Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
Читать по-русски


У Беларусі з’явілася новая латарэя «То!Лото мульти». Гэта вынікае з апублікаванай пастановы Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Нагадаем, латарэйны бізнес у Беларусі манапалізаваны дзяржавай, то-бок заснавальнікамі латарэй выступаюць толькі дзяржструктуры. Гэта Мінспорту, Мінпрацы, Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, МНС, а таксама гарадскія або абласныя выканкамы.

Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Заснавальнікі латарэй працуюць праз двух арганізатараў. Гэта «Беларускія латарэі» і «Нацыянальныя спартыўныя латарэі». Першай з іх належыць не менш за 22 латарэі, другой — не менш за дзевяць (паводле звестак на лістапад 2022 года). Прычым цягам многіх гадоў, калі меркаваць з архіва Мінфіна, іх колькасць змянялася нязначна — адны закрываліся, а на іх месца прыходзілі іншыя.

Пры гэтым заснавальнік кампаніі «Нацыянальныя спартыўныя латарэі» — Мінспорту і турызму. А вось «Беларускія латарэі» — найбуйнейшая арганізацыя ў гэтай галіне — першапачаткова была заснаваная Камітэтам па каштоўных паперах пры Саўміне (пазней быў перайменаваны ў дэпартамент). У 2006 годзе спецыяльным указам Аляксандра Лукашэнкі арганізацыя перайшла пад крыло яго Кіраўніцтва справамі. Зрабілі гэта для «стварэння дадатковай крыніцы фінансавання для развіцця турыстычнай інфраструктуры дзяржаўных прыродаахоўных установаў, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі прэзідэнта».

Колькі зарабляюць на латарэях і як менавіта выдаткоўваюць гэтыя грошы, дзяржструктуры публічнай справаздачы не даюць.

Часцей за ўсё выйгрышны фонд не перавышае 50% ад сродкаў, здабытых ад продажу білетаў накладу латарэі. То-бок на выйгрышы ідзе да паловы заробленай ад продажу сумы. Але бываюць выключэнні, напрыклад, у электронных латарэях ён можа дасягаць 95%.

Чытайце таксама