Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  3. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  4. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  14. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  15. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  16. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  17. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
Читать по-русски


У аўторак, 10 студзеня Святлана Ціханоўская выступіла на вебінары па стратэгіі дэмсіл. Яна агучыла прыярытэты працы на 2023 год і спосабы падтрымкі Беларусі на міжнародным узроўні. Расказваем, што за яны.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыяспарай Рыгі. Чэрвень 2022 года. Фота: Андрэй Строкін, "Люстэрка"
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з дыяспарай Рыгі. Чэрвень 2022 года. Фота: Андрэй Строкін, «Люстэрка»

— Сітуацыя пагаршаецца. Мы змагаемся за само існаванне нашай краіны: рэжым пагаршае рэпрэсіі, расійская прысутнасць павялічваецца ў краіне, — у самым пачатку свайго выступлення адзначыла лідар беларускіх дэмакратычных сіл.

Па словах Ціханоўскай, першы прыярытэт на новы год — перадухіліць удзел Беларусі ў вайне ва Украіне. Дзеля гэтага дэмсілы плануюць інтэнсіўней дабівацца ўзмацнення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская настойвае на далейшай палітыцы непрызнання Лукашэнкі, а таксама на дакументаванні злачынстваў яго сістэмы.

Пры гэтым паралельна яна настойвае на падтрымцы беларусаў на месцах і за мяжой.

— Мы павінныя падтрымліваць беларусаў, каб яны не адчувалі сябе пакінутымі. Так, другі прыярытэт — працягваць стварэнне фондаў у падтрымку рэпрасаваных і іх сем’яў, а таксама для рэабілітацыі экс-палітвязняў, якія выходзяць на волю, — лічыць Ціханоўская. — Падтрымка патрэбная і тым, хто працуе ў выгнанні, НДА, СМІ. Шмат візавых пытанняў узнікае. Трэба паскорыць візавую палітыку, выдаваць візы ў тым ліку ў Беларусі — гэта пытанне жыцця і смерці шмат для каго. Мы таксама шукаем рашэнні для тых, каго могуць пазбавіць беларускага грамадзянства.

Яшчэ адным прыярытэтам на новы год лідар дэмсілаў называе ўзмацненне ўплыву дэмсілаў унутры Беларусі і абмеркаванне беларускага пытання на ўсіх узроўнях за мяжой. Дэмакратычныя сілы, па яе словах, павінныя прызнавацца як сапраўдныя прадстаўнікі Беларусі.

Таксама Святлана Ціханоўская адзначыла, што важна пашыраць адукацыйныя, культурныя, асветніцкія праекты, накіраваныя на прасоўванне беларускай мовы, гісторыі.

— Беларусь — гэта частка Еўропы, а не рускага свету, — падкрэсліла яна.

Па словах Ціханоўскай, дэмсілы ўжо напісалі праект Канстытуцыі. І актыўна працуюць над рэформамі ў сферах эканомікі, палітыкі, ствараюць рэзерв кадраў і рыхтуюць прафесіяналаў, якія пасля будуць працаваць у дэмакратычнай Беларусі.

На пытанне, як дагрукацца да людзей, якія застаюцца ў Беларусі, лідар дэмсілаў адказала, што рэгулярная сувязь з гэтымі беларусамі застаецца праз СМІ, платформы салідарнасці, валанцёраў, структуры прадстаўнікоў Аб’яднанага кабінета.

— Гэта, вядома, складана, улічваючы небяспеку для іх. Але мы стараемся шукаць новыя спосабы данясення нашых пасылаў. Мы павінныя таксама камунікаваць і з «нейтральнымі» беларусамі, і з тымі, хто на баку рэжыму. Каб патлумачыць, што адбываецца, якія будуць наступствы, хто вінаваты, што санкцыі ўведзеныя, — дадала Ціханоўская.

Падчас вебінара выступіў таксама міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу. Па яго словах, у першую чаргу трэба пазбягаць далейшага ўцягвання беларусаў у вайну ва Украіне і аказваць падтрымку дэмакратычным сілам.

— Мы павінныя працягваць палітычную ізаляцыю рэжыму Лукашэнкі, а таксама на ўсіх форумах захоўваць прадстаўленасць беларускага пытання. Важна ўводзіць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і пазбягаць прагалін у гэтым пытанні. Неабходна працягваць кантакты з дэмакратычным рухам, у тым ліку што да будучыні Беларусі і плана адбудовы пасля падзення рэжыму Лукашэнкі. Мусіць быць гатовая праграма, — сказаў Рэйнсалу.

Ён дадаў, што пасля таго, як Святлана Ціханоўская стала чальцом афіцыйнай эстонскай дэлегацыі, гэта гарантавала ёй доступ у штаб-кватэру ААН. Між тым Эстонія вырашыла вылучыць свайго прадстаўніка у беларускі дэмакратычны рух. Ён будзе знаходзіцца ў Вільні з пачатку лютага.

— Я спадзяюся, гэта будзе практычным звяном паміж Эстоніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі для далейшай дзейнасці. Мы павінныя таксама намагацца, каб на кожнай канферэнцыі, дзе ёсць прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі, таксама прысутнічалі прадстаўнікі пераходнага ўрада, — сказаў Рэйнсалу.