Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  2. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  12. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


/

Уступленне Беларусі ў Расію «немагчымае і нерэалізавальнае», а спроба далучыць нашую краіну да РФ можа прывесці да вайны. Пра гэта расказаў у інтэрв'ю «Известиям» Аляксандр Лукашэнка.

Александр Лукашенко и Владимир Путин. Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Фота: Reuters

Палітык адзначыў, што Беларусь не можа ўвайсці ў склад Расіі.

— Вы меншыя, мы большыя, а ў нас эканоміка такая, сякая. Мы вам будзем дапамагаць і далей, уступайце ў склад Расіі. Так пытанні ставіць нельга. Гэта немагчыма і нерэалізавальна. Баюся нават сказаць, што гэта вайна. Але вы бачыце нашыя адносіны з Пуціным. Маса перамоваў, кантактаў, асабістых і іншых. У нас ніколі так пытанне не стаяла. Ну, у Расіі камусьці карціць і ў высокіх колах. Трэба гэта выкінуць, — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Мінск і Масква могуць выбудаваць адносіны, «якія будуць больш цеснымі і моцнымі, чым ва ўнітарнай дзяржаве».

— Так, сёння можна нахіліць, заваяваць чагосьці, а заўтра што? Ну добра, заваявалі Украіну, дапусцім, Расія. Што потым? Заўсёды, робячы крок, разумны мудры палітык мусіць думаць: «А далей што?» Таму перад Пуціным, ён пра гэта часта кажа, перад ім ніколі не стаяла задача заваяваць. Мы часта абмяркоўваем гэтае пытанне, заўсёды задаём пытанне «А далей што?». Такую велізарную краіну можна падмяць без наступстваў? Не. Што мы хочам атрымаць, каб там пастаянна была партызаншчына і яны здзяйснялі тэракты супраць нас і расіян? Яны ж будуць гэта рабіць. Чаму? Таму што іх будуць да гэтага падштурхоўваць. Выбухоўку ім прынясуць у любы час. Гэта як мінімум тэракты. Таму свет цяпер такі, гэта не Сярэднявечча, калі захапіў тэрыторыю, падаткі плаціш, і добра — свет змяніўся, свет іншы. Таму дурныя задачы перад сабой ставіць не трэба, і заўсёды трэба думаць пра тое, што будзе потым, — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама