Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  3. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  4. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  5. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  6. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  7. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  8. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  9. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  10. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  11. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  12. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  13. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  14. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  15. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  16. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  17. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што працягваюць паспяхова наступаць пад Данецкам і Запарожжам, займаючы «новыя выгадныя рубяжы». Ва ўкраінскім Генштабе адзначылі, што Расійская Федэрацыя пад выглядам вучэнняў нарошчвае сваю авіяцыйную групоўку ў Беларусі. У Інстытуце па вывучэнні вайны аналізуюць, чым канфлікт паміж Прыгожыным і Гіркіным можа быць выгадны Пуціну.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 338-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: адбілі расійскія атакі на Бахмут і Вуглядар

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 44 авіяцыйныя ўдары, 18 з іх — з выкарыстаннем БПЛА тыпу Shahed-136. Правялі 70 пускаў ракет і 125 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. Як адзначае Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы, у выніку загінулі і пацярпелі мірныя людзі, разбураныя цывільныя аб’екты.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках артылерыйскім абстрэлам падвергліся раёны 16 населеных пунктаў; на Купянскім — дзесяць; на Ліманскім напрамку пад агонь трапілі раёны сямі населеных пунктаў; на Бахмуцкім — дзесяць; на Аўдзееўскім напрамку абстраляныя шэсць населеных пунктаў; на Навапаўлаўскім — тры; на Запарожскім напрамку ад артылерыйскага агню пацярпелі раёны больш чым 20 населеных пунктаў; на Херсонскім напрамку расійскія войскі працягваюць абстрэльваць Херсон.

— Падраздзяленні Сіл абароны за мінулыя суткі адбілі атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Плашчанка, Неўскае і Чырвонапапоўка Луганскай вобласці і Верхнякаменскае, Параскавіеўка, Бахмут, Кляшчэеўка, Вадзяное, Невельскае, Мар'інка і Вуглядар у Данецкай вобласці.

— Украінская авіяцыя цягам мінулых сутак нанесла восем удараў па раёнах канцэнтрацыі праціўніка, а таксама ўдар па пазіцыі яго зенітна-ракетнага комплексу. Акрамя таго, былі збітыя тры варожыя разведвальныя БПЛА.

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Украіны нанеслі ўлары па чатырох пунктах кіравання, раёне канцэнтрацыі жывой сілы праціўніка, двух раёнах канцэнтрацыі артылерыі, складзе боепрыпасаў і двух іншых важных аб’ектах.

У Генштабе УСУ таксама адзначылі, што ў Беларусі працягваюцца сумесныя вучэнні, пад выглядам якіх Расійская Федэрацыя нарошчвае авіяцыйную групоўку на тэрыторыі краіны.

Мінабароны РФ: нанеслі паражэнне 79 падраздзяленням УСУ

У расійскім ваенным ведамствее пракаментавалі ўчорашнюю атаку на Украіну, а таксама заявілі, што працягваюць наступаць на Данецкім, Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках.

— На Купянскім напрамку артылерыя «Заходняй» групоўкі войскаў нанесла агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы падраздзяленняў 103-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёне населенага пункта Пясчанае і 14-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Сінькоўка Харкаўскай вобласці. Знішчаныя больш за 30 вайскоўцаў, два аўтамабілі, артылерыйская сістэма М-777 і гаўбіца Д-20 УСУ.

— На Чырвона-Ліманскім напрамку авіяцыя і артылерыя групоўкі войскаў «Цэнтр» нанеслі ўдар па падраздзяленнях 24-й і 92-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Астроўскае Харкаўскай вобласці і Стальмахоўка Луганскай вобласці. Страты УСУ склалі да 40 вайскоўцаў забітымі і параненымі, тры баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, гаўбіца Д-20, а таксама артылерыйская сістэма М-777. Акрамя таго, у раёне населенага пункта Шчурава Данецкай вобласці знішчаны склад артылерыйскіх боепрыпасаў УСУ.

— На Данецкім напрамку падчас паспяховага наступу «Паўднёвай» групоўкі войскаў за дзень знішчаныя больш за 80 украінскіх вайскоўцаў, адзін танк, тры баявыя машыны пяхоты, тры пікапы, адна гаўбіца Д-20, дзве гаўбіцы Д-30, адна гаўбіца «МСТА-Б», а таксама самаходная артылерыйская ўстаноўка Paladin і радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-50.

— На Паўднёва-Данецкім і Запарожскім напрамках падраздзяленні групоўкі войскаў «Усход» працягвалі наступальныя дзеянні, заняўшы новыя выгадныя рубяжы, і нанеслі агнявое паражэнне падраздзяленням 72-й механізаванай брыгады УСУ ў раёне населенага пункта Вуглядар, а таксама 108-й брыгады тэрытарыяльнай абароны ў раёнах населеных пунктаў Прачыстаўка і Навасёлка Данецкай вобласці. Агульныя страты УСУ за суткі на гэтых напрамках склалі да 65 вайскоўцаў, адзін танк, дзве баявыя браніраваныя машыны, гаўбіца Д-20, тры аўтамабілі і дзве радыёлакацыйныя станцыі контрбатарэйнай барацьбы AN/TPQ-37.

— На Херсонскім напрамку знішчаная ўстаноўка РСЗА «Град», адна артылерыйская сістэма М-777, а таксама склад артылерыйскіх боепрыпасаў УСУ.

Усяго, паводле МА РФ, за суткі нанесенае паражэнне 79 падраздзяленням, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 102 раёнах. Знішчаная радыёлакацыйная станцыя зенітнага ракетнага комплексу С-300. Збіты самалёт Су-25 Паветраных сіл Украіны і 11 беспілотных лётных апаратаў. Перахопленыя 14 рэактыўных снарадаў сістэмы залпавага агню «Вольха», «Ураган» і HIMARS.

Інстытут па вывучэнні вайны: ПВК Вагнера панесла значныя страты на ўсходзе Украіны

Рускія нацыяналістычныя групы канкуруюць паміж сабой за палітычны ўплыў у Расіі. Сведчанне гэтага — нядаўняя сварка паміж уладальнікам ПВК Вагнера Яўгенам Прыгожыным і былым расійскім афіцэрам Ігарам Гіркіным, гаворыцца ў свежай справаздачы амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW). Гіркін абвінаваціў Прыгожына ў тым, што звязанае з ім выданне РІА ФАН спрабавала дыскрэдытаваць яго, а сам Прыгожын, замест таго каб задзейнічаць усіх сваіх наймітаў для перамогі ва Украіне, працягвае адпраўляць іх у Сірыю і афрыканскія краіны. Прыгожын у адказ заявіў, што ў яго няма палітычных амбіцый, і саркастычна прапанаваў Гіркіну далучыцца да аднаго са штурмавых атрадаў ПВК Вагнера ў Луганскай вобласці.

І Прыгожын, і Гіркін крытыкуюць вядзенне вайны прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным — імаверна, спаборнічаючы за ўплыў і заступніцтва сярод праваенных палітыкаў, расчараваных ходам вайны, кажуць эксперты. Разам з тым яны адзначаюць, што нападкі Прыгожына на Гіркіна («аднаго з самых вядомых крытыкаў Пуціна») могуць быць выгадныя прэзідэнту РФ. Паколькі Прыгожын займае вельмі заўважнае месца ў расійскай інфармацыйнай прасторы, многія ваенныя блогеры ўжо абвінавацілі Гіркіна ў адсутнасці баявога досведу і баязлівасці, што падрывае яго аўтарытэт.

Расійскі прэзідэнт таксама працягвае сваю кампанію супраць нязгодных, расправіўшыся з некалькімі буйнымі апазіцыйнымі СМІ і падтрымліваючы вельмі крытычна настроеных расійскіх блогераў. 25 студзеня Пуцін падпісаў закон, згодна з якім некалькі буйных СМІ, у тым ліку «Медуза», «Важныя гісторыі», Bellingcat, The Bell і The Insider абвяшчаюцца непажаданымі арганізацыямі ў Расіі. Аднак Пуціну дагэтуль не ўдалося ўтаймаваць вельмі крытычна настроеных расійскіх ваенных блогераў-нацыяналістаў, якія ўжо даўно крытыкуюць і падрываюць аўтарытэт як Мінабароны РФ, так і Крамля і нават самога Пуціна. У ISW мяркуюць, што Пуцін, імаверна, спадзяецца стварыць групу лаяльных блогераў, каб падарваць пазіцыі такіх праціўнікаў, як Прыгожын і Кадыраў.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • 26 студзеня расійскія войскі нанеслі яшчэ адну серыю масіраваных ракетных і беспілотных удараў па тэрыторыі Украіны;
  • міністэрства фінансаў ЗША абвясціла пра новыя санкцыі ў дачыненні да ПВК Вагнера, імаверна, у адказ на актывізацыю ПВК за межамі Украіны;
  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што ўкраінскія сілы аднавілі контрнаступальныя аперацыі ў раёне Крамянной;
  • расійскія сілы працягвалі наземныя атакі ў раёне Бахмута, на заходняй ускраіне Данецка і ў раёне Вуглядара;
  • украінскія афіцыйныя асобы паведамілі, што наступальныя аперацыі расійскіх войскаў у Запарожскай вобласці не сведчаць пра поўнамаштабны наступ;
  • расійскія ваенныя блогеры сцвярджалі, што расійскія войскі працягвалі праводзіць абмежаваныя і лакальныя наземныя атакі ў Запарожскай вобласці;
  • ПВК Вагнера, імаверна, панесла значныя страты за апошнія некалькі месяцаў у наступальных аперацыях на ўсходзе Украіны;
  • расійскія акупацыйныя ўлады працягваюць «нацыяналізаваць» уласнасць і закрываць месцы адпраўлення культу, якія належаць украінскім евангельскім баптысцкім хрысціянскім суполкам у акупаванай Запарожскай вобласці, спрабуючы зрабіць афіляваную з Крамлём Праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату даміноўнай канфесіяй у рэгіёне.