лініі фронту. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Абстраляныя будынкі Новагрыгораўкі, што восем месяцаў была каля лініі фронту. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Разбурэнні ў вёсцы Новарыгораўка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Разбурэнні ў вёсцы Новагрыгораўка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Разбурэнні ў вёсцы Новарыгораўка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Разбурэнні ў вёсцы Новагрыгораўка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Разбурэнні ў вёсцы Новарыгораўка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Разбурэнні ў вёсцы Новагрыгораўка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

«Прыехалі ў Мікалаеў і былі ў шоку: маршруткі ходзяць і хлеб прадаецца!»

Акурат насупраць царквы — хата сям'і Мельнічэнка. Яны трымалі ўласную краму тут жа. Сям’я эвакуіравалася з вёскі ў сярэдзіне сакавіка. Зараз у родную хату вярнуўся толькі Паўло.

— Працавалі гадоў 15 усёй сям’ёй. Патроху пачыналі некалі, прадавалі прадукты, потым асартымент павялічыўся: усё, што трэба для вёскі, у нас было. З таго і жылі, — расказвае мужчына. —  Калі вярнуліся пасля акупацыі, усё, што было, знішчана: і прадукты, і халадзільнікі, і вітрыны. Рабавалі: банкамат «Айбокс» узламалі. Можа, нават нехта і са сваіх, хто тут заставаўся. Пакуль нейкіх кампенсацый няма. Зараз вось самі столь перакрылі, цяпер сцены аднаўляем. Пакрысе ўжо і працуем: завозім нешта з асноўных прадуктаў.

Паўло Мельнічэнка, Новарыгораўка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Паўло Мельнічэнка, Новагрыгораўка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Жонка Паўла Ірына зараз жыве з дзецьмі ў Мікалаеве: яна працуе настаўніцай у школе — патрэбны інтэрнэт. На выходныя яны прыязджаюць усёй сям’ёй сюды.

— Радуе тое, што мы можам ужо дадому вяртацца, калі захочам, — кажа Ірына. — Мы ж выязджалі на 10 дзён, максімум на 2 тыдні. Ну так спадзяваліся… Час пайшоў, тады ўжо вырашылі, вернемся, як толькі зможам. Потым навіны даходзілі, сказалі, што нашу хату разбамбілі. Ну, думаю, нічога, з руін нешта дастанем, адновім, добра, каб сцены стаялі.

Адзін снарад у хату сапраўды патрапіў і знішчыў частку сцяны. Яе давялося ўзводзіць наноў. Ірына наракае, што зніклі сямейныя фотаздымкі, альбомы, дзе занатоўвалася сталенне дзяцей.

Падворак сям'і Мельнічэнка. Новарыгораўка, Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Падворак сям'і Мельнічэнка. Новагрыгораўка, Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Падворак сям'і Мельнічэнка. Новарыгораўка, Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Падворак сям'і Мельнічэнка. Новагрыгораўка, Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Дачка Ірыны і Паўла Мельнічэнка Катруся. Новарыгораўка, Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Дачка Ірыны і Паўла Мельнічэнка Катруся. Новагрыгораўка, Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

— 14 сакавіка танкі пачалі ўжо свядома па вёсцы страляць. Дагэтуль нейк усё ў небе над намі было, а там па хатах пачалі біць. Тады мы вырашылі выязджаць. Спалі апранутыя, каб бегчы, калі што. Рана выйшлі на двор з мужам, убачылі самалёты. Селі хуценька па машынах і на Мікалаеў, — успамінае Ірына. — Ехалі і маліліся, у нас жа сувязі не было, нічога не ведалі… Выйшаў на дарогу ваенны, мы выбеглі, паднялі рукі ўгору, крычым: «Не страляйце!» А аказалася, гэта свае хлопцы, яны нам машыну жоўтымі стужкамі абвязалі і прапусцілі далей. Прыехалі ў Мікалаеў і былі ў шоку: маршруткі ходзяць і хлеб прадаецца! Мы таго хлеба некалькі тыдняў не бачылі.

Гэта зараз мы так гаворым, бо час прайшоў, а тады вельмі страшна было. Мы як удыхнулі дома, то толькі ў Мікалаеве выдыхнулі. Бо за дзень як мы ехалі, расстралялі машыну. Загінула жанчына, кіроўца-муж і сын параненыя засталіся, але выжылі. Столькі воінаў нашых тут палегла. Тут побач хата, там у двары нашыя хлопцы пад дрэвам ежу сабе гатавалі на вогнішчы, адзін прылёт — і адразу шэсць чалавек забіла. Гаспадары хаты хаваліся ў падвале. Толькі праз пару тыдняў ужо іншыя вайскоўцы змаглі целы сваіх забраць, залезлі на руіны тае хаты ў падвал, а там толькі косці адныя абгарэўшыя.

Ірына Мельнічэнка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Ірына Мельнічэнка. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Напрыканцы сяла, там, дзе дзіцячы садок быў, дзве магілкі. І ніхто пакуль не ведае, хто там ляжыць. У нас жанчына тут памерла, не маглі пахаваць, бо на вуліцу немагчыма было выйсці з хаты праз абстрэлы.

— Каштоўнасці, канешне, змяніліся. Раней мы не цанілі так базавыя рэчы, — працягвае Ірына. —  А зараз, канешне, шануем усё! Да расіян стаўленне… Цётка з Масквы мне піша: «Іра, пацярпі яшчэ трошку, вас прыйшлі вызваляць». Я кажу: «У мяне хата разбітая, ад чаго вызваляць?» Клікала нас у госці, я думаю, божа, збаў. Я яе ніколі не бачыла, толькі незадоўга да вайны пачалі стасавацца. Мы будзем самі ў руінах, у галечы, але без іх!

«Вось мая хата. Была…»

Яшчэ адна жыхарка Новагрыгорыўкі, ізноў Ірына, вядзе да пашкоджанага будынка школы, дзе яна працавала прыбіральшчыцай.

— Вы ідзіце за мной, пакажу сцежку, якой мы перасоўваемся, а ўбок ступаць нельга — можа выбухнуць, — тлумачыць жанчына. Дарогай яна паказвае на разбурэнні за шэрагам чырвоных цюльпанаў. — Вось мая хата. Была… Пакуль жывем у бацькоўскай, бо яна ацалела. Ну, як ацалела: дах пабіты, вокнаў няма, дзірка ў сцяне, але ж хоць нешта ёсць.

Хата Ірыны ў Новарыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Хата Ірыны ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Тут і сын Уладзік — вучань 7-га класа. Хлопчык мог бы застацца ў Мікалаеве ў сваякоў, наведваць школу, але прызнаецца, што зусім не хоча. Баіцца заставацца без маці.

— Ён цяжка, канешне, усё гэта перажываў, — дзеліцца Ірына. — Таблеткі піў супакаяльныя, калі ўсё гэта было. Зараз вельмі рады, што дома. Муж мой таксама тут, ён дапамагае даглядаць за сваім братам у суседняй вёсцы. Брат жа атрымаў раненне ў спіну, праз лёгкія прайшоў ашчэпак, цяпер інвалід, на вазку. Дык муж ездзіць, дапамагае яго купаць. Брату — 32, малады хлопец…

Ірына упаказвае разбураную школу ў Новарыгораўцы Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Ірына ў разбуранай школе Новагрыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Уладзь, сын Ірыны. Новарыгораўка, Укріана, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Уладзь, сын Ірыны. Новагрыгораўка, Укріана, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Новагрыгораўская школа была невялікая — вучняў на пяцьдзясят, але з сучаснай тэхнікай, поўным педскладам. Цяпер будынак у жудасным стане. У адным з класаў на дошцы застаўся напамін: дата «23 лютага» — дзень, які, здаецца, доўжыцца тут і да сёння.

—  Гэта дзеці не паспелі падзяжурыць і сцерці з дошкі, — расказвае Ірына.

Школа ў Новагрыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Школа ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Школа ў Новагрыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Школа ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Той самы надпіс, які вучні не паспелі сцеркі 23 лютага. Новарыгор’еўка, Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Той самы надпіс, які вучні не паспелі сцерці 23 лютага. Новагрыгораўка, Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Школа ў Новагрыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Школа ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Школа ў Новагрыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Школа ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Школа ў Новагрыгор’еўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Школа ў Новагрыгораўцы. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Жанчына паказвае мясцовую рэліквію — крыху ўжо выцвілы надпіс-пасланне першых украінскіх вызваліцеляў, які яны пакінулі педагогам і дзецям простым алоўкам: «Добры дзень! Вельмі прыкра, што гэты зброд марадзёраў і гвалтаўнікоў зрабіў з вашай школай, за яе мы адпомсцім… Ваша УСУ!!! Дзецям асобнае прывітанне!»

— Гэта быў клас майго сына, клас хіміі і біялогіі, — гаворыць Ірына. — Кожны клас быў падключаны да інтэрнэту, новая тэхніка была — усё павыносілі за два тыдні акупацыі. Але пасля яшчэ страшнейшае пачалося, як бамбілі штодзённа. Калі б мы заставаліся тут, не выязджалі б — то, напэўна, нас нікога б не было.

Пасланне, пакінутае ўкраінскімі вайскоўцамі ў школе Новагрыгор’еўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Пасланне, пакінутае ўкраінскімі вайскоўцамі ў школе Новагрыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Ад школы вуліцы разыходзяцца ў чатыры бакі, куды ні пойдзеш — карціна аднолькавая: агульны заняпад і руйнаванні. У дварах — пагарэлая тэхніка, аўтамабілі. Людзі тут кажуць, што «пашанцавала» — гэта калі застаецца хаця б дзве сцяны ад будынка.

Валанцёры раздалі дапамогу — і мы едзем у наступны пункт. На выездзе з Новагрыгораўкі — не менш жахлівыя карціны, чым у самой вёсцы. Яшчэ ў першыя дні акупацыі частка людзей спрабавала выбрацца палявой дарогай на поўначы.

Менш чым за кіламетры ад крайняй хаты на гэтай дарозе па сёння сведчанні ваенных злачынстваў: знішчаныя цывільныя аўто. Адна машына падарваная, а іншая — старэнькая «Таўрыя», якія вырабляліся на Запарожскім аўтазаводзе цягам 90-х гадоў, — наўпрост умятая танкам у зямлю.

Навокал — рэшткі рэчаў, у тым ліку і дзіцячых, уперамешку з абломкамі снарадаў і гільзаў.

— Людзей прапускалі праз блокпост, а стралялі ўжо ў зад аўто, на выездзе, — расказвае Сяргей спакойным тонам чалавека, які пабачыў нямала падобных жахаў.

Аналагічныя гісторыі мне даводзілася чуць і на Харкаўшчыне, і на Кіеўшчыне. Целы украінцаў, якім так і не ўдалося выбрацца з пекла, часта заставаліся ляжаць да самага вызвалення, пакуль паліцыя і служба бяспекі разам з сапёрамі не даставалі рэшткі з груды металу, заводзячы чарговыя справы аб забойстве.

А вось у некалькіх кіламетрах ад Новагрыгораўкі і сам расійскі танк Т-72, што і паліў па вёсцы. Па ім адпрацавала амерыканская гаўбіца М777, таму цяпер гэта металічная махіна не нясе небяспекі.

Раструшчаны аўтамабіль “Таўрыя”. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”.
Раструшчаны аўтамабіль «Таўрыя». Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Людскія рэчы каля знішчаных аўто на выездзе з Новарыгораўкі. Украіна, 15 красавіка 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Рэчы людзей каля знішчаных аўто на выездзе з Новагрыгораўкі. Украіна, 15 красавіка 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Людскія рэчы каля знішчаных аўто на выездзе з Новарыгораўкі. Украіна, 15 красавіка 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Рэчы людзей каля знішчаных аўто на выездзе з Новагрыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Людскія рэчы каля знішчаных аўто на выездзе з Новарыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Рэчы людзей каля знішчаных аўто на выездзе з Новагрыгораўкі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Спалены расійскі танк Т-72. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”.
Спалены расійскі танк Т-72. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

«Мы двое сутак з жонкай ішлі пешшу з Херсона сюды»

Усяго ў пяці кіламетрах ад Новагрыгораўкі суседняя вёска — Тэрновыя Поды — наш другі пункт прызначэння на сёння. Гэтай вёсцы пашчасціла менш, чым Новагрыгораўцы. Яна была пад акупацыяй аж да 12 лістапада мінулага года.

Адзіная дарога сюды разбітая гусеніцамі тэхнікі і выбухамі снарадаў — легкавое аўто не праедзе. Уздоўж цягнуцца кіламетры нязграбных траншэй і акопаў, у якіх трымалі абарону войскі. У палях там-сям тырчаць рэшткі снарадаў.

Кластэрны носьбіт касетных боепрыпасаў РСЗА “Смерч”. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Кластэрны носьбіт касетных боепрыпасаў РСЗА «Смерч». Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

— Гэта кластэрны носьбіт касетных боепрыпасаў РСЗА «Смерч»: яшчэ ў паветры ён адстрэльвае кластэры, якія праз імгненне выбухаюць, паражаючы наваколле дробнымі металёвымі часткамі, — праводзяць экскурсію валанцёры. — Адзін такі прылёт вынішчае ўсё жывое на плошчы чатырох футбольных палёў. Тое, што падчас выбуху сам носьбіт не знішчаецца, дае магчымасць экспертам дакладна высветліць па куце ўваходу ў зямлю, адкуль рабіўся запуск.

На палях працягваюць заставацца кінутыя целы расійскіх салдатаў. Кагосьці паспелі пахаваць, кагосьці — не. Украінскія вайскоўцы і валанцёры, якія былі тут адразу па сыходзе акупантаў, кажуць, што цел у расійскай ваеннай форме каля Тэрновых Подаў было вельмі шмат.

Іх дагэтуль знаходзяць украінскія вайскоўцы і валанцёры. Мы не сталі выключэннем. Наўпрост сярод поля знаходзім раскапаную дзікімі жывёламі скрыню з парэшткамі.

Рэшткі расійскіх салдат, адкапаныя дзікімі жывёламі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”.
Парэшткі расійскіх салдат, адкапаныя дзікімі жывёламі. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка».

Мясцовыя ўлады збіралі трупы расійскіх салдат і хавалі іх. Звычайна ў нумарных магілах з пазначэннем «невядомы расійскі салдат», або нават з імёнамі, у тых рэдкіх выпадках, калі ўдавалася высветліць. Аднак працэс пахавання забітых акупантаў няхуткі — некаторыя парэшткі знаходзяцца ў зонах, дзе яшчэ не працавалі сапёры, кранаць іх небяспечна.

Меткі, пакінутыя сапёрамі азначаюць, што побач міна альбо снарад. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Меткі, пакінутыя сапёрамі, азначаюць, што побач міна альбо снарад. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Манеўруючы па разбітай дарозе на пад’ездзе да Тэрновых Подаў, Сяргей расказвае пра вёску, дзе да вайны жыло каля 160 чалавек. У асноўным трымалі фермерскія гаспадаркі.

Частка жыхароў выехала, як толькі пачалася вайна, а іншыя — з-пад акупацыі праз гуманітарныя калідоры. Падчас актыўных баявых дзеянняў у вёсцы не заставалася нікога апроч салдатаў.

— Тут практычна ў кожнай хаце хаваліся расійскія салдаты, рабілі падкопы пад падлогай, каб спаць у адноснай бяспецы ад прылётаў. Зараз жа ў вёсцы жыве ўсяго некалькі чалавек, — тлумачыць Сяргей. — Спадзяванняў на аднаўленне Подаў няшмат — час ідзе, людзі не вяртаюцца.

Замест часткі хатаў у Тэрновых Подах — цяпер груда аскепкаў. У тых жа, дзе ацалелі хаця б сцены, на звычайных побытавых рэчах колішніх гаспадароў — слой бляшанак з-пад расійскай тушонкі, пакінутая вайсковая форма, а паверх — бруд, тынкоўка, выбітае шкло. У дварах дзе-нідзе паўзыходзілі стракатыя кветкі, недзе на гародах прабіваецца шчаўе, буракі, квітнеюць цюльпаны і нарцысы.

Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Напрыканцы цэнтральнай вуліцы стаіць дошка з павязанай на ёй белай стужкай — праца сапёраў. Акурат пад ёй — актыўная міна. У пяцідзесяці метрах — два спаленыя з экіпажам ўкраінскія «Хамеры».

Згарэлы Хамер у Тэрновых Подах. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Згарэлы «Хамер» у Тэрновых Подах. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»
Міна на вуліцы ў Тэрновых Подах. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Міна на вуліцы ў Тэрновых Подах. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Пастаянна тут застаюцца двое пенсіянераў — Уладзімір і Ніна. Сяргеева каманда штосуботу прывозіць ім ваду і рэчы першай неабходнасці.

Хата пенсіянераў выдзяляецца з агульнага пейзажу, хоць яе не назавеш цэлай: аніводнай шыбы няма, толькі плёнка ды фанера. Але хата ледзь не адзіная ў вёсцы, праз якую нельга паглядзець наскрозь, убачыўшы ў дзірах, што ззаду.

Сустракаюць нас з пазітыўным і ўзнятым настроем, Ніна дзеліцца:

— Памаленьку, патрошку абзаводзімся гаспадаркай, куранятаў вось купілі.

— Зараз добра, — падключаецца Уладзімір. — Сумна, канешне, што людзей мала, але ж самі бачыце: куды ім вяртацца? Я спадзяюся, што вёска ажыве, людзі прыедуць назад. Трэба рамантаваць хаты, бо зараз без даху над галавой не пражывеш.

Уладзімір і Ніна - адзіныя жыхары ў Тэрновых Подах. Укріана, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, "Люстэрка"
Уладзімір і Ніна — адзіныя жыхары ў Тэрновых Подах. Укріана, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Уладзімір працаваў жывёлаводам, ён сам з Хмельніцкай вобласці, але тут жыве 43 гады, ужо лічыць сябе мясцовым. Пра пераезд нават не думае.

— Калі нашу вёску вызвалілі, то мы з жонкай двое сутак ішлі пешшу з Херсона сюды. А як іначай? Нічога ж не хадзіла, ніякага транспарту… Хоць я мужык, але хацелася плакаць прыйшоўшы. Я як пабачыў з крайку вёскі, што наша хата стаіць, то слёзы на вачах праступілі. І два сабачкі выбеглі нас сустракаць. Вось то было шчасце найвялікшае!

— Найстрашнейшае было, як гінулі нашыя жывёлы: карову, двух коз забіла адразу выбухам, трох казлянятаў параніла, яны паміралі яшчэ некалькі дзён, — кажа Ніна. — Найболей шкада было жывёлаў. Мы не маглі сыходзіць: яны ж у вочы гэтак глядзяць, так іх шкада, а з сабою не возьмеш…

Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Уладзімір жа тлумачыць, што ён за жонку баяўся, кажа, сам бы ніколі ў жыцці не выязджаў з хаты.

— Вельмі хочам, каб была ўжо свабодная, вольная наша Украіна, — працягвае жанчына. — Каб маршрутка хадзіла, як раней: можаш сесці і паехаць, куды табе трэба, хоць у Херсон, хоць у Мікалаеў, каб жыццё ўжо пайшло. А зараз без машыны цяжка дабірацца, міны на дарогах, у лясох. Вось каб ужо не бухкала ўсё гэта вакол, то было б спакайней нам. Але і так удзячныя богу, што ў роднай хаце цяперака. Думаю, можа, горш ужо не будзе…

Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, “Люстэрка”
Тэрновыя Поды. Украіна, красавік 2023 года. Фота: Алесь Мінаў, «Люстэрка»

Уладзімір і Ніна забіраюць прадукты і ваду. Мы зварочваемся і едзем назад у Адэсу адзінай дарогай праз Новагрыгораўку. Едзем моўчкі: увесь дзень каманда шмат усміхалася, ветліва слухала аповеды і гісторыі, але ж атмасфера ў вёсках гнятучая — даганяе акурат пасля.

— Людзей радуе не толькі дапамога, але ж і сам наш прыезд, для іх гэта як свята: адчуваюць сябе непакінутымі, патрэбнымі, — дзеліцца адна з валанцёраў Ганна. — Цяпер такіх вёсак сотні, такіх лёсаў — тысячы, а асноўная ўвага на фронце, на будучым контрнаступе, а людзі нібы сам-насам са сваім горам у гэтых руінах. Таму важна быць побач з імі, мы сюды намагаемся ездзіць кожны тыдзень.

Чытайце таксама: