Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Даляр на мінулым тыдні ў асноўным даражэў, а расійскі рубель — таннеў. Але ў пятніцу сітуацыя змянілася. Фінансавы аналітык Міхаіл Грачоў для myfin.by прагназуе, што будзе з курсамі валют на наступным тыдні.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Даляр даражэў на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы з 23 чэрвеня і да пятніцы, 7 ліпеня, калі адбылося падзенне курсу гэтай валюты. Расійскі рубель з 24 чэрвеня таннеў, але 7 ліпеня гэтая валюта падаражэла. У пятніцу абменнікі пачалі зніжаць курс продажу даляра.

Чаму падаў расійскі рубель

Прычыны такога працяглага зніжэння курсу расійскага рубля і ўслед за ім — беларускага застаюцца тымі ж: дысбаланс попыту і прапановы замежнай валюты на расійскім валютным рынку і дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту РФ, адзначае Міхаіл Грачоў.

— У сітуацыі, якая склалася, варта звярнуць увагу на пазіцыю Цэнтрабанка Расіі, які мае рычагі ўплыву на валютны рынак, але пакуль выкарыстоўвае ў асноўным вербальныя інтэрвенцыі (уліванні грошай у эканоміку. — Заўв. рэд.), — лічыць эксперт. — Літаральна па слядах узрослага курсу замежных валют кіраўнік Цэнтрабанка Эльвіра Набіуліна дала зразумець, што на найбліжэйшым паседжанні Банка Расіі 21 ліпеня пытанне павышэння ключавой стаўкі амаль вырашанае (гэта аналаг стаўкі рэфінансавання ў Беларусі, да якой прывязаныя стаўкі па некаторых банкаўскіх крэдытах. — Заўв. рэд.). Адкрытым застаецца толькі памер павышэння. Магчыма, менавіта гэты фактар спрацаваў на тое, што ў пятніцу (7 ліпеня. — Заўв. рэд.) курс абодвух рублёў адкаціўся ад максімумаў, і мы назіралі пэўную карэкцыю.

Магчымы адкат курсаў

Не выключана, што з пачаткам гэтага тыдня карэкцыя працягнецца і з некаторых іншых прычын, чакае фінансавы аналітык.

— Па-першае, на замежных рынках істотна падцягнуліся цэны нафты. Цана расійскай маркі Urals перасягнула адзнаку 60 даляраў за барэль, спрэд з гатункам Brent стаў таннейшы за 20 даляраў, — адзначае аналітык. — Гэта сведчыць пра тое, што на расійскі экспарт захоўваецца ўстойлівы попыт, і не выключана, што на валютны рынак можа паступіць дадатковая порцыя замежнай валюты. Другім фактарам можа быць спекулятыўны складнік росту курсу, пасля чаго ўдзельнікі рынку будуць фіксаваць прыбытак, і гэта таксама можа прывесці да зніжэння ціску на рубель. Прынамсі, беларускія камерцыйныя банкі ў другой палове чацвярга вельмі актыўна перапісвалі ўніз курсы ў абменных пунктах, што кажа пра зніжэнне градуса на валютным рынку.

7 ліпеня былі апублікаваныя звесткі рынку занятасці ў ЗША, звяртае ўвагу аналітык.

— Як сведчыць статыстыка за чэрвень, колькасць зноў створаных працоўных месцаў скарацілася, беспрацоўе трохі вырасла. Гэта той вынік, якога чакае і дамагаецца Федэральная рэзервовая сістэма ЗША (выконвае функцыі Цэнтрабанка. — Заўв. рэд.) на шляху барацьбы з высокай інфляцыяй. Найбліжэйшае паседжанне ФРС адбудзецца 26 ліпеня, і рэгулятар з задавальненнем не стаў бы павышаць працэнтную стаўку. Якое будзе фактычнае рашэнне — пытанне адкрытае. Пакуль што па выніках тыдня курс валютнай пары еўра/даляр вырас да 1,0969. З пачаткам гэтага тыдня імаверны выхад еўра вышэй за адзнаку 1,1.

Гэты ж фактар спрацаваў на тое, што на расійскім валютным рынку еўра застаўся вышэйшым за 100 расійскіх рублёў і не збіраецца адступаць уніз, адзначае Міхаіл Грачоў. Што да сітуацыі на беларускім валютным рынку на гэтым тыдні, то эксперт прагназуе:

— Можна чакаць мінімальнай карэкцыі па даляры да 3,035 беларускіх рубля. Курс еўра, хутчэй за ўсё, мае шанец на ўмацаванне да 3,35 рубля. Курс расійскага рубля таксама можа мінімальна вырасці да 3,335 рубля за 100 расійскіх рублёў.

Чытайце таксама