Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  2. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  10. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  11. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  12. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  13. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  14. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  15. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  16. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  17. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік акрэсліў прыярытэты працы ведамства ў 2023 годзе на паседжанні калегіі, якое праходзіць у Мінску, перадае Sputnik.

Фото: МИД Беларуси
Сяргей Алейнік. Фота: МЗС Беларусі

Паводле Алейніка, неабходна працягваць супрацоўніцтва з дзяржавамі «далёкай дугі» — Кітаем, Індыяй, ААЭ, Іранам, Зімбабвэ і іншымі краінамі.

Ён таксама заявіў, што адной з найважнейшых задач дыпламатаў сёлета стане афармленне поўнафарматнага чальцоўства Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

«Таксама не варта забываць і пра іншыя адносна новыя для нас фарматы — кажу пра актыўную працу ў рамках форуму „Расія — Афрыка“ і падключэнне да фармату БРІКС», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Дыялог з Захадам захоўваецца…

Гаворачы пра ўзаемадзеянне з заходнімі краінамі, Алейнік звярнуў увагу, што МЗС працягвае комплексна падтрымліваць беларускія прадпрыемствы за мяжой, дзе гэта магчыма, і развіваць гандаль з некаторымі дзяржавамі.

«Там, дзе гэта адпавядае нашым інтарэсам, мы захоўваем крытычны дыялог. Да палітыкафармавальных колаў дзяржаваў Захаду даводзіцца нашая прынцыповая пазіцыя наконт контрпрадуктыўнасці санкцый і абмежаванняў, важнасці развіцця ўзаемапаважлівых адносін як адзінага спосабу ўрэгулявання міждзяржаўных супярэчнасцяў», — рэзюмаваў Алейнік.

…але Захад працягвае кідаць выклікі

Паводле яго словаў, Беларусь гатовая спакойна і паслядоўна супрацьстаяць далейшым выклікам Захаду.

«Паводле нашых ацэнак, 2023 год будзе не менш напружаным. Сілы і магчымасці нашых апанентаў вельмі істотныя. Ціск на нас працягнецца», — адзначыў кіраўнік МЗС у сваім выступе.

Алейнік падкрэсліў, што Беларусь гатовая спакойна і паслядоўна супрацьстаяць санкцыйнай палітыцы Захаду, бо «за гэты час стала мацнейшай, і гэта не мяжа нашых магчымасцяў».

Пра тое, як вайна ва Украіне паўплывала на Беларусь

Кажучы пра вынікі працы дыпламатычнай службы ў 2022 годзе, Сяргей Алейнік пракаментаваў вайну ва Украіне, але апасродкавана.

«Рэалізуючы свае планы, Захад кансалідаваў сілы супраць Расіі і яе саюзнікаў, уключаючы Беларусь… Не спыняецца перад выкарыстаннем практычна любых сродкаў: гандлёвыя абмежаванні, аднабаковыя незаконныя санкцыі, дэманізацыя і расчалавечванне ўсіх, хто спрабуе займаць незалежную ад іх пазіцыю», — дадаў міністр.

Пасля чаго нагадаў пра нядаўняе рашэнне Польшчы абмежаваць у аднабаковым парадку памежны кантроль з Беларуссю і пра «далейшую мілітарызацыю NATO ўздоўж заходніх беларускіх межаў».