Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


У Беларусі не ўдаецца аднавіць тэмпы будаўніцтва новага жылля, гэты паказчык па-ранейшаму ў прыкметным мінусе. За студзень — красавік арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ўзвялі 10,5 тыс. новых кватэраў, паведамляе Белстат. Гэта на 25,5% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У студзені — красавіку гэтага года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ўвялі ў эксплуатацыю 1 млн 69,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Год таму — амаль 1 млн 288,1 тыс.

Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, за чатыры месяцы гэтага года ўвялі ў эксплуатацыю 457,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (42,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля). Год таму — 543,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (42,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля).

З дзяржпадтрымкай у студзені — красавіку пабудавалі 342,2 тыс. квадратных метраў (год таму — 404,4 тыс. квадратных метраў).

У будаўніцтве сітуацыя апошнім часам не найлепшая. Так, у першым квартале гэтага года галіна прадэманстравала падзенне на ўзроўні 1,5% да аналагічнага перыяду 2022-га. Па выніках студзеня — красавіка будаўніцтва, паводле звестак Белстата, выйшла на леташні паказчык.