Знаўцы «Што? Дзе? Калі?» не змаглі адказаць на пытанне жыхара Брэсцкай вобласці Васіля Станчука, піша тэлеграм-канал «Брест. Главное!».
Пытанне дасталася знаўцу Дзмітрыю Акулаву. Тэлеглядач папрасіў паказаць знаўцам фатаграфію музейнага экспаната і задаў пытанне: «Для людзей якой прафесіі быў прызначаны гэты ровар і што яны клалі ў круглы адсек у цэнтры?»
«Для дастаўцаў піцы. Круглыя скрынкі піцы туды клалі», — адказаў знаўца і памыліўся.
Перамога ў раўндзе прынесла беларусу 100 000 расійскіх рублёў (амаль 3500 беларускіх).
Правільны адказ
У гэты адсек укладваўся пажарны рукаў, а ровар прызначаўся для пажарных.