Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордара на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў прынятым сёння камітэтам па замежных справах Еўрапарламента дакладзе пра адносіны ЕС з Беларуссю.

Паседжанне Еўрапарламента, здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Камітэт па замежных справах Еўрапарламента 18 ліпеня прыняў новы даклад пра адносіны ЕС з Беларуссю. 49 галасоў былі аддадзеныя за, тры — супраць, і двое ўстрымаліся.

Дэпутаты заявілі, што Беларусь нясе адказнасць за шкоду, нанесеную Украіне ў сувязі з вайной, і ўчыненыя там злачынствы, у тым ліку праз ролю беларускіх уладаў у незаконным вывазе дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый.

Аўтары дакладу заклікалі інстытуты і дзяржавы — чальцы ЕС прыняць усе неабходныя меры на міжнародным узроўні, каб «зрабіць магчымым крымінальны пераслед беларускіх палітычных і вайсковых лідараў, адказных за злачынствы супраць чалавечнасці і генацыд».

«Паколькі Міжнародны крымінальны суд ужо выдаў ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, дэпутаты Еўрапарламента заклікаюць МКС разгледзець магчымасць выдачы аналагічнага ордара на арышт Аляксандра Лукашэнкі», — гаворыцца ў дакуменце.

Еўрапарламентарыі лічаць, што Савет ЕС мусіць пашырыць спіс беларускіх і расійскіх асобаў, на якіх распаўсюджваюцца еўрапейскія санкцыі: на іх думку, абмежаванні павінныя закрануць і тых, хто мае дачыненне да прымусовай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Акрамя таго, дэпутаты асудзілі бесперапынныя рэпрэсіі і сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, якія ўлады ў Беларусі ажыццяўляюць супраць народа.

Яны нагадалі, што ў нашай краіне за кратамі знаходзіцца каля 1500 палітвязняў, уключаючы адвакатаў, прафсаюзных дзеячаў, журналістаў і праваабаронцаў, і заклікалі вызваліць усіх несправядліва асуджаных.

Еўрадэпутаты таксама заклікалі ЕС напрацаваць стратэгію захавання незалежнасці Беларусі і яе пераходу да дэмакратыі.

Нагадаем, выдаць ордар на арышт Лукашэнкі неаднаразова прапаноўвала і лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская. На паседжанні Парламенцкай асамблеі NATO ў канцы траўня яна заклікала прыняць меры па прыцягненні беларускіх уладаў да адказнасці за выкраданне ўкраінскіх дзяцей і іх вываз на тэрыторыю Беларусі, паведаміўшы, што гэтаму ёсць доказы, сабраныя камандай Паўла Латушкі. Паводле яе словаў, «Міжнародны крымінальны суд, выдаўшы ордар на арышт Пуціна, мусіць выдаць такі ж ордар на арышт Лукашэнкі за агрэсіўныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці».

З такой самай заявай яна звярнулася ў пачатку ліпеня да чальцоў верхняй палаты італьянскага парламента.