Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Пасля забароны на ўезд у Літву легкавых аўто на беларускіх нумарах амаль месяц дзейнічала выключэнне для тых, у каго ёсць літоўская віза ці ВНЖ. Згодна з гэтым рашэннем, чацвер, 15 жніўня, — апошні дзень, калі такія людзі могуць трапіць у гэтую краіну. Але паводле інфармацыі дарадцы Святланы Ціханоўскай Франка Вячоркі, магчымасць уезду для беларусаў яшчэ могуць перагледзець. Пра гэта палітык расказаў «Люстэрку».

Пункт пропуска «Каменный Лог». Фото: Госпогранкомитет Беларуси
Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: Дзяржпамежкамітэт Беларусі

Вячорка нагадвае, што дэмсілы вядуць актыўныя перамовы з краінамі-суседкамі пра ўезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах, калі за рулём ці ў салоне знаходзіцца ўладальнік. Так, ужо атрымалася дамовіцца з Латвіяй пра тое, што зарэгістраваныя ў Беларусі машыны будуць пускаць, але з пэўнымі ўмовамі.

— З Польшчай ёсць дамова, што аўтамабілі будуць працягваць пускаць, як раней (аўто на беларускіх нумарах прапускаюць, калі за рулём яго ўласнік. — Заўв. рэд.). Пра гэта Святлана Ціханоўская гаварыла з міністрам Радаславам Сікорскім, пра гэта гаварыў і Павел Латушка, і прадстаўнікі Кабінета на розных сустрэчах. Гэта самая галоўная і ажыўленая мяжа. Працуем над тым, каб пасажырскі рух захоўваўся, — тлумачыць суразмоўца. — З Літвой цяпер вядзём перамовы, шукаем кампраміснае рашэнне, якое б адпавядала інтарэсам і беларусаў, і літоўскай дзяржавы. У якасці кампрамісу прапануем зрабіць шырокія выключэнні для беларусаў, якія маюць літоўскія дакументы, візы, ВНЖ ці ПМЖ. Гэта б вырашыла праблему для дзясяткаў тысяч беларусаў, якія рэгулярна перасякаюць мяжу з Літвой. Паколькі заўтра (16 жніўня. — Заўв. рэд.) заканчваецца тэрмін дзеянняў выключэнняў, спадзяёмся, Літва пойдзе нам насустрач.

Дэмсілы спадзяюцца, што ўсе тры краіны-суседкі захаваюць гуманітарны калідор. Пры гэтым, нават з улікам абмежаванняў, умовы ўезду ў ЕС для беларусаў прасцейшыя, чым для расіян, дадае палітык.

— Для ўсіх нашых суседзяў пытанне бяспекі стаіць цяпер на першым месцы. Таксама яны спрабуюць закрываць шчыліны ў санкцыях, але гатовыя ісці нам насустрач. Таксама і ў Польшчы, і ў Літве грамадская думка не на нашую карысць, — кажа Вячорка. — Бальшыня выступае за жорсткія абмежаванні ўезду. І часта палітыкі ідуць нам насустрач насуперак грамадскаму меркаванню. Але гэта таксама значыць, што нам, беларусам, трэба паказваць, што мы робім для пераменаў, што мы застаемся адзіныя, што мы супраць рэжыму.

Нагадаем, Літва забараніла ўезд легкавых аўто на беларускіх нумарах з 00.00 18 ліпеня. Пры гэтым да 16 жніўня дазволілі заязджаць у выпадку, калі машына не прызначаная для продажу, а за рулём знаходзіцца ўладальнік — беларус з дзейнай шэнгенскай візай або відам на жыхарства ў Літве.

Раней аналагічнае абмежаванне ўвяла Латвія. Але з выключэннем: у індывідуальным парадку дазвол на ўезд можа даць Служба фінансавай разведкі (спецыяльнае ведамства, якое сочыць за выкананнем міжнародных санкцый). Дазвол можна атрымаць пры ўмове, што аўтамабіль з беларускімі нумарамі ўвозіцца ў Латвію не для продажу.

Чытайце таксама