Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  3. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  4. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  5. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  6. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  7. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  10. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  11. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  14. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  15. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  16. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  17. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
Читать по-русски


Падатковая працягвае сачыць за тым, як наймальнікі выплачваюць заробкі сваім работнікам. Пад асаблівым кантролем знаходзяцца тыя, хто выдае грошы ў канвертах. Дзяржкантроль тым часам правярае, ці своечасова наймальнікі выплачваюць зарплаты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У Віцебскай вобласці за студзень-чэрвень гэтага года знайшлі 29 выпадкаў выплаты заробкаў у канвертах. Па іх даналічылі 2 млн 672,8 тыс. рублёў, паведамляе інспекцыя МПЗ па Віцебскай вобласці.

У Жлобінскім раёне падатковая праверыла кампанію, якая аказвае пасажырскія паслугі. Там высветлілі, што дырэктару тры гады выплачвалі заробак у канверце. Гэтыя грошы яму выдавалі на гаспадарчыя патрэбы кампаніі і яго камандзіроўкі, але гэта не было зафіксавана ў дакументах. Кампанія не змагла пацвердзіць, што яе кіраўнік выдаткаваў на яе патрэбныя 196,4 тыс. рублёў. Фірме выставілі падаходны падатак у 28,8 тыс. рублёў і выпісалі штраф амаль у 1,5 тыс. рублёў. Падаткавікі перадалі інфармацыю пра парушэнне ў ФСАН і «Белдзяржстрах» — для спагнання адлічэнняў з выплачанага работнікам даходу.

Падаткавікі Мінскай вобласці высветлілі, што заробкі ў канвертах выплачвала кампанія, якая аказвала паслугі таксі ад сэрвісу Uber.

«Даход, атрыманы арганізацыяй з красавіка па верасень 2022 года, перавысіў 336,5 тысячы рублёў, якія не былі адлюстраваныя ў падатковых дэкларацыях, — паведамляюць падаткавікі. — Акрамя таго, арганізацыя „забыла“ пра свае абавязкі падатковага агента ў пералічэнні падаходнага падатку з выплачанага кіроўцам заробку, у выніку чаго ёй давядзецца выплаціць у бюджэт за кошт уласных сродкаў падаходны падатак у падвышанай стаўцы 20% у суме 45 тысяч рублёў па выдадзеным у канвертах заробку няўлічаным кіроўцам».

Падатковая Мінскай вобласці ўдакладняе, што таксісты, якія працуюць з выкарыстаннем праграмы Uber і Yandex, «знаходзяцца на пастаянным кантролі» што да выплаты падаткаў.

«Выкарыстоўваючы інфармацыйныя тэхналогіі, праводзіцца дыстанцыйны кантроль, па выніках якога сістэматычна выяўляецца шэраг парушэнняў (не прадстаўленне падатковых дэкларацый, няпоўнае дэклараванне выручкі, атрыманай ад аказання паслуг, не выкананні падатковых абавязанняў)», — адзначылі ў інспекцыі МПЗ па Мінскай вобласці.

Дзяржкантроль тым часам сочыць за тым, каб наймальнікі своечасова выплачвалі заробкі, для гэтага сярод іншага запускаюць гарачыя тэлефонныя лініі.

Якія схемы выкарыстоўваюць наймальнікі для выплаты заробкаў у канвертах

Брэсцкія падаткавікі удаклядняюць, што «сістэматычна выяўляюць выпадкі выплаты зарплаты ў канвертах».

— Пры гэтым спосабы выплаты такога заробку разнастайныя: ад «класічнай» выплаты наяўнымі без адлюстравання такіх выплат ва ўліку суб’екта гаспадарання да рэгістрацыі работнікаў, заснавальнікаў, службовых асоб суб’ектаў у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў з вывадам праз іх наяўных грашовых сродкаў таксама, адпаведна, без адлюстравання ва ўліку, — прывялі прыклады ў інспекцыі МПЗ па Брэсцкай вобласці.

«За ўхіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў, якія падлягаюць вылічэнню, утрыманню ў платніка і пералічэнню ў бюджэт, што пацягнула нанясенне шкоды ў буйным або асабліва буйным памеры, прадугледжаная крымінальная адказнасць (артыкулам 243−1 Крымінальнага кодэкса)», — паведамляюць брэсцкія падаткавікі.

Падаходны падатак за заробкі ў канвертах цяпер складае 26%.

Чытайце таксама