Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  3. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  13. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


Польшча з 1 чэрвеня прыпыняе рух праз польска-беларускую мяжу зарэгістраваных у Беларусі і Расіі фур з таварамі. Адпаведная пастанова была апублікаваная 29 траўня.

Фото использовано в качестве иллюстрации
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі

З 1 чэрвеня да асаблівага распараджэння будзе прыпынены грузавы рух на мяжы з Беларуссю грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў, і аўтацягнікоў, зарэгістраваных на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі лічаць, што такая мера «пагоршыць становішча для еўрапейскага бізнесу».

«Новаўвядзенне Польшчы забараняе суб’ектам гаспадарання Еўрасаюза ажыццяўляць перачэпку беларускіх і расійскіх прычэпаў. Перагрузка тавараў пакуль застанецца актуальнай, але гэта больш затратна па часавых і фінансавых крытэрах і яшчэ больш пагоршыць стан справаў еўрапейскага бізнесу. Беларуская мытня працягне прымаць усе меры для развіцця ЗЭД, максімальна магчымага афармлення транспарту, эфектыўнага правядзення мытнага кантролю», — паведамілі ў ДМК.

Адзначым, што чарговае абмежаванне з боку Польшчы наўрад ці нешта кардынальна зменіць для беларускіх грузаперавозчыкаў. Еўрасаюз забараніў аўтамабільныя грузаперавозкі, уключаючы транзітныя, для беларускіх і расійскіх кампаній. Праязджаць у ЕС пасля гэтага маглі беларускія фуры па спецыяльных прапусках. Іх маглі атрымаць, да прыкладу, фармацэўтычныя, медыцынскія, сельскагаспадарчыя кампаніі. Усім астатнім грузавікам з Беларусі і Расіі ўезд у Еўропу забаранілі яшчэ 9 красавіка мінулага года.

Адметна, што рашэнне ў Польшчы прынялі ў той дзень, калі Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення апеляцыю журналіста міжнароднага канала грамадскага тэлебачання Польшчы Polonia, актывіста Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута, асуджанага на восем гадоў калоніі.

Чытайце таксама