Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 6 студзеня прыбыў на 230-ы агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі, дзе размешчаная расійская частка сумеснай групоўкі войскаў.

Лукашенко прибыл на полигон Обуз-Лесновский. Фото: president.gov.by
Лукашэнка прыбыў на палігон Абуз-Лясноўскі. Фота: president.gov.by

Як расказалі ў Мінабароны, прадстаўнік расійскіх Узброеных сіл далажыў Лукашэнку пра завяршэнне баявога зладжвання частак і злучэнняў рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Паведамляецца, што сумесныя беларуска-расійскія вучэнні правялі мотастралковыя і танкавыя падраздзяленні, спецыяльныя войскі, у тым ліку падраздзяленні СПА.

«На дадзеным этапе падраздзяленні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі гатовыя да выканання задач па прызначэнні», — сказаў прадстаўнік УС РФ.

Нагадаем, Расія і Беларусь дамовіліся пра разгортванне сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. Паведамлялася, што ў Беларусі размесцяць каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў, РФ таксама перакіне каля 170 танкаў, да 200 баявых браніраваных машыны і да 100 гармат і мінамётаў калібрам больш за 100 мм.

Напярэдадні ў Мінабароны паведамілі, што ў рамках захавання ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы нарошчванне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі працягнуць. Мэта ўзмацнення рэгіянальнай групы войскаў — умацаванне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы. Таксама плануецца правядзенне сумеснага лётнага вучэння.