Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  5. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  12. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  13. Умер папа Франциск
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски


У руплівага гаспадара нічога не прападзе. На анлайн-барахолках беларусы прадаюць пакеты і каробкі ад люксавых (і не толькі) брэндаў. Няўжо іх нехта купляе? Падобна, што так. «Наша Ніва» паглядзела, якія прапановы ёсць на «Куфары».

Упакоўкі люксавых брэндаў. Скрыншот сайта «Куфар»
Упакоўкі люксавых брэндаў. Скрыншот сайта «Куфар»

Адна з першых аб’яў, якую выдае пляцоўка, — брэндавы пакет Chanel. Прадавачка з Мінска хоча атрымаць за яго 10 рублёў і пазначае, што выкарыстоўваць яго можна як афармленне для падарунка, дадатак да прадукцыі Chanel ці элемент дэкору.

Жанчына з Рэчыцы гандлюе папяровымі пакетамі таннейшых брэндаў — Zara ды H&M. Кошт трэба ўдакладняць, але прадавачка гатова даслаць тавар у любое месца Беларусі поштай.

Яшчэ адна жыхарка беларускай сталіцы выставіла на продаж шмат папяровых пакетаў — ёсць брэнды Nike, Adidas, Tommy Hilfiger, Victoria’s Secret, Ralph Lauren, Intimissimi, L’Occitane. А вось Gap ужо нехта набыў. За любы з пакетаў жанчына просіць 5 рублёў.

Але больш за астатніх прапаноўвае нехта са сталічнай Грушаўкі. Там выбар брэндаў і памераў пакетаў уражвае. Прадавец падышоў да продажу з усёй адказнасцю і нават пазначыў памер кожнага лота ў сантыметрах. Пакет Yves Rocher каштуе ўсяго рубель, скрынка Gold Apple — 3 рублі. А пакеты Lacoste — па 10 рублёў.

Дзелавы мужчына з Наваполацка прадае дзевяць пакетаў адносна бюджэтных брэндаў кшталту Pull and Bear за 20 рублёў. Ён удакладняе: «Ідэальны стан, пакетам роўна тыдзень. Падыдуць для фотасесій і ў цэлым дэкору. Продаж толькі камплектам, без гандлю».

Брэндавыя скрыначкі таксама можна знайсці ў продажы. Напрыклад, калі вам для чагосьці патрэбна каробка 15-га айфона, то такія прадаюць у Цэнтральным раёне Мінска па 10 рублёў за штуку. А вось каробку ад тэлефона Huawei P9 ды яшчэ разам з сіліконавым заводскім чахлом уласнік гатовы аддаць усяго за 5 рублёў.

Фанатка ўпрыгожанняў Pandora з Магілёва прапаноўвае набыць 7 пустых скрыначак оптам за 10 рублёў. А ў Гомелі нехта прадае пакет з лагатыпам Pandora за 3 рублі.

Прадавец з Гомеля гатовы аддаць каробкі з-пад брэндавага абутку. Прапаноўвае Gucci, Lacoste, Balenciaga, Adidas: «Абутак захоўваю ў іншых кантэйнерах, каробкі не патрэбныя. Кошты ад 5 да 10 рублёў за скрынку (у залежнасці ад яе стану). Таксама ёсць пылавікі ад брэндавага абутку і сумак і этыкеткі».

Але найбольш дарагія прапановы знайшліся ў Цэнтральным раёне Мінска. Там жанчына прадае вялікую каробку Louis Vuitton аж за 150 рублёў. Да яе ж можна дакупіць пакет за 30. А за брэндавую каробку Hermes прадавачка хоча 50 рублёў.

Ці ёсць попыт на такі тавар? Выглядае, што так, бо час ад часу ў аб’явах сустракаюцца ўдакладненні, што той ці іншы лот з фота ўжо нехта набыў.