Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  10. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


У Беларусі з 2023 года прыкметна паднялі стаўкі консульскага збору. Гэта прадугледжана зменамі ў Падатковы кодэкс. Гаворка пра паслугі, якія беларусы могуць атрымаць за мяжой у дыппрадстаўніцтвах нашай краіны.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Стаўку за разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Беларусі паднялі да 400 еўра (было — 250 еўра).

За выдачу або абмен пашпарта беларусу, які пастаянна пражывае за мяжой, цяпер трэба заплаціць 50 еўра, калі звяртацца ў нашыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульствы за мяжой. Раней гэтая стаўка складала 40 еўра. Калі гаворка пра абмен пашпарта грамадзяніну, які пражывае ў Беларусі, праз дыппрадстаўніцтва, то стаўку пакінулі на ранейшым узроўні — 100 еўра. Гаворка відавочна пра тых, хто жыве за мяжой без ПМЖ, а, да прыкладу, па нацыянальнай візе.

Плату за рэгістрацыю заключэння шлюбу, у тым ліку за выдачу пасведчання, паднялі да 100 еўра, а за скасаванне — 200 еўра. Было — па 50 еўра.

Таксама павысілі збор за рэгістрацыю змены прозвішча, уласнага імені і імені па бацьку, уключаючы выдачу пасведчання — да 200 еўра. Было — 70 еўра.

За прастаўленне апастылю на афіцыйным дакуменце ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульствах зараз будуць браць 50 еўра. Было — 35.

Паглядзець актуальныя стаўкі консульскага збору можна па спасылцы (старонкі 98−101).