Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У бальніцы хуткай дапамогі ў Віцебску прайшла праверка аказання экстраннай дапамогі, якую ўзначальвала галоўная доктарка Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, сенатарка Ірына Абельская, якую ў СМІ называюць маці Мікалая Лукашэнкі. Па выніках праверкі некалькі чалавек страціла працу, паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Андрей Захаров. Фото Л. Семеновой / moyaokruga.ru
Андрэй Захараў. Фота з сацсетак

«У выніку гэтага мерапрыемства былі знятыя з пасады: галоўны доктар Андрэй Захараў, галоўная медсястра Надзея Рыбалка, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Васіль Мусійчук», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што выканаўцам абавязкаў галоўнага доктара прызначаны намеснік па медыцынскай частцы Аляксандр Віннікаў. Тым часам з сайта бальніцы ўжо знікла інфармацыя пра галоўнага доктара.

Нагадаем, што да Захарава пасаду галоўнага доктара Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі займаў Сяргей Лазар, але яго знялі з пасады ў разгар пандэміі каранавіруса вясной 2020 года. Тады амаль пяць месяцаў бальніца працавала пад кіраўніцтвам выканаўцы абавязкаў галоўнага доктара Аляксандра Віннікава. Восенню 2020-га на пасаду галоўнага доктара ў гэтай бальніцы быў прызначаны Андрэй Захараў, які вярнуўся праз шмат гадоў з Расіі.