Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  2. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  3. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  7. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  10. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
Читать по-русски


«ВаенТБ» апублікавала відэа з падрабязнасцямі здарэння на трасе М5 (Мінск — Гомель), што адбылося 11 траўня. Там дзеянні кіроўцы назвалі спробай нападу і паказалі яго твар.

Водитель, задержанный за бросок "взрывного устройства". Скриншот видео ВоенТВ
Кіроўца, затрыманы за кідок «выбуховага прыстасавання». Скрыншот відэа ВаенТБ

Як расказаў закадравы голас, «кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля ажыццявіў спробу нападу на групу вайскоўцаў, якія бяруць удзел ва ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы».

Вайсковец у балаклаве і цёмных акулярах расказаў, што ён і ягоныя калегі «ажыццявілі прывал». У гэты час да іх пачала набліжацца фура. З кабіны кіроўца «выкінуў выбуховае прыстасаванне», і яно здэтанавала.

«Хлопцы ў размове паміж сабой сказалі, што не выкарыстоўвалі зброю толькі таму, што ніхто не пацярпеў. А калі б было інакш — кіроўцу б у палон не бралі», — расказаў закадравы голас на відэа.

А са словаў усё таго ж вайскоўца ў балаклаве, «адразу пасля затрымання было відаць, што кіроўца прытрымліваецца дэструктыўных поглядаў». У відэа «ВаенТБ» адзначылі, што прывезлі затрыманага ў Асіповіцкі РАУС. Ад Асіповічаў па трасах М5 і Е95 да ўкраінскай мяжы (новай Гуты) каля 250 км.

Скриншот видео ВоенТВ
Скрыншот відэа ВаенТБ

Нагадаем, раніцай 12 траўня ў Мінабароны Беларусі заявілі, што ўвечары 11 траўня на ўчастку трасы М5 (Мінск — Гомель) кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля «ажыццявіў спробу нападу з выкарыстаннем выбуховай прылады, вырабленай з піратэхнічных сродкаў, на групу вайскоўцаў, якія бяруць удзел ва ўзмацненні ўчасткаў дзяржмяжы».

Як стала вядома пазней, мужчына мог выкарыстоўваць петарды «Звіздзец». У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 (Асабліва злоснае хуліганства) КК Беларусі.