Хутка класіку сусветнага фэнтэзі — легендарную трылогію Джона Толкіна «Валадар Пярсцёнкаў» — можна будзе цалкам прачытаць па-беларуску. Выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла папярэдні заказ на трэцюю, заключную кнігу «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля».
Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі. Перакладчык — Ігар Кулікоў.
Папярэдні заказ працягнецца з 5 па 16 снежня ўключна. З 17 снежня выдавецтва пачне высылаць папярэднія заказы поштай. Звычайны старт продажаў пачнецца 20 снежня.
Можна аформіць папярэдні заказ на сайце выдавецтва або праз сайт Allegro.
Чытайце таксама


