Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя войны, падзенне цэн на нафту — якіх курсаў чакаць у красавіку: прагноз па валютах
  2. Темпы российского продвижения в Украине неуклонно снижаются с ноября 2024 года. В ISW назвали причину
  3. По госТВ рассказали, как задержали экс-калиновца Максима Ралько. Похоже, он сам вернулся в Беларусь
  4. «Чакаем, калі з'явіцца». Былы муж Анжалікі Мельнікавай расказаў, дзе цяпер ён і дзеці і ці ведае пра месцазнаходжанне спікеркі КР
  5. Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
  6. «Мне отказано в назначении». Женщина проработала 30 лет, но осталась без трудовой пенсии — почему так произошло
  7. Хоккейное «Динамо-Минск» сотворило главную сенсацию в своей истории. Рассказываем, что произошло
  8. У культового американского музыканта, получившего Нобелевскую премию, нашли беларусские корни
  9. Умер беларусский актер и режиссер Максим Сохарь. Ему было 44 года
  10. ВСУ нанесли удар по важнейшему для России заводу. Рассказываем, что он производит
  11. Чыноўнікі расказалі, якія тавары могуць падаражэць найбліжэйшым часам. Тлумачым, з чым гэта звязана
  12. Качанава абурылася ахвяраваннем правоў дзеля палітыкі, але не ўспомніла пра рэпрэсіі ў Беларусі
  13. Погибший в Брестском районе при взрыве боеприпаса подросток совершил одну из самых распространенных ошибок. Что именно произошло
Читать по-русски


/

У Мінску даражэе праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, яно размешчанае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент набудзе моц праз 5 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Цяпер білет на аўтобус, тралейбус, трамвай, электробус у Мінску каштуе 85 капеек, а калі купляць у кіроўцы — 90 капеек. Новыя цэны — 95 капеек і 1 рубель адпаведна.

Таксама падаражэюць праязныя.

Да гэтага ў Мінску апошні раз падымалі кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце ў красавіку 2022-га.

У сталіцы ў траўні 2024 года паднялі цэны на некаторыя праязныя ў грамадскім транспарце — на тыя, што сумешчаныя з гарадскімі лініямі. Падаражэў менавіта «чыгуначны» складнік. Прычына — БЧ падняла кошт праезду ў цягніках гарадскіх ліній.

Пры гэтым сабекошт праезду ў метро ўлады Мінска ацэньваюць у 2,12 рубля — такую суму ў канцы мінулага года назваў старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў. Чыноўнік таксама заявіў, што розніцу закрываюць за кошт гарадскога бюджэту — у сярэднім за год на гэта выдаткоўваюць каля 134 млн рублёў.

Нагадаем, з 26 сакавіка кошт праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце паднялі ў Мінскай вобласці, а з 29-га — у Магілёўскай. Цану білетаў на праезд у звычайных гарадскіх аўтобусах паднялі да 90 капеек за паездку, а на экспрэсных маршрутах — да аднаго рубля за паездку. Раней яны былі на дзесяць капеек таннейшыя.

Чытайце таксама