Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раскалоў урад у выгнанні, даносіў, завабліваў эмігрантаў у Мінск. Расказваем пра знакамітага беларускага агента пад прыкрыццём
  2. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  3. Такого дешевого доллара не видели давно: куда курс двинется дальше? Прогноз по валютам
  4. «Только сволочь так может поступать». Россия ударила по центру Сум, местные власти заявили о более 30 погибших
  5. В Дроздах третий год продают дом, который принадлежал экс-охраннику Лукашенко (не исключено, что и сейчас). Как выглядит жилье
  6. В Беларуси начинают отключать отопление — когда и в каких городах
  7. Клиентам некоторых банков нужно приготовиться к новшествам, которые появятся в мае
  8. «Они совершили ошибку». Трампа спросили об ударе России по Сумам
  9. «Говорят, что мы собираем деньги на бомбы, на ракеты». Одиозный минский священник посетовал на прессинг монастыря, помогающего военным РФ
  10. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  11. «Это недопустимо». Лукашенко в очередной раз потребовал разобраться с вечной проблемой Минска
  12. Власти анонсировали новое возможное ограничение для нанимателей
  13. ISW: Тактика российского командования приводит к большим потерям, наступление России замедлится
  14. В России рассказали, где в Беларуси может появиться вторая АЭС. Рассказываем, какие регионы рассматривают
  15. «Просто фамилия — повод». Витебская сторонница «русского мира» рассказала, как силовики допрашивали ее дочь в поезде
Читать по-русски


/

У Мінску праводзяць серыю канцэртаў «Кожны трэці», якія прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Генеральнай прадзюсаркай выступіла нявестка Лукашэнкі — Ганна. Арганізацыяй займаецца Палац Рэспублікі, які ўваходзіць у Кіраўніцтва справамі палітыка, і, імаверна, яе ж кампанія. Расказваем, колькі сродкаў ідзе з бюджэту на гэтыя мерапрыемствы.

Участники концерта "Каждый третий". 6 апреля 2025 года.Фото: sb.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Удзельнікі канцэрта «Кожны трэці». 6 красавіка 2025 года. Фота: sb.by

Хто арганізоўвае канцэрты

Дзяржвыданне «СБ. Беларусь сегодня» расказала, што з 6 да 12 красавіка ў Мінску пройдзе серыя канцэртаў-рэквіемаў «Кожны трэці». Генеральнай прадзюсаркай выступіла Ганна Лукашэнка — нявестка Аляксандра Лукашэнкі. На канцэртах будуць выконваць у тым ліку песні, напісаныя ёй самой пад псеўданімам Ганна Сялук. Таксама яна пазначаная адным з аўтараў сцэнара мерапрыемства.

Але гэта не ўсё — адным з арганізатараў гэтага праекта выступае кампанія «Музычная медыякампанія», якая, імаверна, звязаная з ёй.

Раней паведамлялася, што паводле дакументаў гэтая фірма належыць Палацу Рэспублікі (30%) і кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%), што сугучна з ініцыяламі Ганны Сяргееўны Лукашэнка. Аднак фармальна апошняй валодае Андрэй Урублеўскі, які працаваў з Дзмітрыем Лукашэнкам. Як мяркуюць незалежныя медыя, Урублеўскі можа выконваць функцыю намінальнага ўладальніка ў фірме з мэтай утойвання рэальнай уласніцы, то-бок Ганны Лукашэнка.

Сярод арганізатараў ёсць таксама Палац Рэспублікі, які ўваходзіць у Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, і шэраг ведамстваў, у тым ліку сілавыя.

У колькі такія мерапрыемствы абыходзяцца бюджэту

На сайце дзяржзакупак ёсць некалькі заявак на паслугі па арганізацыі, афармленні і абслугоўванні такіх канцэртаў. Напрыклад, ужо знайшоўся выканаўца, які гатовы зладзіць мерапрыемства 9 красавіка. Гэта будзе Палац Рэспублікі, ён знаходзіцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. На заяўку з дзяржбюджэту вылучылі амаль 200 тысяч рублёў. З іх амаль 92,7 тысячы рублёў пойдзе на арганізацыю і правядзенне канцэрта, а астатнюю суму, як плануецца, выдаткуюць на прадстаўленне і абслугоўванне абсталявання.

Арганізацыя і правядзенне канцэрта 10 красавіка таксама абыдзецца ў 92 688 рублёў. Выканаўца — той самы, гэта Палац Рэспублікі. Гэта відаць з іншай закупкі. Прыкладна такая ж максімальная сума выдаткаў пазначаная для мерапрыемства 12 красавіка. Крыніца фінансавання — абласны бюджэт.

Звестак пра іншыя канцэрты на сайтах дзяржзакупак нам знайсці пакуль не ўдалося.

Характэрна, што ў залежнасці ад даты заказчыкамі выступалі структуры мясцовых выканкамаў розных абласцей. Названыя вышэй заяўкі — ад Магілёўскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцей. Гэта адпавядае заявам нявесткі Лукашэнкі пра тое, што «на канцэрты ў Мінск прыедуць з усёй краіны».

Запланавана сем такіх канцэртаў. Дапусцім, што на арганізацыю і правядзенне кожнага з іх выдаткуюць па 92,7 тысячы рублёў (такая сума пазначаная ў дзяржзакупках па трох з мерапрыемстваў). Значыць, гэты артыкул выдаткаў можа абысціся бюджэту амаль у 650 тысяч рублёў.

Калі прадстаўленне і абслугоўванне абсталявання для кожнага вечара каштуе столькі ж, колькі ў адной апублікаванай закупцы, то за сем канцэртаў выйдзе больш за 700 тысяч рублёў.

Якія яшчэ ёсць выдаткі

6 красавіка, калі праходзіў першы з серыі канцэртаў, структура Брэсцкага аблвыканкама заказала два аўтобусы, каб дэлегацыя з Пінска змагла трапіць на мерапрыемства. На гэта з бюджэту вылучылі 6 тысяч рублёў. Яшчэ адзін аўтобус адпраўлялі з Баранавічаў — за 3 тысячы. Таксама Брэсцкі аблвыканкам заказаў 1300 запрашальных білетаў на гэтую дату з указаннем, што гаворка пра канцэрт-рэквіем.

Таксама кожная вобласць панясе выдаткі на запрашальныя і дастаўку гледачоў у сталіцу і назад.

Чытайце таксама