Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  2. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  3. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  8. Этот триллер от Hulu переворачивает представление о сериалах про постапокалипсис. Объясняем, стоит ли смотреть (да)
  9. Путин отклонил предложение США и Украины о 30-дневном прекращении огня — эксперты о ситуации на войне
  10. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Мінскім гарадскім судзе 19 снежня пачалося першае судовае паседжанне па крымінальнай справе па абвінавачванні Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна ў рамках спецыяльнай вытворчасці, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Александра Герасименя
Аляксандра Герасіменя

Зачытваючы тэкст абвінаваўчага заключэння, пракурор адзначыў, што «неаднаразовыя заклікі да міжнародных арганізацый з боку фігурантаў прывялі да адмены некаторых спартовых мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі». Таксама была нанесеная «шкода нацыянальнай бяспецы Беларусі ў палітычнай і сацыяльнай сферах», паведаміла БЕЛТА.

У прыватнасці, быў адменены чэмпіянат Еўропы па роварным спорце на трэку. Як растлумачыў дырэктар ДУ «Белспортазабеспячэнне» (арганізатар міжнародных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі Беларусі) Максім Азановіч, што выступае прадстаўніком грамадзянскага заяўніка, установай быў аплачаны ўнёсак у памеры 200 тысяч еўра ў сувязі з намерамі краіны правесці гэты чэмпіянат. У далейшым ад еўрапейскіх структур быў атрыманы ліст з інфармацыяй пра адмену мерапрыемства, пры гэтым унёсак не вяртаўся.

Нагадаем, трохразовай медалістцы Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнцы свету і Еўропы па плаванні Аляксандры Герасімені, якая раней узначальвала Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС), і выканаўчаму дырэктару БФСС Аляксандру Апейкіну інкрымінаваныя заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя ў жніўні 2020 года стварылі не зарэгістраванае ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аб’яднанне «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці». Праз яго з дапамогай СМІ і глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт «распаўсюджваліся загадзя ілжывыя звесткі і выдумкі пра падзеі, якія мелі месца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь перад і пасля выбараў прэзідэнта».

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс». То-бок спецвытворчасць — фактычна першы крок да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Разам з абвяшчэннем аб адкрыцці спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства паводле цяперашняга закона лічыцца належным паведамленнем. Усіх іх чакаюць у Мінску ў Цэнтральным апараце СК на вуліцы Фрунзе, 19.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.