Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  5. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  12. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  13. Умер папа Франциск
  14. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
Читать по-русски


У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ), які быў заснаваны ў 1992 годзе ў Мінску, але з 2004-га працуе ў Літве, пасля доўгага разбору звольнілі выкладчыка. Гаворка ідзе пра беларускага мастака і дацэнта дэпартамента (аналаг факультэта) гуманітарных навук і мастацтваў Сяргея Сялецкага, якога абвінавачвалі ў харасменце, паведамляе KYKY.

художник Сергей Селецкий.Скриншот видео ютуб-канала ЕГУ
Мастак Сяргей Сялецкі. Скрыншот відэа YouTube-канала ЕГУ

Скандал вакол Сяргея Сялецкага ў ЕГУ разгарэўся ў пачатку верасня — тады былыя і цяперашнія студэнткі абвінавацілі дацэнта ў харасменце. Паводле меркаваных пацярпелых, ён адпускаў рэзкія каментары пра іх нацыянальнасць ці месцы працы — то-бок буліў дзяўчат, — а некаторыя з іх заявілі і пра сэксуалізаваныя дамаганні.

Сітуацыя паслужыла падставай для адмены выставы выкладчыка ў вільнюскай арт-прасторы CreateCulture Space, але на гэтым справа не скончылася.

Тым, што адбываецца, зацікавіліся беларускія медыя. Яны пастараліся разабрацца ў тым, што адбылося, рэканструявалі падзеі і далі слова ўсім удзельнікам: самому выкладчыку, яго меркаваным ахвярам (большасць з іх выказалася ананімна), мастацкай галерэі, ЕГУ, у тым ліку старшыні яго этычнай камісіі.

Пасля гэтага былі апублікаваныя новыя аповеды меркаваных ахвяр (не толькі ананімныя) і сведак паводзін выкладчыка, а прэс-служба ЕГУ паведаміла, што выкладчык часова адхілены ад працы і яго справу разглядае спецыяльная камісія. Эксперты запрасілі дзяўчат на відэаканферэнцыю, каб яны маглі асабіста сведчыць пра тое, што адбылося. Паседжанні камісіі прайшлі 7 і 14 лістапада.

«Былі моманты, калі сябры камісіі плакалі разам з дзяўчатамі», — піша KYKY.

Праз два тыдні камісія адправіла рэктару ЕГУ, прафесару Кшыштафу Рыбіньскаму справаздачу пра расследаванне. У ёй афіцыйна задакументаваныя ўсе сведчанні ў дачыненні да выкладчыка і рэкамендацыя — звольніць.

Атрымаўшы справаздачу, рэктар, за якім заставалася вырашальнае слова, сабраў шматгадзіннае паседжанне з выкладчыкамі і адміністрацыяй універсітэта. Потым правёў размову з самім Сяргеем Сялецкім. Праз амаль тры тыдні рэктар паведаміў, што звальняе дацэнта.

Чытайце таксама