Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


/

На колькі сёлета вырастуць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, яшчэ не вядома. Адпаведны дакумент пакуль не прыняты. Пра гэта журналісту «Люстэрка» як фізасобе паведамілі ў МАРГ.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

«Пакуль яшчэ няма ўказа пра памежныя тарыфы», — паведамілі ў МАРГ, адказваючы на пытанне, дзе можна азнаёміцца з тарыфамі на ЖКП, вызначанымі на гэты год.

Спецыялістка гэтага ведамства таксама ўдакладніла, што ўказ «хутка будзе».

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі, як правіла, павышаюцца двойчы — у студзені і ў чэрвені (у 2022 і 2024 гадах летняга падаражэння не было). Максімальная іх сума вызначаецца ўказам Аляксандра Лукашэнкі пра памежна дапушчальныя тарыфы ЖКП. Аднак другі год ён прымаецца са спазненнем. Летась гэты дакумент быў падпісаны толькі ў лютым. Між тым яго дзеянне ўступіла ў сілу задняй датай — з 1 студзеня 2024-га.

Імаверна, сёлета ўказ таксама будзе падпісаны ў лютым (пасля электаральнай кампаніі), а новыя тарыфы будуць ужо ў квітанцыях за студзень.

Раней у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі паведамлялі, што з 1 студзеня 2025 года «карэктаванне тарыфаў будзе разглядацца індывідуальна з улікам наяўных выдаткаў, планава-разліковых цэн і кошту энергарэсурсаў, на канчатковы кошт паслуг уплывае шмат фактараў».

Так, жыроўка для тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг можа вырасці максімум на палову базавай велічыні — цяпер гэта 21 рубель. Але ў асобным жыллі рост можа быць больш прыкметны.

Чытайце таксама