Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  5. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  6. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  7. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  10. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  11. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  12. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  13. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  14. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  15. Умер папа Франциск
Читать по-русски


У канцы лістапада здарылася рэзанансная гісторыя: Літва анулявала ВНЖ і выслала з краіны беларуса, які 17 гадоў жыў і працаваў у гэтай краіне. У імігранцкіх чатах многія дзівіліся: чаму б пасля столькіх гадоў жыцця за мяжой не атрымаць замежны пашпарт? Хутчэй за ўсё, ён абараніў бы чалавека ад такой сітуацыі. «Люстэрка» паразмаўляла з беларусам, які 20 гадоў жыве ў Германіі і не хоча мяняць «слабы» айчынны пашпарт на «моцны» нямецкі.

Фото: «Зеркало»
Пашпарт Рэспублікі Беларусь. Фота: «Люстэрка»

Імя суразмоўцы змененае з меркаванняў бяспекі.

42-гадовы Антон пераехаў у Германію 20 гадоў таму. Тут ён адвучыўся ў мясцовым універсітэце, уладкаваўся на працу — інжынерам у аўтамабільную сферу.

— Абзавёўся сям’ёй і жыллём. Першыя гадоў пяць-шэсць жыў на падставе часовага віду на жыхарства, а потым атрымаў пастаянны ВНЖ, — расказвае ён.

Пастаянны від на жыхарства ў Германіі не абмежаваны часам — яго не трэба падаўжаць і можна атрымаць пасля пяці гадоў жыцця ў краіне, пацвердзіўшы пэўны ўзровень сваіх даходаў і веданне нямецкай мовы. Пасля многіх гадоў жыцця і працы ў Германіі Антон мог бы атрымаць і нямецкае грамадзянства. Але гэтага рабіць ён не хоча і лічыць пашпарт Беларусі цалкам зручным для сябе.

— Нямецкія законы не дазваляюць мець два грамадзянствы, а беларускае страчваць я не хачу, — тлумачыць мужчына. — Пашпарт Германіі быў бы патрэбны, калі б я часта выязджаў за межы Шэнгенскай зоны, але я гэтага не раблю. Унутры «Шэнгена» перасоўваюся без якіх-кольвек абмежаванняў. Да таго ж я езджу ў Беларусь — як мінімум раз на год. Без беларускага пашпарта давялося б пастаянна афармляць візы.

У Беларусі ў Антона жыве мама, і яна, як ён кажа, была б рэзка супраць, калі б ён стаў грамадзянінам Германіі.

— Мае бацькі вельмі цяжка перажывалі мой ад’езд, — успамінае інжынер. — Я адзінае дзіця ў сям'і, і яны палічылі, што я іх кінуў. Настроіліся супраць усяго нямецкага. Лічаць, што Германія — зло. Я спрабаваў нешта расказваць, тлумачыць — марна. Сын — немец? Для мамы гэта стала б канцом свету.

Забарона выдаваць пашпарты і іншыя дакументы ў беларускіх пасольствах Антона не палохае. Ён лічыць, што спакойна зможа трапіць у Беларусь, калі ў гэтым будзе неабходнасць.

— Падзеі апошніх гадоў не паўплывалі на маё рашэнне заставацца грамадзянінам Беларусі, — разважае ён. — Для мяне пашпарт — проста фармальны дакумент, які не паказвае майго стаўлення да той ці іншай дзяржавы. Мне зручней цяпер з беларускім. Ён ніколі не ствараў мне ў Германіі вялікіх праблем.

Суразмоўца ўспамінае два выпадкі за 20 гадоў жыцця ў еўрапейскай краіне, калі яго беларускае паходжанне выклікала пэўныя складанасці.

— Нашая кампанія працавала з вайсковым заказам, і мяне да гэтага праекта, як замежніка, не дапусцілі. Але гэта было шмат гадоў таму, — адзначае Антон. — Яшчэ адзін выпадак быў летась. Краіны ЕС пачалі ўводзіць санкцыі — і ў расіян і беларусаў нямецкія банкі папрасілі пацвердзіць ВНЖ. Кліентам банка я быў даўно. Кіраўнік філіяла нават казаў мне, што ў мяне ў банку добрая рэпутацыя — надзейны кліент з прыстойнай сумай на рахунку. Адправіў у банк усе патрэбныя дакументы. Праз некалькі месяцаў прыходзіць ліст: банк скасоўвае кантракт са мной. Спрабаваў высветліць прычыну — ніхто нічога не патлумачыў. Спаслаліся на ўнутраныя правілы. Гэта было вельмі нязручна, бо ў Германіі да рахунку ў банку прывязаныя многія плацяжы. Давялося памяняць банк. Тым не менш гэта ўсяго два выпадкі за 20 гадоў жыцця ў краіне. Іншых нязручнасцяў не было.

Антон чуў пра гісторыю з беларусам, якому анулявалі ВНЖ (праўда, часовы) пасля 17 гадоў жыцця ў Літве і дэпартавалі ў Беларусь. Але, кажа, няма боязі, што з ім можа адбыцца падобная гісторыя.

— Я жыву ў Германіі ўвесь час, дзеці — грамадзяне Германіі, я працую на нямецкую кампанію, плачу тут падаткі, ніколі не прыцягваўся ў паліцыю, — пералічвае беларус. — Прычын пазбавіць мяне віду на жыхарства абсалютна няма. У немцаў хапае праблем з нелегаламі, каб ствараць іх такому ўзорнаму бюргеру, як я.

Чытайце таксама