Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  5. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  12. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  13. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  14. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  15. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  16. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Нядаўна мы рабілі топ вакансій, дзе працадаўца абяцае вельмі высокія заробкі, зарплата там даходзіла да 31 тысячы рублёў за месяц. Але такія прапановы ў Беларусі хутчэй рэдкасць. Цяпер жа «Люстэрка» зрабіла падборку з прапановамі працы, дзе плаціць гатовыя ад 4000 да 7000 рублёў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Sora Shimazaki, pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Sora Shimazaki, pexels.com

Нацыянальны банк Беларусі шукае намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення. Яго чакае заробак 4103−4945 рублёў.

Сталічнаму акцыянернаму таварыству «АСБИС» патрэбны галоўны менеджар па знешнеэканамічных сувязях. Прэтэндэнт на вакансію мусіць мець вышэйшую адукацыю, досвед працы ад пяці гадоў, свабодна размаўляць на кітайскай і рускай мовах, мець аўтамабіль. Праца мяркуе частыя камандзіроўкі. Плаціць абяцаюць 5000−7000 рублёў.

Завод «Керамін» шукае начальніка ўпраўлення інфармацыйна-эканамічных сістэм. Прэтэндэнт на пасаду мусіць мець вышэйшую адукацыю, досвед працы ад пяці гадоў, свабодна размаўляць на англійскай мове. Супрацоўніку заплацяць 4850−5600 рублёў.

Кампанія «МТС» шукае адразу двух высокааплатных супрацоўнікаў: галоўнага спецыяліста па абароне інфармацыі і галоўнага спецыяліста па кібербяспецы. Абодвум абяцаюць плаціць па 5800 рублёў за месяц.

Кіраўнічай кампаніі холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» патрэбны намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці. Прэтэндэнту на пасаду трэба мець вышэйшую адукацыю і досвед працы не менш за 5 гадоў. Плаціць абяцаюць 5269,07−6849,79 рубля.

Сельскагаспадарчае ААТ «Жураўлінае» шукае галоўнага агранома з вышэйшай адукацыяй і досведам працы ад трох гадоў. Кіраўніку заплацяць 4500−4700 рублёў.

Гандбольны клуб «Мяшкоў Брэст» шукае галоўнага трэнера з ліцэнзіяй Master coach EHF і трэнера. Абедзве вакансіі патрабуюць наяўнасці ў прэтэндэнта вышэйшай адукацыі, ведання англійскай мовы, досведу працы ад пяці гадоў. Першаму заплацяць 4335−4500 рублёў, другому — 4136−4400 рублёў.

Начальнік аддзела працы і заработнай платы патрэбны ў ЗАТ «Август-Бел», размешчаным недалёка ад Пухавічаў. Плаціць будуць 4008 рублёў.

Чацвярых інжынераў-праграмістаў шукае прыватнае прадпрыемства «ІнТэхБел» з Гродна. Прэтэндэнты на працаўладкаванне мусяць быць з вышэйшай адукацыяй, ведаць іспанскую і англійскую мовы на ўзроўні С1, мець досвед працы мінімум два гады. Іх чакае заробак 5000−6700 рублёў.

Прараба шукае ТАА «ПМК-2010» з Нясвіжа. Абяцаюць заробак 5000 рублёў.

Кіроўцы-міжнароднікі патрэбныя двум працадаўцам — індывідуальнаму прадпрымальніку з Калінкавічаў і прыватнаму прадпрыемству са Светлагорска. ІП абяцае плаціць 4200−4500 рублёў за месяц, юрасоба — 4000−5000 рублёў.