Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  4. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


Экс-уладальнік «Мотавела» і шклозавода «Елізава», бізнесовец Аляксандр Мураўёў выйшаў на волю. Паводле звестак крыніц Office Life, бізнесовец быў вызвалены ў снежні-студзені — і практычна адразу пакінуў краіну. Як мяркуецца, цяпер Аляксандр Мураўёў жыве ў Дубаі (ААЭ).

Бизнесмен Александр Муравьев, владелец “Мотовело”, в январе 2017 года был приговорен к 11 годам колонии усиленного режима. Фото: TUT.BY
Бізнесовец Аляксандр Мураўёў, уладальнік «Мотавела», у студзені 2017 года быў асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фота: TUT.BY

На якой падставе Мураўёў выйшаў на волю, невядома. Раней паведамлялася, што яму змякчылі рэжым утрымання і перавялі ў калонію-паселішча.

Нагадаем, Аляксандр Мураўёў з 2007 года валодаў ААТ «Мотавела» праз сваю аўстрыйскую кампанію ATEC Holding GmbH, такім самым чынам меў долі Елізаўскага і Гомельскага шклозаводаў. Мураўёў уваходзіў у першыя некалькі дзясяткаў самых паспяховых бізнесоўцаў Беларусі. У 2013 годзе Аляксандр Лукашэнка пабываў на «Мотавела» і раскрытыкаваў яго за нездавальняючыя тэмпы працы, здачу плошчаў у арэнду, адсутнасць абяцаных уладальнікамі інвестыцый у 20 млн даляраў.

У 2015 годзе Мураўёў быў затрыманы падчас спробы вылецець у Аўстрыю. Як заяўляў тагачасны кіраўнік КДК, бізнесовец «разваліў» «Мотавела». Прэтэнзіі следства таксама датычылі шклозаводаў (елізаўскі аказаўся банкрутам). Сам Мураўёў абвінавачанні адмаўляў, у тым ліку пасля прысуду.

У 2017 годзе бізнесоўца прызналі вінаватым па чатырох артыкулах (махлярства ў асабліва буйным памеры, арганізацыя і дапамаганне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам заніжэння падатковай базы, арганізацыя завалодвання маёмасцю з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі паўторна групай асоб у асабліва буйным памеры). Яго асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Усе акцыі «Мотавела» пасля гэтага адышлі дзяржаве. Кіраваць прадпрыемствам паставілі экс-кіраўніка Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцьку. У 2022 годзе ўжо ён быў звольнены са скандалам і адпраўлены працаваць намеснікам дырэктара камунальнага прадпрыемства. А праца «Мотавела» так і застаецца нездавальняючай — лакалізацыя вытворчасці аказалася праваленай, і ў апошнія месяцы кантраляваць працэс даводзіцца асабіста кіраўніку Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.