Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  4. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  5. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  6. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  7. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  8. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  9. Умер папа Франциск
  10. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  11. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  14. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  15. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


Беларус з невялікага Салігорска Аляксандр Гойшык катаецца па ўсім свеце і збірае ўражанні ад розных краін і гарадоў, мясцовай прыроды і народаў, якія там жывуць. Хлопец робіць падарожныя нататкі, іх «Люстэрка» ўжо неаднаразова публікавала. У гэтай частцы яго дзённіка чытайце пра невялікую паездку ў Камбоджу і «райскі адпачынак у райскім Тайландзе» (а таксама пра тое, як беларус у падарожжах сустрэў каханне).

Аляксандр Гойшык падчас наведвання храмавага комплексу Ангкор-Ват у Камбоджы, май 2024 года. Фота: уласны архіў
Аляксандр Гойшык падчас наведвання храмавага комплексу Ангкор-Ват у Камбоджы, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

«Без іспанскай мовы ў Лацінскай Амерыцы ўсюды трэба будзе плаціць „падатак на грынга“»

Я падарожнічаю вакол свету ўжо два з паловай гады. Калі вандруеш так доўга, трэба часам рабіць паўзы і адпачываць, інакш нават ад падарожжа можна стаміцца і «перагарэць». У мяне нешта падобнае было пасля 19 месяцаў у Лацінскай Амерыцы, калі, аб’ехаўшы яе ўсю ўздоўж і ўпоперак, наведаўшы ўсе краіны паміж Мексікай на поўначы і Аргенцінай на поўдні (а гэта 21 краіна ў кантынентальнай частцы Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі), я на ўласнай скуры адчуў, што такое стома ад падарожжаў. Пасля завяршэння свайго «лацінаамерыканскага турнэ» я вярнуўся ў Гватэмалу да каханай дзяўчыны і амаль месяц проста праспаў. Атрымалася даволі сімвалічна: мая сапраўдная прыгода з Лацінскай Амерыкай пачалася ў Гватэмале і тут жа завяршылася.

У пачатку свайго падарожжа, у сярэдзіне кастрычніка 2021-га, я прыляцеў у Мексіку ў госці да беларускіх сяброў. Так, нават там ёсць невялікая беларуская дыяспара! Пагасціўшы трохі ў іх, наведаўшы некалькі сем’яў нашых суайчыннікаў, я паехаў у Гватэмалу вучыць іспанскую мову. Без яе падарожжа па Лацінскай Амерыцы можа быць вельмі складаным і нашмат даражэйшым, бо ўсюды трэба будзе плаціць «падатак на грынга» — завышаныя цэны на ўсё.

Тры тыдні інтэнсіўных заняткаў у прыватнай школе ў невялікай вёсачцы на беразе маляўнічага возера Атытлан абышліся мне ў 600 даляраў. Сюды ўваходзілі прыватныя ўрокі з дасведчаным настаўнікам (шэсць гадзін на дзень, пяць дзён на тыдзень), а таксама пражыванне ў мясцовай сям'і індзейцаў мая з трохразовым харчаваннем. Асобны пакой, гарачы душ, інтэрнэт — усё, што неабходна, каб засяродзіцца на навучанні. Трох тыдняў мне было дастаткова, каб пачаць разумець і нават трохі размаўляць.

Аляксандр Гойшык са сваёй дзяўчынай падчас наведвання храма Тая Прум у Камбоджы, травень 2024 года. Фота: прыватны архіў
Аляксандр Гойшык са сваёй дзяўчынай падчас наведвання храма Та Прум у Камбоджы, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Пасля, у Кесальтэнанга — другім па велічыні горадзе Гватэмалы — я набыў патрыманы скутар з дапамогай хоста з каўчсёрфінгу. На змаганне з гватэмальскай бюракратыяй, каб аформіць яго на сябе, атрымаць нумары і ўсе неабходныя паперы, мне спатрэбіўся цэлы месяц.

Кожная паслядоўнасць падзеяў — правільная, і за гэты час я пазнаёміўся з прыгажуняй з Адэсы, якая жыве ў Гватэмале і працуе ў казіно. Я зрабіў ёй дранікі, усё неяк закруцілася — так яна стала маёй дзяўчынай.

Калі я ездзіў па Калумбіі, яна прылятала да мяне ў адпачынак і далучалася да майго падарожжа, а некалькі разоў да яе ў Гватэмалу з Паўднёвай Амерыкі прылятаў я. І вярнуўся, скончыўшы сваё лацінаамерыканскае турнэ. Такая вось гісторыя кахання ў падарожжы.

«Мы вырашылі шыкануць і замовілі ў гатэлі трансфер — цэлую карэту, прычэпленую да матацыкла!»

У пачатку снежня 2023 года я пераляцеў Ціхі акіян і пачаў новы этап кругасветкі: Новая Зеландыя, Аўстралія і Паўднёва-Усходняя Азія. Мы дамовілія сустрэцца ў Тайландзе у траўні. Нас чакалі казачныя тры тыдні вакацыяў!

Пятага траўня, пасля пяці месяцаў расстання, я сустрэў сваю каханую ў аэрапорце Бангкока, куды яна ляцела амаль сорак гадзінаў з перасадкамі ў Панаме і Амстэрдаме. Не магу апісаць, як шчаслівыя мы былі сустрэцца зноў. Такія радасныя моманты застануцца ў памяці на ўсё жыццё!

Арандаваная загадзя праз AirBnb кватэра з прыгожым відам на тайскую сталіцу каштавала нам 25 даляраў за суткі. Некалькі дзён мы любаваліся Бангкокам, цяпер ужо я паказваў тое, што сам паспеў пабачыць. Частаваліся неймаверна смачнай тайскай ежай, каталіся на рачных трамвайчыках, хадзілі на масаж. Мая дзяўчына перажыла сапраўдны культурны шок — так моцна ёй спадабаўся Бангкок пасля правінцыйнай Гватэмалы!

Бангкок, Тайланд, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Бангкок, Тайланд, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Бангкок, Тайланд, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Бангкок, Тайланд, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Бангкок, Тайланд, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Бангкок, Тайланд, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

У яе з дзяцінства была мара — наведаць легендарны храмавы комплекс Ангкор-Ват у суседняй Камбоджы. І вось надышоў час яе рэалізаваць! Прамы турыстычны аўтобус з Бангкока да горада Сіемрэап, непадалёк ад якога знаходзіцца галоўная перліна Камбоджы, каштаваў 30 даляраў з чалавека. Столькі ж — віза, якую ставяць на мяжы, але хітры гід з турыстычнага аўтобуса ўзяў з кожнага пасажыра па 40 даляраў.

Такая вось простая схема дадатковага заробку. Уваход у Ангкор-Ват каштуе 35 даляраў, ноч у двухмесным нумары ў гатэлі з басейнам і сняданкам — 30 даляраў.

Апартаменты з басейнам на даху. Пнампань, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Апартаменты з басейнам на даху. Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Пасля чыстага Тайланда з выдатнай турыстычнай інфраструктурай Камбоджа выглядае нашмат больш дэпрэсіўна. Кучы смецця, аблезлыя дамы і мясцовыя, якія, здаецца, толькі і ўмеюць, што ляжаць у гамаках пасярод гэтага ўсяго. І калі галоўны турыстычны горад — Сіемрэап — яшчэ неяк прыведзены ў парадак, то рэшта краіны, якую мы бачылі з акна аўтобуса, пакідае такое сабе ўражанне.

Затое сам храмавы комплекс, самае цікавае ў Камбоджы, яе візітоўка — абсалютна фантастычнае і нейкае нібыта незямное месца. Яго плошча — 163 гектары, і, каб наведаць усё за дзень, лепш арандаваць скутар.

Храм Ангкор-Ват. Камбоджа, май 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Храм Ангкор-Ват. Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Храм Ангкор-Ват. Камбоджа, май 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Храм Ангкор-Ват. Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Храм Ангкор-Ват. Камбоджа, май 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Храм Ангкор-Ват. Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Храм Ангкор-Ват. Камбоджа, май 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Храм Ангкор-Ват. Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Праўда, мы вырашылі шыкануць і замовілі ў гатэлі трансфер — цэлую карэту, прычэпленую да матацыкла! Усё-ткі мара дзяцінства ажыццяўляецца! Нас вазілі ўвесь дзень, паказвалі самыя важныя месцы (нават была ўключаная халодная пітная вада), і ўсё гэта каштавала 20 даляраў.

Ангкор-Ват быў збудаваны як храм-гара ў першай палове ХІІ стагоддзя непадалёк ад сталіцы старажытных кхмераў (так называецца насельніцтва Камбоджы). Нароўні з грэцкім Парфенонам, індыйскім Тадж-Махалам і інданезійскім Барабудурам гэта адна з самых грандыёзных і манументальных пабудоваў на Зямлі, адно з самых вялікіх культавых збудаванняў на нашай планеце. Тут цікава спалучаюцца індуізм і будызм.

Асабліва ўразіў галоўны комплекс з вежамі, якія выяўленыя на нацыянальным сцягу Камбоджы. А таксама Та Прум — комплекс, што, паводле легенды, быў наўмысна пакінуты джунглям, і цяпер там можна бачыць шматлікія дрэвы, урослыя ў храмы. Неверагоднае відовішча!

Мы вырашылі не марнаваць шмат часу на адно месца і пастараліся пабачыць усё самае цікавае у Ангкор-Ваце за дзень (але для дэталёвага агляду ўсяго комплексу гэтага можа быць недастаткова, таму ёсць білеты на тры ці нават сем дзён).

Комплекс Та Прум, Камбоджа, май 2024. Фото: личный архив Александра Гойшика
Комплекс Та Прум, Камбоджа, май 2024. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

А на наступны дзень мы арэндавалі скутар (як і ў Тайландзе, восем даляраў за два дні) і самастойна паедзілі па ваколіцах. Непадалёк ад Сіемпрэапа месціцца возера Танлесап — самы вялікі праснаводны вадаём Паўднёва-Усходняй Азіі, а на ім — невялікая рыбацкая «плывучая» вёсачка. Дамы, крамы, школа, царква і нават дом культуры — усё стаіць на вадзе. Каб туды трапіць, трэба арандаваць човен. Нам пашчасціла сустрэць іншую пару турыстаў, таму экскурсія абышлася ў 20 даляраў.

Мне было цікава і нязвыкла глядзець, як жывуць людзі на вадзе, тым больш што мы, беларусы, — таксама «людзі на балоце». Там я ўпершыню ў жыцці пабачыў ферму кракадзілаў, тут жа ў невялікіх крамах для турыстаў прадаюцца сувеніры з іх скуры, а ў рэстарацыі можна пакаштаваць іх мяса. Мне падалося, што на смак яно як курыца.

Смажаны кракадзіл. Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Смажаны кракадзіл. Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

«Я нават не браў аўдыёгід — настолькі псіхалагічна цяжка там знаходзіцца»

У Пномпені, камбаджыйскай сталіцы, я абавязкова хацеў наведаць музей генацыду Туолслэнг. У гісторыі Камбоджы была чорная старонка дыктатуры Пол Пота і яго «чырвоных кхмераў», якія зладзілі свайму насельніцтву адзін з самых страшных генацыдаў у гісторыі чалавецтва.

Гэтая абсалютна людаедская пракітайская камуністычная ўлада менш чым за чатыры гады забіла каля траціны насельніцтва тагачаснай «дэмакратычнай» Кампучыі (з 1975 да 1979 года загінула ад 1,7 да 3 млн чалавек, арганізатары — кіраўнікі Камуністычнай партыі Кампучыі. — Заўв. рэд.).

Музей генацыду Туольслэнг. Пнампэнь, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Музей генацыду Туолслэнг. Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Я не буду занурацца ў гісторыю, пра гэта шмат напісалі і знялі. Калі зусім каротка, да ўлады ў караўлеўстве кхмераў прыйшлі чырвоныя партызаны, якіх падтрымліваў камуністычны Кітай. І адразу ж разгарнулі такія рэпрэсіі, што не снілася нават савецкім кіраўнікам, не кажучы ўжо пра аднаго «чык-чырыка».

У выніку гэтага ўсяго краіну адкінула ў развіцці на дзесяцігоддзі назад, чырвоныя кхмеры дадумаліся напасці на суседні камуністычны (але прасавецкі) В’етнам, які толькі што перамог у вайне з амерыканцамі. В’етнамцы, доўга не думаючы, увялі свае войскі і хутка ачысцілі Камбоджу ад людаедскага рэжыму Пол Пота. Але не сталі затрымлівацца тут надоўга — неўзабаве вярнулі ўладу камбаджыйскаму каралю і больш не ўмешваліся ў справы суверэннай краіны.

Музей генацыду Туольслэнг. Пнампэнь, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Музей генацыду Туолслэнг. Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Музей генацыду Туольслэнг. Пнампэнь, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Музей генацыду Туолслэнг. Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Але гэта вельмі не спадабалася камуністычнаму Кітаю, які разглядаў чырвоных кхмераў як сваіх саюзнікаў. І вось агромісты Кітай напаў на невялікі В’етнам (які тэрыторыяй у паўтара разу большы за Беларусь, а насельніцтвам — больш чым у дзесяць разоў).

І што вы думаеце? Адгроб той Кітай няслабых «люлей», бо в’етнамцы былі добра навучаныя доўгай вайной з амерыканцамі. Адна прасавецкая камуністычная дыктатура перамагла адразу дзве.

Калі в’етнамцы вызвалілі ад чырвоных кхмераў Пномпень, у галоўнай палітычнай турме S21 («Турма бяспекі 21». — Заўв. рэд.) заставаліся жывымі толькі сем чалавек.

Музей генацыду Туольслэнг. Пнампэнь, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Музей генацыду Туолслэнг. Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Усяго ж за чатыры гады яе «працы» ў будынку былой школы былі забітыя каля 20 тысяч чалавек. Неўзабаве пасля падзення дыктатуры Пола Пота тут быў адкрыты музей генацыду Туолслэнг. Гэта жывы помнік вар’яцтву, да якога можа дайсці чалавецтва.

Я нават не браў аўдыёгід — настолькі псіхалагічна цяжка там знаходзіцца. Проста бачыць гэтыя камеры, інструменты катаванняў, чытаць стэнды — больш чым дастаткова, каб зразумець увесь жах. Спадзяюся, некалі ў свабоднай Беларусі падобны музей генацыду супраць уласнага народа паўстане на сумнавядомым Акрэсціна.

Музей генацыду Туольслэнг. Пнампэнь, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Музей генацыду Туолслэнг. Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

«Шмат цікавых месцаў на востраве, нават санаторый са слонікамі!»

Пнампень — вельмі кантрасная сталіца. Прылізаны цэнтр з хмарачосамі і дарагімі гандлёвымі цэнтрамі, дзе літаральна праз пару кварталаў пачынаюцца сапраўдныя трушчобы. Прыгожы манумент Незалежнасці і Каралеўскі палац непадалёк, комплекс будыйскіх храмаў у цэнтры і ўзбярэжжа Меконга — галоўнай ракі Паўднёва-Усходняй Азіі. На дзень пагуляць дастаткова.

Манумент Незалежнасці. Пнампэнь, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка ​
Манумент Незалежнасці. Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка ​

Мы спыніліся ў апартаментах у модным хмарачосе ў самым цэнтры, з басейнам і рэстаранам на даху (18 даляраў за ноч). Смачная вячэра ў в’етнамскім рэстаране насупраць абышлася ў 15 даляраў на дваіх. Дарэчы, у кітайскім ліфце нашага хмарачоса не было кнопкі 13, замест яе — 12А і адразу 15. Кітайскія забабоны.

Яшчэ цікавы факт: камбаджыйская валюта завецца рыель, аднак усе цэннікі пішуцца спачатку ў амерыканскіх далярах і толькі знізу — у рыелях. Калі я плаціў карткай, а гэта магчыма далёка не ўсюды, аўтаматычна прабівалі ўсё ў USD.

Пномпень, Камбоджа, май 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка ​
В комбоджийских лифтах нет кнопки с номером 13. Пномпэнь, Камбоджа, май 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
У камбаджыйскіх ліфтах няма кнопкі з нумарам 13. Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка ​
Пномпень, Камбоджа, май 2024 года. Фото: личный архив Александра Гойшика
Пнампень, Камбоджа, май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка ​

Маёй дзяўчыне, мякка кажучы, не вельмі спадабалася Камбоджа — такой галечы і ў Гватэмале дастаткова. Таму мы асабліва не затрымліваліся тут. Двума клікамі ў аплікацыі 12go.asia я замовіў прамую маршрутку да Ко Чанга — райскага вострава ў Тайландзе, дзе мы прабавілі рэшту нашых вакацыяў.

Ціхае і спакойнае месца, з добрай інфраструктурай і ўсім, што неабходна для добрага адпачынку. Чыстыя пляжы, шмат цікавых месцаў на востраве, выбар начлегаў і рэстарацыяў на любы густ, неверагодная вулічная ежа, нават санаторый са слонікамі! Спыніліся ў асобным бунгала на беразе мора за 35 даляраў, узялі скутар у арэнду і галёкалі на ўсю моц!

Востраў Ко Чанг у Тайландзе. Май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Востраў Ко Чанг у Тайландзе. Май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Востраў Ко Чанг у Тайландзе. Май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Востраў Ко Чанг у Тайландзе. Май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Востраў Ко Чанг у Тайландзе. Май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Востраў Ко Чанг у Тайландзе. Май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Закінуты гатэль на вялікім акіянскім лайнеры, дзікія пляжы, рыбацкія вёскі. Усё, чым славіцца Тайланд. Цішыня і спакой. А галоўнае — тут, у адрозненне ад Пхукецка, амаль няма рускіх турыстаў. У тыя дні расіяне асабліва моцна бамбілі Адэсу, родны горад маёй дзяўчыны.

Таму ёй вельмі непрыемна чуць мову акупантаў, якая была яе роднай да 24 лютага 2022-га. Калі мы пазнаёміліся, то спачатку размаўлялі на рускай. Калі пачалася вайна, яна стала размаўляць па-ўкраінску, а я — па-беларуску. І мы выдатна разумеем адно аднаго, нашыя мовы, напэўна, падобныя больш, чым якія-кольвек мовы на свеце.

Так незаўважна праляцеў сапраўды райскі адпачынак, надышоў час вяртацца ў Бангкок. Зноў знялі кватэру праз AirBnb, але там нас чакаў сюрпрыз: у гэтым будынку афіцыйна было забаронена здаваць апартаменты праз гэтую платформу і «букінг». Таму давялося чакаць, пакуль выйдзе спецыяльны чалавек і правядзе нас праз чорны ход. (Усюды вялікія плакаты пра забарону, ахоўнікі ўсё бачаць, усе ўсё ведаюць. Ну, калі нельга, але з гэтага кожнаму нешта «капае», то можна.)

Востраў Ко Чанг у Тайландзе. Май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка
Востраў Ко Чанг у Тайландзе. Май 2024 года. Фота: асабісты архіў Аляксандра Гойшыка

Яшчэ некалькі дзён у найкруцейшым горадзе Азіі, шмат шопінгу, фуд-кортаў і замілавання адно адным — і вось мы ўжо ў самым сумным месцы ўсяго Тайланда. Развітальны гейт, дзе пасажыры праходзяць на пасадку ў аэрапорце Бангкока, а тым, хто праводзіць, далей нельга. Тут плачуць усе! І мы не былі выключэннем.

Мая каханая паляцела назад у Гватэмалу, а я начным цягніком паехаў да мяжы з Лаосам. Пра гэтую найменш развітую, як мне падалося, краіну ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі я раскажу ў наступнай серыі падарожных нататак. Такі сабе Тайланд, у якога не атрымалася (спойлер: там было вельмі шмат нечаканых сустрэчаў, так што сачыце за маімі падарожжамі).