Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  4. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Польшча лічыцца адной з самых прывабных краін для рэлакацыі беларускага бізнесу. Пры гэтым прадпрымальнікі, якія пераехалі за мяжу, больш схільныя адаптавацца і застацца ў краіне пераезду, чым вяртацца назад у Беларусь. Да такіх высноваў прыйшлі аўтары даследавання, якое правялі «Народнае апытанне», Цэнтр новых ідэй і Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA).

Фото: pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

Даследаванне праводзілася ў фармаце анлайн-апытання сярод беларускай дыяспары ў перыяд 19−26 лютага 2023 года. Усяго аўтары даследавання апыталі 604 чалавекі, 76% з’ехалі з Беларусі ў 2020 годзе і пазней. 46% рэзідэнтаў жывуць у Польшчы, 10% — у Літве, 8% — у Грузіі, 7% — у Германіі. Сярод удзельнікаў апытання 18% склалі прадпрымальнікі (уключаючы 4% уладальнікаў бізнесу са штатам супрацоўнікаў і 14% — самазанятыя, фрылансеры або ІП), 29% — патэнцыйныя прадпрымальнікі (плануюць адкрыць сваю справу ў найбліжэйшыя 3 гады, у тым ліку 9% ужо робяць нейкія крокі), 53% не з’яўляюцца прадпрымальнікамі і не маюць намераў імі стаць (далей — «непрадпрымальнікі»).

«Даследаванне варта ўспрымаць хутчэй як ілюстрацыю трэндаў і тэндэнцый у беларускай дыяспары, чым як рэпрэзентацыйнае сацыялагічнае апытанне», — папярэджваюць аўтары.

Аўтары даследавання выявілі высокую прадпрымальніцкую актыўнасць сярод дыяспары. Сярод уладальнікаў кампаній са штатам супрацоўнікаў 9% склалі людзі да 30 гадоў. «Гэтая група вылучаецца на фоне астатніх і больш раннім часам пераезду за мяжу», — адзначаюць аўтары даследавання.

Аналітыкі адзначаюць агульны высокі ўзровень адукацыі ў дасягнутай выбарцы беларускіх эмігрантаў — 87% маюць вышэйшую адукацыю.

Яшчэ адна выснова, якую зрабілі аўтары апытання, — самай прывабнай краінай для індывідуальных прадпрымальнікаў аказалася Польшча: там жывуць 60% прадстаўнікоў сегменту.

Скрыншот даследавання

Што з дастаткам рэлакаваных

Сярод апытаных самай паспяховай групай у фінансавым плане аказаліся дзейныя прадпрымальнікі: 56% паведамілі, што іх сем'і могуць дазволіць сабе купіць аўтамабіль. Следам ідзе група непрадпрымальнікаў, 75% якой эканамічна актыўныя, працуюць па найме. З іх 41% адказаў, што можа купіць аўтамабіль. Найменш паспяховыя — беларусы, якія толькі задумваюцца пра прадпрымальніцтва (31% далі такі адказ).

«Гэта сведчыць пра тое, што часам выбар беларускіх эмігрантаў на карысць прадпрымальніцтва можа быць прадыктаваны неабходнасцю», — падкрэсліваецца ў даследаванні. Пры гэтым больш за 50% як дзейных, так і будучых прадпрымальнікаў лічаць, што сёлета іх матэрыяльнае становішча палепшыцца.

Скрыншот даследавання

Гендарная сітуацыя

Аўтары даследавання адзначылі, што сярод эмігрантаў, якія адкрылі сваю справу за мяжой, захоўваецца гендарны дысбаланс, фіксаваны і ўнутры краіны: жанчыны менш залучаныя ў прадпрымальніцтва.

Скрыншот даследавання

Колькі тых, хто думае пра вяртанне ў Беларусь?

«Калі казаць пра планы вяртання на радзіму, то ў першую чаргу прасочваецца сувязь з часам выезду: тыя, хто з’ехаў нядаўна, з большай упэўненасцю паведамляюць пра свой намер вярнуцца. Аднак калі паглядзець на групу эмігрантаў, якія з’ехалі ў 2020 годзе і пазней, аказваецца, што прадпрымальнікі (у тым ліку патэнцыйныя) усё ж больш схільныя адаптавацца і застацца ў краіне пераезду», — гаворыцца ў даследаванні.

Сярод дзейных і патэнцыйных прадпрымальнікаў гэтай хвалі эміграцыі 35% апытаных заявілі, што «так, я адназначна вярнуся», яшчэ 37% выбралі адказ «так, хутчэй за ўсё, я вярнуся». Сярод прадпрымальнікаў гэты паказчык — 47%.