З сайта Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў знікла прозвішча яе кіраўніцы. Са старонкі кантактаў прыбралі звесткі старшыні прафсаюза Таццяны Хацковай, заўважыў «Флагшток».
Цяпер гэты праўладны прафсаюз, паводле звестак на яго сайце, застаўся без кіраўніцы. Гэта здарылася пасля таго, як Хацкову асудзілі на 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмізму».
Раней у прыёмным пакоі прафсаюза і на месцы працы Хацковай адказвалі, што яна нібыта на бальнічным.
Нагадаем, 19 снежня стала вядома, што кіраўніца абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Таццяна Хацкова атрымала 15 дзён арышту за спасылку на «экстрэмісцкую» групу ў Facebook. Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 4 снежня.