Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  2. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  3. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  4. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  5. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  6. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  7. Спасатели нашли человека на дне океана. После катастрофы он пробыл там почти трое суток — рассказываем об этой истории
  8. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  9. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  10. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  11. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  12. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  13. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  14. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  15. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  16. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  17. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  18. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
Читать по-русски


/

Крыніцы паведамляюць, што Кейт Мідлтан і прынц Уільям сталі «больш адкрытымі» адно з адным. Іх сувязь умацаваў цяжкі перыяд прынцэсы Уэльскай, якая лячылася ад анкалагічнага захворвання, піша часопіс People.

Принцесса Уэльская и принц Уэльский едут в карете во время государственного визита эмира Катара шейха Тамима бин Хамада Аль-Тани. Декабрь 2024 года. Фото: Reuters
Прынцэса Уэльская і прынц Уэльскі едуць у карэце падчас дзяржаўнага візіту эміра Катара шэйха Таміма бін Хамада Аль-Тані. Снежань 2024 года. Фота: Reuters

Нагадаем, у пачатку 2024 года Кейт Мідлтан перанесла аперацыю на брушной поласці, пасля чаго дактары знайшлі ў прынцэсы рак. Яна прабыла ў бальніцы тры тыдні. Пазней, у сакавіку 2024-га, Кенсінгтанскі палац паведаміў пра дыягназ Кейт Мідлтан і пра тое, што яна пачала праходзіць курс хіміятэрапіі. На сёння ён завершаны: днямі прынцэса абвясціла пра рэмісію і падзякавала дактарам за «выключны» догляд.

Часопіс People заўважыў, што цягам гэтага перыяду Уільям і Кейт нязвыкла шмат публічна казалі пра свае пачуцці адно да аднаго — у параўнанні з усімі 13 гадамі іх шлюбу да абвяшчэння хваробы прынцэсы. Напрыклад, летам 2024 года быў апублікаваны пост, дзе Кейт ад асобы дзяцей піша: «З днём нараджэння, тата! Мы ўсе цябе вельмі любім». А ў студзені 2025-га з’явіўся пост, дзе ўжо Уільям называе жонку «самай цудоўнай жонкай і маці», таксама не забыўшы прызнацца ёй у каханні.

Крыніца, блізкая да каралеўскай сям'і, пацвердзіла выданню, што прынц і прынцэса Уэльскія сапраўды цяпер «больш адкрытыя» адно з адным і разам «кажуць пра свае адносіны». Адзначаецца, што складаны перыяд прынёс новую глыбіню ў іх шлюб і паказаў у ім «беспрэцэдэнтны ўзровень дэманстрацыі любові».

— Уільям, напэўна, адчувае, як яму пашанцавала, што Кейт прайшла праз гэта, і ён хоча расказаць свету пра сваё каханне. Гэта паказвае блізкасць таго, як яны дзеляць [складаны] шлях разам. [Цяпер] яны могуць выяўляць сябе так, як ніколі б не зрабілі гэтага раней, — пракаментавала часопісу People каралеўскі біёграф Інгрыд Сьюард.

Каралеўскі гісторык і пісьменніца Аманда Форман таксама сказала, што сувязь прынца і прынцэсы моцная. Паводле яе, увесь мінулы год пара дэманстравала большую ступень блізкасці, чым звычайна.

Чытайце таксама