Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Беларускія добраахвотнікі трэніруюцца за мяжой, каб захапіць Кобрынскі раён, усталяваць там новую ўладу, звярнуцца да NATO і ўвесці войскі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка на Усебеларускім народным сходзе. Ён таксама прыгразіў сваім палітычным праціўнікам у эміграцыі, сказаўшы, што іх родныя пад пагрозай.

Александр Лукашенко на ВНС. 25 апреля 2024 года. Скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка на УНС. 25 красавіка 2024 года. Скрыншот трансляцыі

Лукашэнка сцвярджае, што за мяжой праходзяць трэніроўкі беларускіх добраахвотнікаў (асобнага ад палка Каліноўскага фарміравання), якім нібыта даюць грошы на ўзброены захоп улады ў Беларусі. Пачаць, паводле палітыка, збіраюцца з Кобрынскага раёна.

— Галоўнае — гэта ўзброеная барацьба. Вось іх трэніруюць, [даюць] зброю, мэту — хаця б захапіць нейкі, не ведаю, чаму выбралі, Кобрынскі раён, — сказаў палітык.

Пасля гэтага, паводле версіі Лукашэнкі, байцы збіраюцца абвясціць у захопленым раёне сваю ўладу, «звярнуцца да NATO і ўвесці войскі».

— Першымі будуць ісці «дэмакратычныя сілы», другой шарэнгай — войскі NATO, — заявіў ён, але паабяцаў, што ўварвання ніхто не дапусціць.

Лукашэнка дапусціў, што аперацыя будзе праходзіць паводле таго ж сцэнара, што і нядаўнія рэйды ў Белгародскую вобласць Рускага добраахвотніцкага корпуса, дзе нібыта большасць байцоў — «асобы ўкраінскай нацыянальнасці».

Ён звярнуўся да сваіх палітычных апанентаў у эміграцыі — параіў ім забыць пра сваю маёмасць і заявіў, што іх сваякі ў Беларусі знаходзяцца пад пагрозай праз іх дзейнасць.

— Ужо хачу сказаць вельмі такую радыкальную рэч. Вось усе тыя, хто сёння збіраецца нападаць на Беларусь і рыхтуецца там, не забывайце, што вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам. Не забывайце, што ў вас нейкая ўласнасць тут ёсць. Раю ўжо забыць пра гэтую ўласнасць, але не стаўце пад удар сваіх сваякоў. Не буду далей працягваць. Ведаеце, у што гэта можа выліцца, — сказаў ён.

Адзначым, сваякі праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, якія з’ехалі, ужо зазнаюць рэпрэсіі ў Беларусі. Так, у Магілёве днямі затрымалі дачку палітвязня Рыгора Кастусёва — на камеру жанчыну прымусілі сказаць, што ў 2020 годзе яна «аказвала спрыянне экстрэмісцкаму фармірванню „Вясна“» і зарэгістравалася ў плане «Перамога».

Яшчэ раней у Гродне быў пераведзены на турэмны рэжым стрыечны брат Паўла Латушкі Анатоль, асуджаны на 6 гадоў калоніі.