Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  2. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  3. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  4. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  5. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  6. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  7. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  8. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  9. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  10. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  11. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  12. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  13. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  14. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  15. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  18. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
Читать по-русски


Выдавецтва «Янушкевіч» больш не будзе выпускаць кнігі пра Гары Потэра на беларускай мове праз забарону праваўладальнікаў, пра гэта яно паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Книги издательства "Янушкевич". Фото: zrzutka.pl
Кнігі выдавецтва «Янушкевіч». Фота: zrzutka.pl

«Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі. Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе», — расказалі ў выдавецтве.

Там заклікалі звярнуць увагу на сітуацыю беларускіх дэмакратычных палітыкаў і культурных дыпламатаў:

«Гэта важная, надзённая і канкрэтная праблема. А канкрэтнай праблеме патрэбнае канкрэтнае рашэнне».

Выдавецтва паспела выпусціць на беларускай мове тры першыя серыі патэрыяны: «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і таемная зала» і «Гары Потэр і вязень Азкабана». Некаторыя з іх можна набыць на сайце «Кнігаўка».

Цяпер «Янушкевіч» працуе над перавыданнем першых трох кніг пра ведзьмара Анджэя Сапкоўскага і выпускам «Уладара пярсцёнкаў. Дзве крэпасці» Джона Р. Р. Толкіна, а таксама дзіцячай кнігі «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік» беларускай пісьменніцы Ганны Янкуты, кніг «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно» Вольгі Раманавай, «Вялізны цень дажджавога чарвяка» Паўла Валатовіча і Аляксея Кавалёва, «Уладар ледзянога саду. Том 3» Яраслава Гжэндовіча.

У планах выдання — выдаць па-беларуску і іншыя папулярныя творы, такія як «Дзюна» Фрэнка Герберта, «Песня лёду і полымя» Джорджа Марціна, «Імя ружы» Умберта Эка, «Завадны апельсін» Энтані Бёрджэса, «Над прорвай у жыце» Джэрома Селінджэра, «Граф Монтэ-Крыста» Аляксандра Дзюма і не толькі.

Выдавецтва абвясціла збор сродкаў у падтрымку гэтых праектаў на платформах Zrzutka і Patreon.