Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  5. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  6. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  7. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  12. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  13. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Умер папа Франциск
Читать по-русски


/

Вядомая кулінарнымі ролікамі Юлія Гацыла, блогерка з Салігорска з аўдыторыяй на 1,2 мільёна падпісчыкаў у Instagram і больш чым на 2,5 мільёна ў TikTok, схадзіла на датэрміновае галасаванне і расказала пра гэта на сваёй старонцы. За два дні пад фота сабралася ўжо больш за 1,1 тысячы каментароў. Як сцвярджае «Мінская праўда», жанчына «сутыкнулася з хваляй хейту».

Солигорская кулинарная блогерша Юлия Гацыла досрочно голосует на избирательном участке №27 в городской гимназии № 2, 22 января 2025 года. Скриншот: instagram.com/yuliy_aasa/
Салігорская кулінарная блогерка Юлія Гацыла датэрмінова галасуе на выбарчым участку № 27 у гарадской гімназіі № 2, 22 студзеня 2025 года. Скрыншот: instagram.com/yuliy_aasa/

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

Юлія звычайна посціць ролікі пра гатаванне. Аднак 22 студзеня размясціла фота з выбарчага ўчастка, напісаўшы, што яе муж Дзяніс у асноўны дзень галасавання, 26 студзеня (нядзеля), «будзе ў камандзіроўцы, схадзілі сёння на выбары».

Гэта выклікала бурнае абмеркаванне. Самыя папулярныя каментары — з падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі. Мабыць, гэта звязана з шырокай геаграфіяй рускамоўных падпісчыкаў кулінарнага блога.

Скриншот: instagram.com/yuliy_aasa/
Скрыншот: instagram.com/yuliy_aasa/

Тут і далей арфаграфічныя і іншыя памылкі ў каментарах выпраўленыя.

Так, праз два дні зверху паказваецца каментар з амаль 600 лайкамі ад нейкай Аксаны Рыгораўны, якая не разумее, што ў Лукашэнку кепскага. Яна ўкраінка — «глядзела, як Юля купляла прадукты на рынку і ў супермаркеце, перавяла на грыўны, села і заплакала».

Больш за 200 лайкаў у таксама замежніцы — Марыі Азаранкавай, якая лічыць, што Лукашэнка «робіць усё для сваёй краіны», жанчыне «прыемна прыязджаць да вас, гуляць».

Падобная колькасць і ў Армінэ, якая піша, што «ведалі б вы, як я вам зайздрошчу, як жа маёй Арменіі такі Бацька патрэбны».

А вось да 200 не дабралася жыхарка Баранавічаў, якая хаваецца пад нікам tvoya_art_avatarochka і лічыць Лукашэнку «разумнікам». Крыху ніжэй туруе ёй і па-прарасійску настроеная мінчанка Маргарыта Бакшта з больш чым 750 лайкамі на каментары пра галасаванне за Лукашэнку. На Facebook у яе профілі стаіць фраза «Мы адзіныя, і ў гэтым сіла, не нацызму».

Пад 400 лайкаў у жанчыны, якая «таксама за бацьку прагаласавала б, хоць грамадзянка Казахстана і жыву тамсама».

Амаль 180 разоў лайкалі нейкага чалавека, які практыкуе «яснаведанне», што б гэта ні значыла. Ён напісаў, што Лукашэнка — «адзіны, каго з кавідлай і ўколамі не нагнулі». Мяркуючы з профілю, жыве не ў Беларусі.

Так што хейт, пра які казала абласная дзяржгазета, не пацвярджаецца — у каментарах папулярнае меркаванне пра добрага Лукашэнку. Праўда, у асноўным у замежнікаў.

А вось што напісалі людзі, якія не выкарыстоўваюць мянушку Бацька як нешта добрае:

  • «Мне цікава, адкуль у каментарах усе ведаюць, за каго вы галасавалі, калі пра гэта не было ні слова. Нібыта там адзін кандыдат і за іншых галасаваць нельга».
  • «Колькі вам заплацілі за гэты пост? Другое лецішча сабе купіце?»
  • «Як цікава чытаць каментары, бо сапраўды, люстраны адбітак грамадства, і як жа блізкі менталітэт расійскага і беларускага абыватальскага мыслення. Галоўнае, таварышы, каб быў страўнік набіты. На астатняе нам напляваць. Тыя, чые жыцці паламаныя ў турмах і калоніях толькі за выказванне ўласнага меркавання? Самі вінаватыя, ну чаго ім не жылося? Ніжнюю [частку] піраміды Маслаў вам задаволіў бацька, на верхнія няма чаго зазіраць. Галоўнае, радуйцеся, што бацька вас на бойню не гоніць, як іншы дзед па суседстве, у каго пачалася дзвіжуха».
  • «Упершыню пішу, што адпісалася ад чалавека».
  • «Адпіска. Ганьба. Часам лепш маўчаць. 400 000 вымушана выехалі з мінулых выбараў. А ўсё дзеля таго, каб і далей паказваць відэа, як пячы бліны ў Беларусі і каб КДБ выпадкам не пасадзіў за залішнюю папулярнасць».

Характэрна, што ў сваім 2,5-мільённым TikTok салігарчанка пра выбары не паведамляла.

Нагадаем, некаторыя беларускія блогеры, такія як Улад Кабякоў і Улька Пулька, цяпер удзельнічаюць у прапагандысцкай перадвыбарнай кампаніі ўладаў «Марафон адзінства».

А раней, у канцы 2023-га, папулярны блогер Какабай выдаліў свой акаўнт на Twitter і паставіў чырвона-зялёны сцяг у Instagram пасля прэтэнзій да яго ад прапагандыстаў. Вельмі папулярная блогерка Ганна Бонд прабыла 15 сутак на Акрэсціна.

У 2024 годзе і Какабай, і Бонд, і некаторыя іншыя беларускія блогеры ўжо галасавалі на лютаўскім адзіным дні галасавання з фота і відэа ў сваіх акаўнтах.