Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Умер папа Франциск
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Самы высокі конкурс сёлета аказаўся на спецыяльнасці «графічны дызайн і мультымедыядызайн»: у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Я. Купалы ён склаў 20,5 чалавека на месца, расказалі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі падчас прэс-канферэнцыі. Таксама паведамілі, што цэны на навучанне для платнікаў сёлета не падымуць.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

З 12 да 17 ліпеня прайшоў асноўны прыём абітурыентаў на бюджэтную форму ў 42 ВНУ Беларусі. Дакументы падало больш за 40,5 тысячы абітурыентаў, а залічылі каля 30 тысяч чалавек — на 2,5 тысячы больш у параўнанні з мінулым годам.

Папулярнасцю карысталіся і рэгіянальныя ВНУ: туды на 14,6 тысячы месцаў падало дакументы 16,6 тысячы абітурыентаў, з іх дзве тысячы — без уступных экзаменаў і па-за конкурсам.

Усяго ж маладых беларусаў, якія добра вучыліся ў школах і каледжах і былі залічаныя па-за конкурсам, каля 4,3 тысячы чалавек. З іх 1,4 тысячы — уладальнікі залатога, сярэбранага медаля або дыплома каледжа з адзнакай, больш за 850 выпускнікоў каледжаў па педагагічных спецыяльнасцях, больш за 300 выпускнікоў профільных класаў прафесійнай скіраванасці і кадэцкіх вучэльняў, 90 выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку.

3 жніўня адбылося залічэнне больш чым 16 тысяч абітурыентаў на платную форму атрымання адукацыі.

Першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч дадаў, што павышэнне кошту навучання для платнікаў у ВНУ сёлета не плануецца.

Прахадныя балы па шэрагу спецыяльнасцяў павялічыліся. Так, у топ-5 спецыяльнасцяў па прахадным бале ўвайшлі: «сусветная эканоміка» (БДУ) — 395, «стаматалогія» (БДМУ) — 395, «праграмная інжынерыя» (БДУІР) — 395, «эканамічная інфарматыка» (БДУ) — 394, «прыкладная інфарматыка» (БДУ) — 391.

А вось топ-5 спецыяльнасцяў па конкурсе выглядае інакш. На першым месцы — «графічны дызайн і мультымедыядызайн»: 20,5 чалавека на месца ў ГрДУ ім. Я. Купалы і 19 у БДУ. Далей — «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (БДУІР, 6,9 чалавека на месца), «трэнерская дзейнасць» (БДУФК, 5,5 чалавека на месца), «правазнаўства» (ВДУ імя Машэрава, 3,4 чалавека на месца); «дзяржаўнае кіраванне і права» (АКП, 3,3 чалавека на месца).

Рост прахадных балаў назіраўся на спецыяльнасці фізічна-матэматычнага і інжынернага профіляў.

На запатрабаваныя спецыяльнасці залічаныя 375 пераможцаў алімпіядаў. Акрамя таго, 22 пераможцы ўзялі ўдзел у конкурсе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

У Мінадукацыі адзначылі значную актывізацыю замоўцаў кадраў што да падачы заявак на мэтавую падрыхтоўку. У выніку план прыёму мэтавікоў склаў 5,6 тысячы месцаў, што на тысячу чалавек больш, чым у 2023 годзе. Колькасць абітурыентаў, якія падалі дакументы, склала больш за шэсць тысяч.

Найбольшая колькасць мэтавікоў залічаная на медыцынскія, педагагічныя і сельскагаспадарчыя спецыяльнасці.

Між тым прыёмная кампанія ў сельскагаспадарчыя ВНУ на завочную форму будзе праведзеная ў лістападзе-снежні. На сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ў завочнай форме плануецца прыняць каля 2,4 тысячы абітурыентаў, у тым ліку каля 900 — на бюджэт.

Чытайце таксама