Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Выйшаў на свабоду беларус, якога ў свой час асудзілі на пажыццёвае зняволенне
  2. Зеленский прокомментировал телефонный разговор с Трампом
  3. ААН апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню шчасця. Хто на першым месцы і ці ёсць там Беларусь
  4. Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі
  5. «Калі ўжо зацягваць, то да канца». Спыталі экспертаў, чаму Лукашэнка вырашыў правесці інаўгурацыю ў Дзень Волі і пры чым тут Пуцін
  6. Білі дубінкамі і электрашокерам. Беларускія сілавікі збілі расійскага коміка Астаніна ў лесе перад перадачай у РФ, заявіла адвакатка
  7. «Неясно, сохраняют ли эти позиции». Эксперты подтвердили заход ВСУ в Белгородскую область России
  8. СК уже угрожает будущим участникам зарубежных акций ко Дню Воли и сообщает об обысках по митингам 26 января
  9. Лукашенко ввел новшества, которые одновременно затрагивают водителей и валютный рынок. Рассказываем, что и когда изменится
  10. Беларусы раскупили уже три «Минск-арены» на концерт этих артистов, на очереди четвертая. Но с группой есть большой нюанс
  11. К чему привело тайное размещение ядерного оружия в другой стране: рассказываем, как самолет ВВС США сбросил атомную бомбу на Канаду
  12. «Адчай у эміграцыі — самае страшнае». БЧБ-нявеста звярнулася да беларусаў, якім няпроста за мяжой
  13. У Беларусі і Расіі зноў садзяць за жарты. Такое ўжо было: вось дзесяць анекдотаў, за якія людзі ў СССР заплацілі свабодай і жыццём
  14. Зяленскі назваў самае складанае пытанне ў перамовах пра мір
  15. «Я сейчас валерьянку пью». Поговорили с выехавшими беларусами, истории которых обманом сняли для пропагандистского кино
Читать по-русски


/

Прарасійская актывістка Вольга Бондарава незадаволеная новым прапагандысцкім фільмам пра беларусаў, якія з’ехалі. Яна лічыць, што гэта як у часы СССР здымаць фільмы пра калабарантаў.

Ольга Бондарева. Фото из Instagram-аккаунта активистки
Вольга Бондарава. Фота з Instagram-акаўнта праўладнай актывісткі

«Может я темная? — задалася пытаннем Бондарава (аўтарскае напісанне захаванае. — Заўв. рэд.) — Расскажите мне, зачем снимать фильм о тех, кто свалил после майдана 2020? Это тоже самое, если бы в советском союзе снимали фильм о коллаборантах и прислужниках-полицаях».

На яе думку, варта было б даведацца, як маюцца тыя, хто падтрымаў уладу Лукашэнкі ў 2020 годзе.

«Чем дальше уходишь от политики, тем больше становятся волосы дыбом от новостей.

2020 ничему не научил. Кто генерирует эти идиотские идеи?» — абурылася Бондарава.

Абурыў фільм і яе ідэалагічных праціўнікаў — тых самых беларусаў, якія пакінулі краіну праз рэпрэсіі.

«Прапаганда паказвае беларусаў, якія з’ехалі, як нейкіх апантаных „развальвальнікаў рэжыму“, якія там усе разам за адну ідэю і культ ЛГБТ да кучы. А па факце адзіная купка апантаных — гэта сам рэжым. Вунь ужо пяць гадоў прайшло, а ў іх Азаронак „азарыцца“, фільмы выходзяць, прыдумляецца 100 новых спосабаў, як бы тым, хто з’ехаў, дадзець, як бы яшчэ ім жыццё сапсаваць, як падставіць і гэтак далей. І не перагарае ж у іх, на чыстай сіле нянавісці робіцца, нават не за грошы. А ў гэты час тыя, што з’ехалі, за гэтыя пяць гадоў ужо страцілі запал або і не мелі ніякіх ідэй, хацелі проста жыць нармальна, вось і ўсё. Гэта выглядае, нібыта хуліган з паралелі б’е нагамі батаніка з задняй парты, які нават да яго і не лезе, проста існуе і бесіць», — лічыць адна з беларусак за мяжой.

Нагадаем, Белтэлерадыёкампанія 18 сакавіка прэзентавала прапагандысцкі фільм «Чужое неба» аўтарства Аляксея Марцінёнка. У паўтарагадзінным відэа расказваецца пра цяжкі лёс беларусаў у Польшчы і краінах Балтыі, дзе яны, маўляў, ледзь зводзяць канцы з канцамі.

Як высветліла «Наша Ніва», у герояў відэа, якія знаходзяцца за мяжой, узялі інтэрв'ю падманам — яны не ведалі, што каментуюць сваё жыццё для беларускіх прапагандыстаў: да іх звярнуліся з просьбай паўдзельнічаць у здымках відэа для Офіса Святланы Ціханоўскай. Сама лідарка дэмсіл гэта абвергла.

Пазней стала вядома, што муж галоўнай гераіні фільма, Юліі Брыкінай — адзінай з фільма, хто знаходзіцца ў Беларусі, а не за мяжой, быў знойдзены мёртвым у Літве.