Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


З 23 студзеня Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання з 12 да 11,5% гадавых. Пра гэта паведамляе прэс-служба рэгулятара.

Стаўка па крэдыце авернайт з 23 студзеня зніжаецца з 13 да 12,5% гадавых, а стаўка па дэпазіце авернайт — з 11 да 10,5% гадавых.

Прычынай зніжэння стаўкі рэфінансавання Нацбанк назваў запаволенне інфляцыі. У снежні яна склала 12,8% у гадавым выражэнні.

«Такая дынаміка спажывецкіх цэн станоўча адбіваецца на інфляцыйных чаканнях эканамічных агентаў. У адпаведнасці з вынікамі апытанняў чаканая насельніцтвам у наступныя 12 месяцаў інфляцыя ў снежні 2022 года зменшылася да 12,6% з 14% у верасні 2022 года», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацбанка.

Паляпшэнне інфляцыйных чаканняў насельніцтва станоўча адбіваецца на прытоку рублёвых сродкаў у банкаўскую сістэму. «Разам з тым на фоне зніжэння працэнтных ставак дэпазітнага рынку, які адбыўся адначасова з памяншэннем ставак крэдытнага рынку, ашчадная актыўнасць застаецца стрыманай, у тым ліку праз павышаныя інфляцыйныя чаканні», — адзначаюць у ведамстве.

Нагадаем, апошні раз стаўка рэфінансавання мянялася ў сакавіку 2022 года. Тады яе павялічылі з 9,25% да 12% гадавых.