Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  5. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  6. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  7. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  12. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  13. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Умер папа Франциск
Читать по-русски


У інтэрв'ю журналістцы «Люстэрка», якое Юрый Васкрасенскі назваў размовай «з грамадзянінам Беларусі», ён пацвердзіў, што беларуская ўлада парушае правы чалавека дзеля «захавання незалежнасці і суверэнітэту», хоць у той жа час запэўніваў, што ў краіне няма ніякіх рэпрэсій. Аднак у канцы размовы прапагандыст, відаць, выпадкова прывёў канкрэтны прыклад як мінімум аднаго парушэння правоў чалавека, якое не мае нічога агульнага з нестабільнай палітычнай сітуацыяй і сведчыць толькі пра жорсткасць уладаў. Расказваем, пра што гаворка.

Юрий Воскресенский. Фото: ОНТ
Юрый Васкрасенскі. Фота: АНТ

Са словаў Васкрасенскага вынікае, што «заахвочванне перадавікоў» важнейшае, чым доступ да пракладак для жанчын. І гэта выдае рэальны стан справаў у краіне

— Я кажу пра тое, што трэба запускаць нейкія грамадскія праграмы, арганізацыі, заходніх партнёраў, у якіх ёсць напрацаваны досвед, як палегчыць побыт асуджаных. Не можа быць чагосьці ідэальнага, разумееце? У нас абмежаваная колькасць рэсурсаў! Мы лепш заахвоцім перадавікоў сельскай гаспадаркі і працы, чым будзем камусьці там пракладкі выдаваць, — заявіў Васкрасенскі ў размове з журналісткай «Люстэрка».

Гэта, па сутнасці, прамое прызнанне таго, што ў Беларусі не выконваюцца правы чалавека. У 2021 годзе Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю, якой замацаваў: праблема з доступам да гігіены падчас менструацыі «негатыўна адбіваецца на гендарнай роўнасці, пашырэнні правоў і магчымасцяў жанчын і дзяўчат і ажыццяўленні імі правоў чалавека, уключаючы права на адукацыю і права на найвышэйшы дасягальны ўзровень фізічнага і псіхічнага здароўя».

Акрамя акрэслівання праблемы дакумент заклікае дзяржавы-чальцы ААН (Беларусь, дарэчы, усё яшчэ адна з іх) забяспечваць тое, каб «жанчыны і дзяўчаты мелі роўны доступ да недарагой, бяспечнай і чыстай вады, належных сродкаў санітарыі і гігіены і сродкаў для мыцця з мылам, уключаючы выбар сродкаў гігіены падчас менструацыі, такіх як гігіенічныя пракладкі».

Вядома, тэма доступу да сродкаў гігіены і вады для жанчын і раней у свеце падымалася не раз. У Шатландыі, да прыкладу, доўгае абмеркаванне гэтай праблемы дайшло да таго, што ў 2020 годзе быў прыняты, а ў 2022-м уступіў у сілу закон пра бясплатныя пракладкі і тампонах для жанчын у патрэбе. Забяспечваць іх павінныя муніцыпалітэты і навучальныя ўстановы.

Яшчэ ў 2014-м ААН публікавала справаздачу пра мерапрыемства, прысвечанае праблемам гігіены ў перыяд менструацыі. Сярод прыкладаў краін, дзе сітуацыя далёкая ад прымальнай, фігуруюць Індыя, Сенегал і Непал. «З жанчынамі абыходзяцца як з грамадзянамі другога гатунку», — апісвалася сітуацыя ў апошнім.

Калі грунтавацца на словах Васкрасенскага, у падобным становішчы аказваюцца жанчыны ў месцах пазбаўлення волі на тэрыторыі Беларусі. Як мінімум, мяркуючы з яго выказвання, доступ жанчын да сродкаў гігіены — не прыярытэт для дзяржавы. Акрамя таго, прапагандыст выказаўся пра перадачу пракладак «камусьці там» (а не жанчынам ці хаця б палітзняволеным), што таксама паказвае рэальнае стаўленне ўлады да гэтых людзей.

Дык, можа, у месцах зняволення ёсць доступ да пракладак? І Васкрасенскі меў на ўвазе, што і так усё нармальна?

Наўрад. Пра гэта сведчаць аповеды жанчын, якія пабывалі ў ізалятарах часовага ўтрымання і калоніі.

Беларуска Наталля (імя змененае) расказвала «Люстэрку», што ў брэсцкім ІЧУ ёй і яе аднакамерніцам давялося выпрошваць пракладкі — але нават пасля такога іх не выдалі. Паводле Наталлі, у жанчын не было магчымасці нармальна памыцца і ад усіх «моцна смярдзела».

— Спачатку мяне змясцілі ў ІЧУ. Там з гігіены не было нічога. У адной з дзяўчат пачаліся крытычныя дні, Медсястра дала ёй вату. Пазней да нас засялілі дзяўчыну, якой тата змог перадаць пакет у РУУС. Там ляжаў пачак пракладак. Яна яго падзяліла паміж усімі — атрымалася па тры штукі, — расказвала пра свой досвед Алена (імя змененае), якая была на «сутках» на Акрэсціна ў 2021 годзе.

Можа падацца, што жанчынам у гэтай камеры пашанцавала — пракладкі ім усё ж дасталіся, — але гэта ўсё яшчэ адсутнасць адэкватнага доступу да сродкаў гігіены. Паводле рэкамендацый дактароў, мяняць пракладкі трэба мінімум раз на восем гадзін, а калі ўлічыць, што менструацыя можа доўжыцца ад двух да васьмі дзён, то тры штукі на чалавека відавочна недастаткова.

Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У папраўчых калоніях сітуацыя не лепшая. Многіх палітзняволеных адпраўляюць у штрафныя ізалятары і памяшканні камернага тыпу. Акрамя адсутнасці сувязі з вонкавым светам ціск там аказваецца рознымі спосабамі. Адзін з іх — забарона на перадачы, пасылкі і бандэролі. А менавіта ў іх жанчыны маглі б атрымліваць неабходныя ім сродкі гігіены, калі дзяржава не здольная ці мае «абмежаваныя рэсурсы» (зноў жа, са словаў Васкрасенскага) забяспечваць імі сваіх грамадзянак.

Больш за тое, з 12 ліпеня 2024 года змяніліся правілы атрымання перадач у калоніях. Цяпер замест адной рэчавай перадачы на год можна атрымліваць дзве — і, як адзначалі праваабаронцы, жаночая калонія ў Гомелі гэтым скарысталася, перастаўшы прымаць сродкі гігіены (у тым ліку пракладкі) у іншых перадачах. Іх, у адрозненне ад рэчавых, можна атрымліваць часцей, чым два разы на год.

Вядома, можна ўспомніць, што на тэрыторыі калоніі дзейнічае крама, дзе можна набыць сродкі гігіены (праўда, выбар там невялікі). Але важна разумець, што ў зняволеных не заўсёды ёсць на гэта грошы.

— Цяпер такая гістарычная турбулентнасць найстрашнейшая, што нам трэба любой цаной захаваць незалежнасць і суверэнітэт. Нават цаной парушэння нейкіх правоў чалавека, разумееце? — «тлумачыў» тое, што адбываецца, Васкрасенскі.

Хоць не зусім зразумела, як менавіта доступ жанчын да пракладак у месцах пазбаўлення волі можа расхістаць дзяржаўны лад, прыхільнікі Лукашэнкі не ўпершыню выказваюць падобныя думкі. У 2022 годзе намеснік міністра замежных справаў Юрый Амбразевіч, выступаючы на паседжанні Пекінскага форуму па правах чалавека, наогул раскрытыкаваў паняцце правоў чалавека і назваў іх «утопіяй, якая не паддаецца рэалізацыі на практыцы».

Відаць, дзяржава паставіла знак роўнасці паміж правамі чалавека і дэмакратыяй, іншадумствам, свабодай. Аднак пры гэтым прапагандысты і чыноўнікі, здаецца, забываюць, што і самі карыстаюцца як мінімум часткай гэтых правоў. Напрыклад, на жыццё, на адукацыю, на грамадзянства, на валоданне маёмасцю ці законны адпачынак.

Чытайце таксама