Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Хотят взбудоражить население». Лукашенко заговорил о печатном станке
  2. У Беларусі з'явяцца купюры наміналам 80 рублёў і новыя манеты
  3. Члены ЦИК, судьи, директора заводов и семь компаний. Евросоюз расширил санкции против Беларуси
  4. Праваабаронцы назвалі трох самых жорсткіх супрацоўнікаў ГУБАЗіК. Расказваем, што пра іх удалося даведацца «Люстэрку»
  5. Женщине, которая во время выступления Луганского театра в Беларусской госфилармонии прокричала «Слава Украине», дали 20 суток
  6. «Любімец публікі клоўн Шурык». Гэтая культавая сатырычная газета з 90-х высмейвала і ўладу, і апазіцыю — расказваем яе гісторыю
  7. Стала вядома, што кладуць у пакеты з дзяржсімволікай, якія ўручаюць у Беларусі ўкраінскім палонным падчас абмену
  8. С 1 мая некоторые бюджетники получат прибавку к зарплате
  9. Первый пошел. Один из мобильных операторов объявил о запуске бюджетного тарифного плана — он оказался дешевле, чем обещали чиновники
  10. Politico: Трамп отдал Путину семь ключевых козырей на переговорах по Украине
  11. Сёлета беларускія ВНУ закрылі 45 спецыяльнасцяў. Міністр адукацыі патлумачыў чаму
  12. Избить, пытать, убить. Почему среди беларусских силовиков так много людей с садистскими наклонностями — разбираемся
  13. Улады ўвялі чарговыя змяненні для рынку працы — падрабязнасці
Читать по-русски


/

Муж гераіні новага прапагандысцкага фільма Белтэлерадыёкампаніі «Чужое неба» Юліі Брыкінай быў знойдзены мёртвым у літоўскім Цэнтры рэгістрацыі бежанцаў у Пабрадэ, паведаміў кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак.

Юлия Брикина-Борисова на премьере пропагандистского фильма "Чужое небо" в Минске, 18 марта 2025 года. Фото: БЕЛТА
Юлія Брыкіна-Барысава на прэм’еры прапагандысцкага фільма «Чужое неба» ў Мінску, 18 сакавіка 2025 года. Фота: БЕЛТА

«Адна з гераіняў „кіно“ — Юлія Брыкіна, якая вярнулася з ЕС у Беларусь. А яе муж — Станіслаў Брыкін — 4 сакавіка быў знойдзены мёртвым у лагеры для бежанцаў у Пабрадэ. Асноўная версія следства — самагубства. Ці ведаў Станіслаў, што яго жонка знялася ў прапагандысцкім кіно? Невядома. Ці магла б навіна пра гэта стаць кропкай у яго рашэнні? Магла б», — напісаў Стрыжак.

З ягоных словаў, Станіслаў Брыкін актыўна ўдзельнічаў у пратэстах, быў у стачцы на «Белтэлекаме», праз ціск уладаў быў эвакуяваны. Сям’я Брыкіных паспрабавала ўладкавацца ў Германіі, але ў выніку, паводле Дублінскага пагаднення, Станіслаў апынуўся ў літоўскім лагеры для ўцекачоў, а вось Юлія з дзецьмі — у Беларусі.

«Памылкай было спрабаваць атрымаць прытулак у Германіі, бо сям’я заязджала праз Літву, і гэта першая бяспечная краіна, куды паводле правілаў цябе высылаюць, калі ты падаешся на прытулак у іншай краіне. Вядома, што ў Літвы свой погляд на людзей, што выйшлі з сістэмы, але нават пры прызнанні пагрозай нацбяспецы ёсць судовая працэдура і прыклады паспяховага аспрэчвання рашэнняў. Літва — дэмакратычная краіна, дзе чыноўнік не цар і бог і дзе працуе суд. Калі няма грошай на адваката, мы адкрываем зборы на BYSOL», — адзначыў Стрыжак.

Сама Юлія на прэм’еры фільма расказвала, што муж хацеў, каб сям’я пераехала ў Вялікабрытанію, аднак у выніку яны апынуліся ў лагеры для бежанцаў у Германіі. Паводле жанчыны, у снежні 2023 года ў мужа пачаліся праблемы з алкаголем і яна падазравала яго ў адносінах на баку. Пазней яна вярнулася ў Беларусь праз Літву.

Нагадаем, Белтэлерадыёкампанія 18 сакавіка прэзентавала прапагандысцкі фільм «Чужое неба» аўтарства Аляксея Марцінёнка. У паўтарагадзінным відэа расказваецца пра цяжкі лёс беларусаў у Польшчы і краінах Балтыі, дзе яны, маўляў, ледзь зводзяць канцы з канцамі.

Як высветліла «Наша Ніва», у герояў відэа, якія знаходзяцца за мяжой, узялі інтэрв'ю падманам — яны не ведалі, што каментуюць сваё жыццё для беларускіх прапагандыстаў.