Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


У межах расследавання крымінальнай справы пра гібель дзяцей пасля сямейнай вячэры ў Краснаярскім краі Расіі следства атрымала папярэднія даследаванні забраных пробаў харчовых прадуктаў. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.

Фото: СК РФ
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: СК РФ

«Паводле папярэдніх звестак, у пробах пельменяў і курыным мясе, забраных у краме, а таксама прадуктах, забраных у доме: булёне, прыправе, кетчупе, зельцы, курыцы з бульбай, тушанай рыбе, хатнім яйку, — перавышэння нармаваных значэнняў не выяўлена. Па выніках лабараторных даследаванняў пітной вады на мікрабіялагічныя паказчыкі перавышэння нармаваных значэнняў не выяўлена», — расказалі ў СК.

Правядзенне судовых экспертыз з мэтай вызначэння рэчыва, якім атруцілася сям’я і ад якога памерлі дзеці, працягваецца.

Цяпер следчыя разглядаюць дзве асноўныя версіі атручання — ужыванне ў ежу прадуктаў харчавання з невядомым рэчывам агульнатаксічнага дзеяння, а таксама атручанне ў выніку удыхання пароў інсектыцыднага аэразоля.

Напярэдадні ў СК паведамілі, што па выніках даследавання ў пробах ванітных масаў былі выяўленыя сляды рэчыва, што ўваходзіць у склад інсектыцыдных сродкаў ад насякомых.

Працягваецца допыт сведак і іншыя следчыя дзеянні.

Нагадаем, што сям’я з шасці чалавек (двое бацькоў і чацвёра дзяцей) 20 верасня павячэрала пельменямі і курыцай, а раніцай 21 верасня ўсім стала кепска. Яны выклікалі хуткую, іх шпіталізавалі. 21 верасня памерлі 6-гадовая дзяўчынка і 13-гадовы хлопчык, 22 верасня — 11-гадовая дзяўчынка, у начны час 23 верасня — 12-гадовая дзяўчынка. Калі цяжарная маці і бацька дзяцей прыйшлі ў сябе ў бальніцы, яны расказалі таксама, што ў той вечар апрацоўвалі дом сродкам ад насякомых (дыхлафосам).

Чытайце таксама