Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


/

Праўладныя назіральнікі зафіксавалі першыя «пазаштатныя сітуацыі» падчас датэрміновага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. У прыватнасці, на двух участках былі спробы сфатаграфаваць запоўненыя бюлетэні, паведамляе тэлеграм-канал Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Досрочное голосование на выборах депутатов Палаты представителей и местных советов, Минск, февраль 2024 года. Фото: «Минск-Новости»
Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў, Мінск, люты 2024 года. Фота: «Мінск-Навіны»

Сцвярджаецца, што выбарчая камісія «своечасова адрэагавала» на абодва інцыдэнты.

Нагадаем, раней у ЦВК папярэдзілі, што за фатаграфаванне запоўненага бюлетэня, а таксама яго вынас за межы памяшкання для галасавання прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

— Такога роду дзеянні з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і пацягнуць накладанне штрафу на фізічную асобу, на выбаршчыка ў памеры да 15 базавых велічынь, — папярэдзіла сакратарка камісіі Алена Балдоўская.

Адзначым, падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года незалежная платформа «Голас» у супрацоўніцтве з ініцыятывамі па назіранні змагла не толькі даказаць факт фальсіфікацыі выбараў, але і ўзнавіць іх рэальныя вынікі — у тым ліку дзякуючы здымкам бюлетэняў, якія можна было адправіць праз чат-бот.

Так «Голас» сабраў звесткі ад больш чым мільёна выбаршчыкаў, у тым ліку 900 тысяч пазначылі свой участак, а 530 тысяч даслалі фота. Платформай карысталіся па ўсёй краіне — на 5696 участках з 5767. 96% з тых, хто перадаў звесткі, галасавалі за Святлану Ціханоўскую.

Датэрміновае галасаванне ў Беларусі пачалося 21 студзеня, асноўны дзень галасавання — 26 студзеня. Паводле звестак ЦВК, яўка склала амаль 18%.