Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  12. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


/

Урад пастанавіў адкрыць амбасаду Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе — то-бок у Ватыкане. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ватикан. Фото: Pixabay.com
Ватыкан. Фота: pixabay.com

У дакуменце гаворыцца, што амбасада мусіць быць адкрытая «да 1 верасня 2025 года».

Выдаткі на адкрыццё і далейшае ўтрыманне новага дыпламатычнага прадстаўніцтва будуць пакрывацца за кошт сродкаў, прадугледжаных на Міністэрства замежных справаў у рэспубліканскім бюджэце.

Гэта рашэнне пацвярджае намер Беларусі ўмацаваць дыпламатычнае ўзаемадзеянне з Ватыканам.

Нагадаем, МЗС ужо даволі доўга займаецца аптымізацыяй сеткі дыпламатычных прадстаўніцтваў Беларусі за мяжой. Аляксандр Лукашэнка патрабаваў закрыцця амбасадаў у краінах, з якімі ў апошнія гады значна знізіўся ўзровень адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічных, і пераарыентацыі працы на больш перспектыўныя для супрацоўніцтва напрамкі. Таму амбасады ў некаторых краінах — Канадзе, Славакіі і іншых — закрываюцца, але адкрываецца ўсё больш генконсульстваў у Расіі.

Ватыкан (Святы Пасад) — самастойная дзяржава, суб’ект міжнароднага права. Уключае ў сябе Святы Пасад — кіраўнічы цэнтр Рымска-каталіцкай царквы ў асобе Рымскай курыі — і горад-дзяржаву Ватыкан, рэзідэнцыю папы рымскага.

Размешчаны ў цэнтральнай частцы Апенінскага паўвострава за 20 км ад узбярэжжа Тырэнскага мора і з усіх бакоў аточаны тэрыторыяй Рыма.

Ватыкан — самая маленькая па тэрыторыі дзяржава свету. Яго плошча складае 0,44 кв. км (да прыкладу, Княства Манака прыкладна ў 5 разоў большае). На гэтай тэрыторыі размешчаныя плошча і сабор Святога Пятра, палацы, адміністрацыйныя і жылыя будынкі, гатэль, крамы, аптэка, чыгуначная станцыя, верталётная пляцоўка, музеі і іншыя будынкі. Разам з тым у Рыме і яго ваколіцах Ватыкану належыць яшчэ 14 аб’ектаў, якія маюць у Італіі экстэрытарыяльны статус. Сумарная, з усімі ўладаннямі ў Рыме і прадмесцях, плошча аб’ектаў, якія належаць Ватыкану, складае 2,37 кв. км.

Колькасць жыхароў Ватыкана складае каля 800 чалавек, з якіх каля 450 маюць ватыканскае грамадзянства (найвышэйшыя кіраўнікі каталіцкай царквы, якія працуюць у Рымскай курыі, ватыканскія дыпламаты, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі цесна звязаных з Ватыканам асобаў).

Разам з тым, у адрозненне ад «класічных» карлікавых дзяржаваў, асноўная функцыя горада-дзяржавы Ватыкана — гарантаваць поўную незалежнасць дзейнасці папы рымскага і яго кіраўніцтва Рымска-каталіцкай царквой, агульная колькасць прыхільнікаў якой налічвае сёння ў свеце каля 1,2 млрд чалавек.