Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы да Беларусі «відаць няўзброеным вокам». Пра гэта заявіў памочнік міністра абароны, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Леанід Касінскі 29 красавіка падчас анлайн-сустрэчы беларускіх і расійскіх прапагандыстаў «Мінск-Масква».

Леонид Касинский. Фото: пресс-служба Минобороны Беларуси
Леанід Касінскі. Фота: прэс-служба Мінабароны Беларусі

«Калі ў Польшчы ёсць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да нашай краіны і яны відаць няўзброеным вокам, іх выказвалі асобныя польскія палітыкі, то чаму мы не можам казаць пра гэтую сітуацыю як пра нейкую рызыку, пагрозу ці выклік?» — заявіў ён.

Паводле яго, улады робяць «адпаведныя крокі па стрымліванні, недапушчэнні, каб гэты канфлікт на глебе тэрытарыяльных прэтэнзій мог быць магчымым».

Пры гэтым Касінскі не прывёў якіх-кольвек выказванняў польскіх уладаў, якія пацвярджаюць ягоную заяву.

Нагадаем, нягледзячы на тое, што польскія ўлады не заяўлялі пра якія-кольвек тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Беларусі, Аляксандр Лукашэнка і яго атачэнне пастаянна выкарыстоўваюць гэты наратыў у сваіх заявах.

Перыядычна Лукашэнка таксама запэўнівае Польшчу ў тым, што ў Беларусі няма тэрытарыяльных прэтэнзій да Польшчы.

«Мы не прэтэндуем ні на Вільню, ні на Беласточчыну, ні на расійскія, ні на ўкраінскія землі. Нам дастаткова таго, што гістарычна нам дасталася. Гэта нашыя беларускія землі», — заявіў ён 16 лютага гэтага года.

Пры гэтым Лукашэнка абвінаваціў Захад і беларускіх апазіцыянераў, якія пакінулі краіну, у абмеркаванні правоў Польшчы на заходнія тэрыторыі Беларусі.