З 3 лютага перастаў працаваць сэрвіс куплі і дастаўкі тавараў з краін ЕС Euromall, юрыдычна размешчаны ў Вільнюсе.
«Сэрвіс Euromall з 03.02.2024 г. з тэхнічных прычын прыпыняе сваю працу. З гэтай даты афармленне новых заказаў стане недаступным», — паведамляецца на старонцы сэрвісу ў Instagram.
Гэтая анлайн-крама дазваляў рабіць пакупкі ў краінах ЕС з дастаўкай тавараў у Беларусь. Складана сказаць, ці карыстаўся ён вялікай папулярнасцю. Аднак, мяркуючы з паведамленняў на форумах (напрыклад, тут), беларусы выкарыстоўвалі гэтую магчымасць у тым ліку для таго, каб набываць тавары, якія праз санкцыі Захаду і эмбарга з боку Мінска альбо наогул не пастаўляліся ў нашую краіну, альбо на ўнутраным рынку моцна выраслі ў цане.
Чытайце таксама