Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
Читать по-русски


Мінабароны і МЗС Беларусі падрыхтавалі і прадставілі польскаму боку падрабязныя звесткі аб’ектыўнага кантролю палётаў паветраных суднаў Беларусі, а таксама Польшчы 1 жніўня ў памежнай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Белорусские вертолеты над Беловежей. Фото: Facebook / Eliza Kowalczyk
Беларускія верталёты над Белавежай. Фота: Facebook / Eliza Kowalczyk

«Дадзеныя аб’ектыўнага кантролю пацвярджаюць адсутнасць якіх-кольвек падставаў для абвінавачання ў парушэнні дзяржаўнай мяжы», — сцвярджае ведамства.

У Мінабароны заявілі, што беларускія верталёты выконвалі палёты на вышыні 150−200 метраў, а траекторыя палётаў не набліжалася больш чым на 1900 метраў да дзяржаўнай мяжы.

«Пры гэтым у той жа дзень польскі верталёт Мі-2 выконваў палёт за 200 метраў ад нашай мяжы, што пацверджаюць дадзеныя кантролю радыёлакацыйных станцый», — падкрэслілі ў ведамстве.

Там таксама адзначылі, што беларускі бок папярэджваў польскі пра планаваныя палёты верталётаў.

«Здзяйсненне якіх-кольвек правакацый у такой сітуацыі, калі перасоўванне паветраных суднаў адназначна адсочваецца сумежным бокам, відавочна нелагічнае. Падчас выканання палётаў вайсковым ведамствам ажыццяўлялася пастаяннае ўзаемадзеянне з дзяжурным авіяцыйнага руху дзяжурнай баявой групы Цэнтра паветраных аперацый камандавання кампанентам Паветраных сіл Рэспублікі Польшча, і якіх-кольвек прэтэнзій у наш адрас з яго боку не паступала», — дадалі ў Мінабароны.

Нагадаем, 1 жніўня ў небе над польскай вёскай Белавежа ў Падляшскім ваяводстве паблізу польска-беларускай мяжы заўважылі беларускія вайсковыя верталёты. У аператыўным камандаванні Узброеных сіл Польшчы запэўнівалі, што парушэння паветранай прасторы зафіксавана не было, але ўвечары 1 жніўня Міністэрства абароны Польшчы заявіла пра тое, што парушэнне паветранай прасторы краіны беларускімі вайсковымі верталётамі ўсё ж адбылося. У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі. Беларусь адхіліла абвінавачанні ў парушэнні паветранай прасторы Польшчы.

2 жніўня МЗС Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы і папрасіла «не нагнятаць сітуацыю».